Галоўная
Навіны за 2013 год
На рубяжы 1980-90-х гадоў, калі ў Заходняй Украіне пачалося адраджэньне Грэка-Каталіцкай Царквы, якая выйшла з падпольля, многія вернікі, якіх гвалтам запісалі ў праваслаўе, вярнуліся ў сваю родную Царкву. Там, дзе большасьць вернікаў выбрала грэка-каталіцтва, храмы зноў былі вярнутыя тым, хто іх збудаваў і працягваў у іх маліцца. Мітрапаліт Іларыён Алфееў чарговы раз заявіў, што той канфлікт паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі для яго Царквы ня вычарпаны, што для Расейскай Праваслаўнай Царквы «дагэтуль гэтыя раны застаюцца нявылечанымі».
У інтэрв’ю расейскаму тэлеканалу Мітрапаліт Іларыён адзначыў, што ў праваслаўных у Расеі вельмі часта ўзьнікала падазронае стаўленьне да езуітаў. «Не выпадкова гэтае слова набыло ў расейскай мове негатыўную афарбоўку. Калі казаць пра духоўную практыку езуітаў, яна выклікае ў праваслаўным асяроддзі хутчэй адмаўленьне, чым прыняцьце. Існуе меркаваньне, што езуіт — чалавек, які кажа адно, а мае на ўвазе іншае. Гэта меркаваньне мае пэўнае пацьверджаньне ў рэальным жыцьці прадстаўнікоў езуіцкага ордэну, у нашым досьведзе кантактаў з іх прадстаўнікамі», — заявіў мітрапаліт Іларыён.
«Багаслоўскія праблемы, якія мы абмяркоўваем, вядома, важныя, але яны ад паўсядзённага жыцьця людзей досыць далёкія, і посьпехі ці няўдачы гэтага дыялогу заўважнага значэньня для жыцьця вернікаў мець ня будуць. А вось наколькі мы здолеем ці ня здолеем узаемадзейнічаць для таго, каб адказваць на тыя выклікі сучаснасьці, якія для нас зьяўляюцца агульнымі, для абароны гнаных хрысьціянаў, абароны тых, хто ў патрэбе, і бяздольных — ад гэтага шмат у чым залежыць будучыня хрысьціянскага сьвету», — сказаў старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.
Гл. таксама:
Незвычайны музычны альбом Папы Францішка
Апостальскі Візітатар БГКЦ: дыялог ня можа адбывацца праз выключэньне аднаго з партнёраў
Прадстаўнік Папы: сьвятло веры павінна прасьвятляць ўсё жыцьцё народу
Папа Францішак: Немагчыма прапаведаваць Евангельле з сумнымі тварамі
Усходнехрысьціянскі асьпект падчас інаўгурацыі новага Рымскага Архірэя

27.03.2013
Афіцыйны прадстаўнік РПЦ аб персьпектывах праваслаўна-каталіцкага дыялогу пры новым Папе Францішку
Мітрапаліт Валакаламскі РПЦ Іларыён (Алфееў) выказаў спадзяваньне, што Папа Рымскі Францішак працягне палітыку зьбліжэньня з праваслаўнымі і ня будзе падтрымліваць экспаньсію грэка-католікаў — піша сайт «Православие и мир».

«Тэма уніі — самая балючая ў праваслаўна-каталіцкім дыялогу. Калі папа будзе падтрымліваць уніяцтва, да дабра гэта не прывядзе», — заявіў гэты праваслаўны ярарх у эфіры праграмы «Вести в субботу» на тэлеканале «Россия-1».
На прэс-канферэнцыі для СМІ 14 сакавіка 2013 году ў Маскве ён адзначыў, што «Праваслаўная Царква заўсёды рэзка адмоўна ставілася да уніі як такой, таму што мы унію разумеем як спробу падманным шляхам прымусіць праваслаўных уступіць у сулучнасьць з Рымскім пасадам». Пры гэтым афіцыйны прадстаўнік Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату перакананы, што «вельмі часта ўніяты нават проста маскіруюцца пад праваслаўных і ня кажуць, што яны католікі, а называюць сябе праваслаўнымі».
Нагадаем, адным з духоўных настаўнікаў новага Папы Францішка ў свой час быў украінскі грэка-каталіцкі сьвятар-салезіянін, а сам Хорхэ Марыё Бэргольё, калі быў архібіскупам Буэнас-Айрэсу, зьяўляўся таксама ардынарыем для католікаў усходніх абрадаў у Аргентыне. Падобна, гэты факт выклікае вялікую занепакоенасьць у Маскоўскім Патрыярхаце.
Папа Францішак паходзіць з езуіцкага ордэну. І гэты факт таксама насьцярожвае прадстаўнікоў РПЦ.

