Галоўная
Навіны хрысьціянскага сьвету
Сімпозіюм праходзіў пад патранатам Сандамірскага рыма-каталіцкага біскупа Крыштафа Ніткевіча.
“Мы ведаем, што кожны ахрышчаны далучаецца да Хрыста і належыць да Паўсюднай Царквы, якая зьяўляецца ерархічна і праўна ўпарадкаванай супольнасьцю. Мы ведаем, што гэтая царкоўная прыналежнасьць рэалізуецца ў частцы Народу Божага, уладкаванай як адна з Ўсходніх Цэркваў “sui iuris” [свайго права] або як Лацінская Царква. Гэтая адрознасьць не павінна аднак спрычыняцца да нейкай паралельнасьці царкоўнага жыцьця, не павінна прыводзіць да закрытасьці на іншыя супольнасьці, адрозныя з пункту гледжаньня духоўнасьці, абраду ці дысцыпліны”, — падкрэсьліў біскуп Ніткевіч.
Важная тэма, зьвязаная з сужыцьцём вернікаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў і рыма-католікаў, была прапанавана ў дакладзе д-ра Уршулі Навіцкай “Элементы Ўсходняга права ў душпастырстве Лацінскай Царквы”. У сваім выкладзе, аналізуючы асаблівасьці Кодэксу канонаў Усходніх Цэркваў у сьвятле Кодэксу Канонаў Каталіцкай Царквы, яна акрэсьліла шырокае кола пытаньняў, якія датычаць штодзённага пранікненьня праблемаў права, зьвязаных з сакраментальным і душпастырскім жыцьцём асобаў з розных Цэркваў.
Гл. таксама:
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
Апостальскі Візітатар БГКЦ: дыялог ня можа адбывацца праз выключэньне аднаго з партнёраў
Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў у Рым
У Вужгарадзе высьвячаны біскуп-памочнік Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі
Пакліканыя для дыяканскага служэньня ў БГКЦ

26.04.2013
Вакол хрысьціянскага Ўсходу
Міжнародны навукова-пастаральны сімпозіюм з цыклу “Вакол хрысьціянскага Ўсходу”, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, адбыўся ў Сандаміры (Польшча) 13 красавіка 2013 году, паведамляе каталіцкае інфарацыйнае агенцтва KAI.

