Навуковая канферэнцыя пра Супрасьлеўскі манастыр Міжнародная канферэнцыя “Дзеі Супрасьлеўскага манастыра ў XVI-XIX стагоддзях” адбылася ў Супрасьлі (Польшча) 16-17 лістапада 2013 году, падчас якой была адслужана таксама грэка-каталіцкая літургія.
16.11.2013
Гарадзенскія грэка-католікі адшукалі магілу апошняга ўніяцкага дэкана У сёлетнія восеньскія Дзяды вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай ушанавалі памяць а. Тэадозія Гейштара, які пахаваны на старых уніяцкіх могілках у Падлабеньні каля Горадні. Дапамаглі выявіць магілу ўніяцкага сьвятара гарадзенскія гісторыкі.
Навучаньне Папы Францішка: чаму Царква зьяўляецца апостальскай Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра 16 кастрычніка 2013 году, у якой прынялі ўдзел каля 80 тыс. чалавек з розных краінаў і кантынентаў, зьвяртаючыся да сабраных, прапанаваў паразважаць над трыма значэньнямі паняцьця “апостальскі” у адносінах да Царквы. “Ці думаем мы пра тое, што менавіта Царква, на сваім шляху праз стагоддзі, нягледзячы на цяжкасьці, праблемы, слабасьці, перадае нам сапраўднае пасланьне Хрыста?” — задаў прысутным пытаньне Сьвяты Айцец.
23.10.2013
Папа: хто ня моліцца, той ператварае веру ў ідэалогію Калі хрысьціянін перастае маліцца, гэта азначае, што ён страціў веру і стаў вучнем рэлігійнай ідэалогіі, маралізатарства. Пра небесьпеку гэтага гаварыў Папа Францішак падчас Сьвятой Імшы 17 кастрычніка 2013 году ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі ў Доме сьв. Марты.
18.10.2013
Папа: ісьці да тых, хто згубіў веру, і сьведчыць жыцьцём 14 кастрычніка 2013 году Сьвяты Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай асамблеі Папскай Рады па новай евангелізацыі. У сустрэчы з Папам прынялі ўдзел каля 50 чалавек, паведамляе Ватыканскае радыё.
05.10.2013
У Лондане пачнецца будаўніцтва новай беларускай царквы Мясцовыя ўлады ў паўночным Лондане далі дазвол Беларускай каталіцкай місіі пабудаваць грэка-каталіцкую царкву для патрэбаў беларускай супольнасьці ў ангельскай сталіцы — паведамяле сайт “Беларусы ў Вялікабрытаніі”.
16.08.2013
Пачаткі хрысьціянства ў Беларусі Сёлета адзначаюцца 1025-ыя ўгодкі Хрышчэньня Русі, а значыць, прыходу хрысьціянства і на беларускія землі. Але сёньня мала хто ведае, што зьвязваць Хрышчэньне Русі з днём памяці князя Ўладзіміра — досыць нядаўняя традыцыя, якой ня ведалі ў Кіеўскай мітраполіі, і наогул шмат чаго ў нашай царкоўнай гісторыі было падпраўлена і перапісана ў пазьнейшыя часы.
30.07.2013
УГКЦ захавала старажытную Кіеўскую традыцыю сьвяткаваньня Хрышчэньня Русі Сьвята Хрышчэньня Русі-Ўкраіны аб’ядноўвае ўсіх хрысьціянаў, незалежна ад таго, да якой канфесіі яны належаць, — заявіў Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) у інтэрв’ю Кіеўскай дзяржаўнай рэгіянальнай тэлерадыёкампаніі. Разам з тым ён адзначыў, што тое, як хрысьціяне адзначаюць гэтае сьвята, адлюстроўвае іх ідэнтычнасьць, гэта значыць паказвае, да якой традыцыі яны належаць.
20.07.2013
“Веру, Госпадзе, і вызнаю”: пілігрымка грэка-католікаў у Год веры 10-14 ліпеня 2013 году адбылася XIX штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацак у гонар Полацкіх мучанікаў, у якой сёлета прынялі ўдзел больш за 125 вернікаў з розных куткоў Беларусі.
Папа: хто ня моліцца, той ператварае веру ў ідэалогію
Калі хрысьціянін перастае маліцца, гэта азначае, што ён страціў веру і стаў вучнем рэлігійнай ідэалогіі, маралізатарства. Пра небесьпеку гэтага гаварыў Папа Францішак падчас Сьвятой Імшы 17 кастрычніка 2013 году ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі ў Доме сьв. Марты.
Нагодаю для гэтых разважаньняў Сьвятога Айца сталі словы Хрыста з евангельскага ўрыўка: “Гора вам, законазнаўцы, бо вы ўзялі ключ пазнаньня: самыя не ўвайшлі, і тым, хто хацеў увайсьці, перашкодзілі” (Лк 11, 52).