Пры гэтым ён заўважыў, што новы папа-езуіт як Зьверхнік Каталіцкай Царквы павінен будзе ўсё ж клапаціцца пра ўсю Царкву і пра яе ўзаемадачыненьні з іншымі Цэрквамі, а не абараняць інтарэсы таго ці іншага ордэну, рэгіёну.
Што да персьпектываў праваслаўна-каталіцкага дыялогу пры новым Рымскім Архірэі, афіцыйны прадстаўнік Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату адзначае цяперашні сур’ёзны крызіс у багаслоўскім дыялогу і ў сувязі з гэтым ён выказаў жаданьне РПЦ разьвіваць найперш сумеснае служэньне і сьведчаньне ў сацыяльнай сферы і абароне хрысьціянскіх каштоўнасьцяў.
«Мы ўжо ня раз казалі пра тое, што ў апошнія гады пры Папе Бенядыкце XVI зьявілася пазітыўнае разьвіцьцё ў праваслаўна-каталіцкіх адносінах. Гэта зьвязана ня з ходам афіцыйнага багаслоўскага дыялогу паміж Праваслаўнымі Цэрквамі і Рыма-Каталіцкай Царквой, бо як раз у афіцыйным багаслоўскім дыялогу, які сканцэнтраваны на пытаньнях, што нас падзяляюць, мы сутыкнуліся з вельмі многімі праблемамі і цяжкасьцямі, асабліва, калі пачалі абмяркоўваць тэму прымату Рымскага біскупа. Мы выявілі вельмі сур’ёзныя і глыбокія разыходжаньні ў разуменьні служэньня першага біскупа ў Паўсюднай Царкве ня толькі паміж праваслаўнымі і католікамі, але і ўнутры сям’і Праваслаўных Цэркваў», — адзначыў мітрапаліт Іларыён Алфееў на прэс-канферэнцыі для расейскіх і замежных СМІ 14 сакавіка 2013 году ў Маскве.

«Я вельмі спадзяюся на тое, што пазітыўны імпульс, які зьявіўся ў нашых дачыненьнях з Рыма-Каталіцкай Царквой пры Папе Бенядыкце XVI, працягнецца і пры Папе Францішку», — падсумаваў праваслаўны ярарх.
20 сакавіка 2013 гады Папа Рымскі Францішак сустрэўся з старшынём Аддзелу зьншнііх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам Алфеевым. Сустрэча прайшла ў Дзяржаўным сакратарыяце Ватыкану. Мітрапаліт Іларыён паінфармаваў Рымскага Архірэя аб праблемах, якія бачыць Маскоўскі Патрыярхат у стасунках паміж дзьвюма Цэрквамі, і выказаў спадзяваньне, што пры новым папе будуць знойдзены шляхі для іх вырашэньня.
Тэгі: праваслаўна-каталіцкі дыялог, РПЦ, мітрапаліт Іларыён Алфееў, Папа Францішак, грэка-католікі, езуіты
Гл. таксама:
Незвычайны музычны альбом Папы Францішка
Апостальскі Візітатар БГКЦ: дыялог ня можа адбывацца праз выключэньне аднаго з партнёраў
Прадстаўнік Папы: сьвятло веры павінна прасьвятляць ўсё жыцьцё народу
Папа Францішак: Немагчыма прапаведаваць Евангельле з сумнымі тварамі
Усходнехрысьціянскі асьпект падчас інаўгурацыі новага Рымскага Архірэя
Гэты артыкул чыталі 140 разоў (-ы)