Галоўная
Навіны за 2013 год
Немагчыма прапаведаваць Ісуса з траўрнымі тварамі: Папа Францішак правёў свайго роду разьдзяльную рысу што да пэўнага спосабу разуменьня хрысьціянскага жыцьця, якое пазначана засмучанасьцю і сумам — адзначае Расейская рэдакцыя Радыё Ватыкану.
Гл. таксама:
Любоў Хрыстова заахвочвае нас да прымірэньня
Дэлегацыя з Ватыкану перадала пасланьне Папы Царкве Канстанцінопаля
Папа Францішак: бяз просьбы аб прабачэньні шлях да еднасьці немагчымы
Кніга пра ўніяцкіх сьвятароў Беларусі перададзеная Рымскаму Архірэю
Францішак: адрозьніваць рэальны пост ад фармальнага

07.06.2013
Папа Францішак: Немагчыма прапаведаваць Евангельле з сумнымі тварамі
Дух Сьвяты зьяўляецца крыніцай хрысьціянскай радасьці, і для таго, каб абвяшчаць Евангельле, неабходна мець у сэрцы радасьць, якую дорыць Дух Божы, падкрэсьліў Папа Францішак падчас сьв. Імшы 31 траўня 2013 году ў капліцы Дому сьв. Марты.

Гэтае разважаньне Папы было выклікана двума чытаньнямі літургіі дня. Першае, з прарока Сафоніі, прыводзіць вокліч “Весяліся і радуйся! Госпад, кароль Ізраілеў, пасярод цябе!”. Другое, узятае з Евангельля, распавядае пра Альжбету і пра яе сына, які “ўзрадаваўся” ва ўлоньні маці, пачуўшы словы Марыі.
Такім чынам, адзначыў Папа Францішак, “усё радасьць і весялосьць”. На жаль, — працягнуў ён, “мы, хрысьціяне, не занадта звыклыя казаць пра радасьць, пра весялосьць”, “думаю, нам больш падабаецца жаліцца”. А тым часам, “Той, хто дае нам радасьць — ня Хто іншы, як Сьвяты Дух”:
“Менавіта Дух накіроўвае нас: Ён — аўтар радасьці, Творца радасьці. І гэтая радасьць у Духу дае нам сапраўдную хрысьціянскую свабоду. Бяз радасьці мы, хрысьціяне, ня можам стаць свабоднымі, мы становімся рабамі нашых смуткаў. Вялікі Павел VI казаў, што немагчыма прапаведаваць Евангельле, калі хрысьціяне сумныя, няўпэўненыя, упалі духам. Гэта немагчыма. Такія паводзіны нагадваюць трохі пахаваньні, ці ня так? Вельмі часта хрысьціянам з такімі тварамі лепей ісьці ў жалобнай працэсіі, чым ісьці ўсхваляць Бога, хіба ня так? І з гэтай радасьці ўзьнікае хвала, – хвала Марыі, хвала Сафоніі, хвала Сымона, хвала Ганны: хвала Богу!”
А як узносяць хвалу Богу? “Бескарысьліва, як бескарыслівая і ласка, якую Ён нам дае”, — растлумачыў Папа Францішак, і заклікаў прысутных на набажэнстве да выпрабаваньня ўласнага сумленьня пра спосабы, як маліцца да Бога:
"“Вы ўсхваляеце Бога, ці толькі просіце Яго і дзякуеце? Ці ўсхваляеце вы Бога?". У нашым духоўным жыцьці гэта нешта новае. Усхваляць Бога, адкрыцца на Яго, каб усхваляць. Марнаваць час на ўсхваленьне: “Якая доўгая гэтая літургія!”? Калі ты ня славіш Бога, калі табе незнаёмая гэтая бескарыслівасьць з марнаваньнем часу, усхваляючы Бога, літургія заўсёды здаецца доўгай. Але калі ты ідзеш на яе з радасьцю, з хвалой Богу, тады ўсё выдатна! Вечнасьць будзе менавіта ў гэтым: усхваляць Бога. І гэта ня будзе нудным: будзе цудоўна! Гэтая радасьць робіць нас свабоднымі”.
Узорам гэтага ўсхваленьня, гэтай радасьці зьяўляецца Маці Ісуса. Папа Францішак нагадаў, што Царква называе Яе “крыніцай нашай радасьці”. Чаму? Таму што Яна носіць найвялікшую радасьць — Ісуса: “Мы павінны прасіць Багародзіцу, каб Яна дала нам ласку радасьці, свабоду радасьці. Каб Яна дала ласку ўсхваляць малітвай бескарысьлівай хвалы, таму што Ён годны хвалы заўсёды. Маліць Багародзіцу і казаць Ёй, як кажа Царква: Veni, Precelsa Domina, Maria, tu nos visita, найвялікшая Уладарка, Марыя, наведай нас і даруй нам радасьць!”
Гл. таксама:
Любоў Хрыстова заахвочвае нас да прымірэньня
Дэлегацыя з Ватыкану перадала пасланьне Папы Царкве Канстанцінопаля
Папа Францішак: бяз просьбы аб прабачэньні шлях да еднасьці немагчымы
Кніга пра ўніяцкіх сьвятароў Беларусі перададзеная Рымскаму Архірэю
Францішак: адрозьніваць рэальны пост ад фармальнага
Гэты артыкул чыталі 148 разоў (-ы)