Сьвятая Імша 17 кастрычніка 2013 году. Папа Францішак: хто ня моліцца, той ператварае веру ў ідэалогіюСьвяты Айцец зьвярнуў увагу на сітуацыю, калі людзі, праходзячы па вуліцы, спыняюцца перад царквой, але бачаць яе зачыненай, ня могуць у яе патрапіць. Тады яны праходзяць міма. Горш за ўсё, што Госпад, Які ёсьць у царкве, ня можа выйсьці да іх. Паводле словаў Папы, зачыняючы храм, мы закрываем Хрыста перад людзьмі. Францішак падкрэсьліў, што гэтыя словы Ісуса паказваюць таксама на хрысьціянаў, што не даюць сьведчаньне веры, “якія маюць у руках ключ, але забіраюць яго з сабою і не адкрываюць дзьвярэй”. Паводле Папы, горш, калі яны яшчэ “становяцца ў дзьвярах” і самыя не ўваходзяць, і іншым не даюць гэтага зрабіць. А калі “такім хрысьціянінам зьяўляецца сьвятар, біскуп ці Папа, дык яшчэ горш”.
На думку Сьвятога Айца, гэта адбывацца калі ў чалавека вера зьнікае і пераўтвараецца ў ідэалогію. “У ідэалогіях няма Ісуса, Яго чуласьці, любові, лагодгасьці. Ідэалогіі заўсёды ёсьць жорсткія. (…) І калі хрысьціянін становіцца вучнем ідэалогіі, гэта значыць ён страціў веру: ён ужо не зьяўляецца вучнем Ісуса, ён становіцца вучнем такога спосабу мысьленьня. Таму Ісус кажа такім: “Вы забралі ключ пазнаньня”, — сказаў Папа. Пазнаньне Ісуса замяняецца на ідэалагічнае і маралізатарскае пазнаньне. Гэтак фарысеі шматлікімі ўказаньнямі зачынілі дзьверы. Ісус абвінавачваў знаўцаў закону ў тым, што яны накладаюць на плечы людзей шматлікія цяжары, у той час як толькі адно патрэбна.
Паводле Сьвятога Айца, калі вера становіцца ідэалогіяй, яна пужае людзей, адштурхоўвае іх і аддаляе ад Царквы. “Быць “ідэалагізаванымі хрысьціянамі” – гэта цяжкая хвароба, — сказаў Рымскі Архірэй. Ён адзначыў, што гэта зьява ня новая. Ужо сьвяты апостал Ян у сваім 1-ым Пасланьні пісаў пра хрысьціянаў, якія губляюць веру, аддаючы перавагу ідэалогіям. Такі хрысьціянін робіцца жорсткім, ёсьць маралізатарам, але без дабрыні. Сьвяты Айцец падкрэсьліў, што прычына такой перамены хрысьціяніна перш за ўсё ў адсутнасьці малітвы. “Калі няма малітвы, ты заўсёды зачыняеш дзьверы”, - сказаў Папа Францішак. Ён нагадаў, што ключом, які адчыняе дзьверы веры, ёсьць малітва.
Сьвяты Айцец патлумачыў, што калі чалавек ня моліцца, яго сьведчанне становіцца высакамерным. Ён становіцца чалавекам ганарыстым, самаўпэўненым, які шукае выключна ўласнага ўзвышэньня. Яшчэ Папа адзначыў: адна рэч — маліцца, іншая — вычытваць малітвы. “Я кажу маліцца, а не вычытваць малітвы, таму што законазнаўцы вычытвалі шмат малітваў напаказ”, - сказаў Папа і нагадаў, што Ісус вучыў маліцца ў самоце, ад сэрца.
Падсумоўваючы, Сьвяты Айцец адзначыў, што калі нехта ня моліцца, то губляе веру, ператвараючы яе ў маралізатарскую, казуістычную ідэалогію, пазбаўленую Ісуса, а калі хтосьці зьвяртае на гэта яго ўвагу, то ён паводзіць сябе так, як кніжнікі з Ісусам, якія пачалі моцна нападаць на Яго, выпытваць пра розныя рэчы, каб злавіць Яго на слове. Папа Францішак заклікаў прасіць Бога аб ласцы, каб не пераставаць маліцца і, такім чынам, ня страціць веру, ды каб захаваць пакорнасьць. І тады мы ня станем закрытымі, тымі, што закрываюць дарогу для Госпада.
Заахвочваньне да малітвы ўтрымлівае таксама і паведамленьне Папы ў Твітары ў гэты дзень. Сьвяты Айцец напісаў: “Наша малітва ня можа быць абмежаваная да адной гадзіны ў нядзелю; важна мець штодзённыя стасункі з Госпадам”.