Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Першаярарх УГКЦ адслужыў Боскую Літургію на галоўным алтары ў базыліцы Сьвятога Пятра
25 лістапада 2013 году, у сьвята сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага (паводле старога стылю), Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук), з асаблівага дазволу Біскупа Рыму Папы Францішка на галоўным алтары ватыканскай базылікі Сьвятога Пятра ўзначаліў урачыстую Архірэйскую Боскую Літургію з нагоды 50-годдзя перанясеньня ў Рым мошчаў сьвятога Язафата, мучаніка за еднасьць Царквы — паведамляе Ўкраінская служба Радыё Ватыкану. Ва ўрачыстасьці брала ўдзел і дэлегацыя беларускіх грэка-католікаў.
Грэка-каталіцкая літургія на галоўным алтары ў базыліцы сьв. Пятра.Варта адзначыць, што выключнае права служыць на галоўным алтары ватыканскай базылікі мае толькі Біскуп Рыму і тыя, каму ён удзяляе такі прывілей. Тое, што Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) атрымаў такую магчымасьць, зьяўляецца сьведчаньнем асаблівай прыхільнасьці Сьвятога Айца да Грэка-Каталіцкай Царквы.
З Яго Блаславенствам Сьвятаславам саслужылі кардынал Леанарда Сандры, Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, амаль усе ўладыкі Сіноду Біскупаў УГКЦ, уладыка Мілан Шашык, Япарх Мукачаўскі, прадстаўнікі іншых Цэркваў свайго права, у тым ліку Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў асобе Апостальскага Візітатара Архімандрыта Сяргея (Гаека), а таксама прадстаўнікі Апостальскага Пасаду ў Рыме.
Грэка-каталіцкія ярархі ў базыліцы сьв. Пятра.Сярод больш за 200 сьвятароў, у тым ліку і з Беларусі, значную частку складалі духоўныя сыны сьвятога Язафата — манахі Базыльянскага чыну сьвятога Язафата на чале з Протаархімандрытам а. Генэзіем Віямарам, ЧСВВ. У супольнай малітве ў базыліцы сьв. Пятра зьядналіся некалькі тысячаў пілігрымаў з Украіны, Беларусі, Літвы, Італіі і іншых краінаў сьвету.
Кожны ўдзельнік Еўхарыстычнага набажэнства, якое сваім цудоўным сьпевам ўпрыгожыў хор папскіх ўсходніх калегіяў у Рыме, атрымаў на ўспамін памятныя абразкі з гравюрай сьвятога Язафата з яго першага жыцьцяпісу з 1625 году, рэпрадукцыяй крыжа з катэдральнага сабору ва Ўладзіміры-Валынскім, перад якім маліўся юнаком Іван Кунцэвіч, будучы сьвяты, і фота сьвятых рэліквіяў сьвятога, што захоўваюцца пад алтаром сьвятога Васіля ў базыліцы Сьвятога Пятра.
Зважаючы на тое, што на ўрачыстасьці прысутнічалі паломнікі з розных краінаў, літургічныя чытаньні былі прасьпяваныя на ўкраінскай, беларускай і італійскай мовах.
Пасьля сьвятой Літургіі прывітаваць грэка-каталіцкіх пілігрымаў прыйшоў Сьвяты Айцец Францішак. Чакаючы прыходу Сьвятога Айца, падчас сьпеву “Многія леты”, Першаярарх УГКЦ прадставіў прысутных ярархаў, духавенства, супрацоўнікаў дыпламатычнага корпусу, падзякаваў шматлікім пілігрымам за іх малітоўную прысутнасьць. А затым адслужыў Акафіст сьвятамучаніку Язафату. Прыход Папы Францішка вернікі сустрэлі сьпевам гімну “Хай будзе імя Гасподняе блаславёнае” і гучнымі воплескамі. Рымскі Архірэй удзяліў сваё апостальскае блаславеньне і папрасіў грэка-католікаў не забываць яго ў сваіх малітвах.