Падчас сёлетняга міжнароднага спатканьня ў Сандаміры, прысьвечанага спадчыне хрысьціянскага Ўсходу, была ўзьнята тэматыка гісторыі і сучаснай праблематыкі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Закарпацьці, якая паўстала ў выніку Вужгарадзкай Уніі, падпісанай 24 красавіка 1646 году. Таксама адно з важных пытаньняў, што разглядалася на гэтым сімпозіюме — прымяненьне ўсходняга кананічнага права ў душпастырстве лацінскай Царквы. Міжнародны навукова-пастаральны сімпозіюм у Сандаміры быў таксама адным з шэрагу мерапрыемстваў па сьвяткаваньні юбілею 1150-годдзя пачатку місіі сьвятых Кірылы і Мятода сярод славянаў.
Сьпецыяльнымі гасьцямі сандамірскага сімпозіюму былі ярархі гэтай Царквы: біскуп Мілан Шашык, CM, мукачаўскі ардынарый, і дапаможны біскуп гэтай япархіі Ніл Лушчак, OFM. На запрашэньне сандамірскага ардынарыя Крыштафа Ніткевіча на гэтае спатканьне прыбылі таксама іншыя ярархі Грэка-Каталіцкай Царквы: архібіскуп Ян Мартыняк з Польшчы, украінскі грэка-каталіцкі мітрапаліт Перамышальска-Варшаўскі, архім. Сяргей Гаек, Апостальскі візітатаар для грэка-католікаў Беларусі.
Як паведаміў сайт парафіі сьв. Язэпа, у сімпозіюме разам з архім. Сяргеем Гаекам прынялі ўдзел беларускія грэка-каталіцкія сьвятары протапрасьвітары Андрэй Абламейка і Яўген Усошын.
У канферэнцыі, прысьвечанай хрысьціянскаму Ўсходу, узялі ўдзел таксама шматлікія сьвятары абодвух абрадаў, навукоўцы, студэнты, семінарысты і вернікі.
Сімпозіюм распачаўся з Архірэйскай Боскай Літургіі сьв. Яна Залатавуснага ў гатычнай рыма-каталіцкай катэдры Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, якая ўпрыгожана старажытнымі фрэскамі ў візантыйскім стылі. Узначаліў багаслужбу Ўладыка Мілан (Шашык), біскуп Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі ў Вужгарадзе (Украіна). Візантыйскую сьв. Літургію, якая правілася па-царкоўнаславянску, упрыгожыў сваім сьпевам хор семінарыстаў з Вужгарадзкай грэка-каталіцкай багаслоўскай акадэміі імя Блаславёнага Тэадора Ромжы.
У сваім казаньні мукачаўскі ярарх ўзгадаў гісторыю хрысьціянства ў Закарпацьці і асабліва цяжкі паваенны перыяд, які даў Царкве шмат мучанікаў і вызнаўцаў у асяроддзі мясцовых хрысьціянаў, якіх перасьледавала за спавяданьне грэка-каталіцкай веры савецкая ўлада. Нягледзячы на рэпрэсіі, адсутнасьць сьвятыняў і сьвятароў, мясцовыя вернікі захавалі ў тыя смутныя часы сваю веру і ўсходнюю абраднасьць.
Уладыка Мілан (Шашык) выказаў таксама ўсьцешанасьць з гэтага спатканьня ў Сандаміры, з магчымасьці для каталікоў лацінскага і візантыйскага абрадаў разам маліцца і славіць Бога ды бліжэй пазнаваць традыцыі адно аднаго, “каб Госпад Бог дазволіў зламаць розныя перадузятасьці, якія ёсьць сярод людзей, каб зразумелі, што ўсе мы зьяўляемся Божымі дзецьмі і імкнемся да жыцьця ў небе”.
Пасьля Еўхарыстычнай часткі другая частка сімпозіюму адбывалася ў зале Каталіцкага дому культуры сьв. Язэпа. Адкрываючы спатканьне, Уладыка Крыштаф Ніткевіч адзначыў, што спадчына хрысьціянскага Ўсходу і Захаду складае адно цэлае, бо ўсё гэта ёсьць дзеяньне Сьвятога Духа. Ён зьвярнуў увагу на неабходнасьць правядзеньня такіх сустрэчаў, якія даюць магчымасьць для ўзаемнай адкрытасьці і робяцца падмуркам для будаваньня стасункаў у сучаснасьці і будучыні з дапамогаю Духа Сьвятога.

Першы з запрошаных дакладчыкаў сімпозіюму, біскуп Ніл Лушчак, у сваім выступе "Мукачаўская грэка-каталіцкая япархія — учора, сёньня" зьвярнуў увагу на ўнікальнасьць гэтай Царквы "sui iuris", на падмурку якой паўсталі дзьве мітраполіі, дзьве япархіі і тры экзархаты візантыйскага абраду. Ён таксама падкрэсьліў, гістарычна абумоўленыя аўтаномію япархіі і яе біскупаў.
і з сайту Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі.
Тэгі: Сандамір, хрысьціянскі Ўсход, Мукачаўская япархія, Грэка-Каталіцкая Цврква, БГКЦ, архім. Сяргей Гаек, біскуп Мілан Шашык, біскуп Ніл Лушчак, біскуп Крыштаф Ніткевіч
Гл. таксама:
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
Апостальскі Візітатар БГКЦ: дыялог ня можа адбывацца праз выключэньне аднаго з партнёраў
Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў у Рым
У Вужгарадзе высьвячаны біскуп-памочнік Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі
Пакліканыя для дыяканскага служэньня ў БГКЦ
Гэты артыкул чыталі 133 разоў (-ы)