Галоўная
Навіны хрысьціянскага сьвету
Велікоднае віншаваньне Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці 30 сакавіка 2013 году на Літургіі Пасхальнай вігіліі ў менскай архікатэдры агучыў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Сам Уладыка Клаўдзі (Гуджэроцьці) па прычыне сьмерці маці ня змог прысутнічаць на гэтай Літургіі. Яго маці — Ілка Джаванна Малані, якой было 99 гадоў, адышла ў вечнасьць 29 cакавіка, у Вялікую пятніцу, у Вероне (Італія). Біскупы, сьвятары і вернікі Беларусі шчыра спачуваюць Ўладыку Клаўдзію і разам з ім моляцца за супакой спачылай сьвятой памяці Джаванны, каб сьвятло Ўваскрослага Хрыста асьвяціла яе.
Ваша Эксцэленцыя, паважаны архібіскуп Тадэвуш, шаноўныя сьвятары і дыяканы, законьнікі і законьніцы, і ўсе вы, дарагія браты і сёстры ў Хрысьце!
Гэтая вестка гучыць таксама і на беларускай зямлі, якая яшчэ і ў гэтыя дні пад сваім сьнежным покрывам хавае ў сабе безьліч ахвяраў. Усе яны ў сьмерці сталіся братамі, бо былі без адрозьненьня забітыя сьляпою нянавісьцю: католікі, праваслаўныя, пратэстанты, а таксама шматлікія габрэі разам з тымі, хто не належаў ні да якой рэлігіі, але ў добрым сумленьні шукаў шлях да праўды. Гэтая вестка напаўняе Беларусь надзеяй, адкрывае яе для будучыні, кажа ёй, што Бог ніколі яе не пакідаў, а таксама абяцае яе народу шчасьце, якое Айцец зьберагае для сваіх узьлюбленых дзяцей.
Гл. таксама:
Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці: «Я быў сьведкам вашага пошуку ўнутранай свабоды»
Клаўдыё Гуджэроцьці: «Усім я жадаю свабоды мараў і веры ў тое, што няма нічога немагчымага»
Апостальскі нунцый пажадаў беларусам «быць здольнымі бачыць рэчаіснасьць вачыма грамадзянаў сьвету»
Каляднае віншаваньне Апостальскага нунцыя ў Беларусі
Нунцый да грэка-католікаў: многае залежыць і ад вас

01.04.2013
Збаўленыя Божаю любоўю
Велікоднае віншаваньне Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці.

У гэтым велікодным набажэнстве ў архікатэдры Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі разам з рыма-каталіцкімі сьвятарамі ўдзельнічалі Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек і 1-ы сакратар Апостальскай нунцыятуры кс. Філіпа Чампанэлі. Прысутнічаў таксама протаярэй Аляксандар Шымбалёў, які прадстаўляў Беларускую Праваслаўную Царкву і які перадаў віншаваньні беларускім католікам.
Ніжэй прапануем тэкст Велікоднага віншаваньня Апостальскага нунцыя.
Ваша Эксцэленцыя, паважаны архібіскуп Тадэвуш, шаноўныя сьвятары і дыяканы, законьнікі і законьніцы, і ўсе вы, дарагія браты і сёстры ў Хрысьце!
У гэты сьвяточны вечар я перадаю вам вестку, велікодныя віншаваньні і бласлаўленьне Папы Францішка, які, як і апостал Пётра, пакліканы ўмацоўваць сваіх братоў у веры.
У гэтыя дні ён няспынна паўтарае тую самую евангельскую вестку — добрую навіну пра тое, што мы збаўленыя Божаю любоўю. Ён таксама няспынна нагадвае нам наступнае: або гэтую любоў відаць у нас праз простыя жэсты, якія перамяняюць і асьвятляюць нашае жыцьцё, або мы зьяўляемся ежаю бяз солі і сьвечкаю без агню.
У гэтую сьвятую ноч зьдзяйсьняецца таямніца нашага збаўленьня. Як мы чуем у адной з сёньняшніх малітваў, вельмі старажытнай, цяпер да нас прыходзіць новы супакой. Гэта ня нейкая часовая палітычная згода або гандлёвая дамова; гэта мір, які Хрыстос у гэтую ноч стварае нанова. Бог не пашкадаваў, што калісьці стварыў сьвет; Ён аднаўляе сваё стварэньне з такою самаю любоўю: руіны дзівосным чынам ператвараюцца ў цудоўныя палацы, усё састарэлае і аслаблае аднаўляецца, напаўняючыся марамі і спадзяваньнямі, а ўсё тое, што здавалася непатрэбным і бессэнсоўным, у Хрысьце зноў набывае сэнс, прыгажосьць і важнасьць, займаючы належнае месца ў гармоніі адзінства. Гэта вестка, што нясе радасьць Царкве і якую Царква скіроўвае да ўсяго сьвету; нават да тых, хто да яе не належыць, бо мір і надзея прызначаны для ўсіх. Кожны, хто мае веру, цалкам у гэтым перакананы, бо ў гэтым нас запэўнівае Бог, Які без ваганьняў паслаў Свайго Сына на крыжовую сьмерць, каб разбурыць усе крыжы і адкрыць крыніцу жыцьця.

Няхай жа з гэтай зямлі, заручанай з Госпадам, як сказаў бы прарок Ісая, нашае віншаваньне, нібы нябачная хваля, дасягне ўсіх братоў і сясьцёр, якія ў розных кутках сьвету падзяляюць гэтую радасьць, што зьяўляецца радасьцю ўсёй Царквы. Узрадуйцеся ж і ўзьвесяліцеся: усялякая сьмерць пераможана, кожная сьляза асушана, усялякая несправядлівасьць выпраўлена, кожнае расчараваньне пераменена ў шчасьце!
Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос!
Гл. таксама:
Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці: «Я быў сьведкам вашага пошуку ўнутранай свабоды»
Клаўдыё Гуджэроцьці: «Усім я жадаю свабоды мараў і веры ў тое, што няма нічога немагчымага»
Апостальскі нунцый пажадаў беларусам «быць здольнымі бачыць рэчаіснасьць вачыма грамадзянаў сьвету»
Каляднае віншаваньне Апостальскага нунцыя ў Беларусі
Нунцый да грэка-католікаў: многае залежыць і ад вас
Гэты артыкул чыталі 119 разоў (-ы)