Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Папа на заканчэньне Году веры: паставіць Хрыста ў цэнтар жыцьця
Сваю гамілію падчас Еўхарыстыі ва ўрачыстасьць Хрыста Валадара Сусьвету 24 лістапада 2013 году Папа Францішак прысьвяціў цэнтральнаму месцу Госпада Ісуса Хрыста ў жыцьці чалавека і гісторыі. Гэтае набажэнства сталася ўрачыстым заканчэньнем Году веры, які быў абвешчаны Бенядыктам XVI, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
Выстаўленьне сьвятых рэліквіяў апостала Пятра.Перад пачаткам сьв. Імшы на плошчы сьв. Пятра, упершыню для публічнага ўшанаваньня былі выстаўлены рэліквіі вярхоўнага апостала Пятра, зьмешчаныя ў сьпецыяльную бронзавую скрыню. Рэліквіяр быў урачыста вынесены ў працэсіі і ўсталяваны каля галоўнага алтара.
Рэліквіі апостала былі знойдзены ў базыліцы сьв. Пятра ўнутры нішы ў сьцяне гроту эпохі імператара Канстанціна. Было прынята рашэньне прыступіць да іх вывучэньня і аналізу. Гэтую працу даручылі эксьпертам і сьпецыялістам у галіне эксьперыментальных навук, з удзелам антраполага Венеранда Карэнці. Тое, што рэліквіі належаць апосталу Пятру, было абвешчана папам Паўлам VI 26 чэрвеня 1968 году. З 1971 году сьвятыя рэліквіі апостала Пятра захоўваліся ў папскіх апартаментах да канца пантыфікату Бенядыкта XVI. У апошнія гады рэліквіі пачалі выстаўляць для ўшанаваньня штогод 29 чэрвеня, ва ўрачыстасьць сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, у прыватнай капліцы Рымскага Архірэя.
Разам з Сьвятым Айцом саслужылі зьверхнікі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў, сярод іх — Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) і біскупы Сіноду УГКЦ з Украіны і з-за мяжы. Агульная колькасьць біскупаў і сьвятароў, якія маліліся разам з Рымскім Архірэем на ўрачыстым набажэнстве з нагоды закрыцьця Году веры, складала больш за 1200 чалавек. Сярод сьвятароў былі таксама і беларускія грэка-каталіцкія сьвятары.
У сваёй гаміліі падчас сьв. Імшы Папа Францішак нагадаў, што апостал Павел паказваў Хрыста, “як цэнтар усяго”, пачатак кожнага стварэньня, якому Бог даў поўню, “каб у Ім прымірылася ўсё”. “Ад верніка, калі ён хоча быць такім, патрабуецца прызнаць і прыняць у жыцьці гэтае цэнтральнае месца Ісуса Хрыста, у думках, словах і справах. І так нашыя думкі стануць хрысьціянскімі, думкамі Хрыста. Нашыя справы стануць хрысьціянскімі, справамі Хрыста. Нашыя словы стануць хрысьціянскімі, словамі Хрыста. Але калі губляецца гэты цэнтар, бо замяняецца нечым іншым, наносіцца толькі шкода асяроддзю, што вакол нас, і самаму чалавеку”, — адзначыў Рымскі Архірэй.
Францішак падкрэсьліў таксама, што Хрыстос зьяўляецца цэнтрам Народу Божага — у ім споўнена чаканьне народу Ізраіля пра караля, які будзе блізкім, згодным суправаджаць на жыцьцёвым шляху і стане іх братам.
Сьвяты Айцец Францішак ушаноўвае рэліквіі сьв. апостала Пятра.“Хрыстос, нашчадак караля Давіда — гэта “брат” вакол якога ўтвараецца народ, брат, які клапоціцца пра свой народ, пра усіх нас, коштам свайго жыцьця. У ім мы адно — адзін народ; паяднаныя з Ім, разьдзяляем адзін і той жа шлях, адзін лёс. Толькі у Ім, як у цэнтры, мы маем ідэнтычнасьць народа”, — адзначыў Папа.
Сьвяты Айцец падкрэсьліў, што калі Хрыстос знаходзіцца у цэнтры жыцьця чалавека асьвятляюцца нават самыя цёмныя моманты, як адбылося са злачынцам, якога Ісус прабачыў на крыжы. “Ісус прамовіў толькі слова прабачэньня, а не асуджэньня. І калі чалавек знаходзіць адвагу прасіць гэтага прабачэньня, Госпад ніколі не пакіне без адказу такую просьбу”, — сказаў Папа.
Францішак заклікаў вернікаў паразважаць пра сваё жыцьцё і, усьведамляючы ўласную слабасьць, зьвярнуцца да Хрыста з словамі: “Успомні мяне Госпадзе, калі прыйдзеш у Валадарстве сваім”.
Сьвяты Айцец адзначыў, што абяцаньне збаўленьня, дадзенае злачынцы, дае таксама і нам сёньня вялікую надзею, яно сьведчыць, што ласка Божая заўсёды пераўзыходзіць малітву таго, хто просіць. “Госпад заўсёды дае больш, Ён вельмі шчодры”, — сказаў Папа.
Падчас урачыстага набажэнства перад базылікай сьв. Пятра на закрыцьцё Году веры ў Каталіцкай Царкве Рымскі Архірэй асобна ўзгадаў таксама прыклад хрысьціянаў Усходніх Цэркваў, іх вернасьць Біскупу Рыму, праяўленую часта ў вельмі неспрыяльных умовах. “Жадаю зьвярнуцца да тут прысутных патрыярхаў і вярхоўных архібіскупаў Усходніх Цэркваў. Пацалунак міру, якім абменьваемся з вамі, азначае, перш за ўсё, вызнаньне Біскупа Рыму вашымі супольнасьцямі, якія вельмі часта нават дарагой цаной сьведчылі сваю вернасьць”, — адзначыў Папа Францыск ў пропаведзі.