Дазволім сагрэць сэрцы пяшчотай Бога У пасланьні перад бласлаўленьнем “Urbi et Orbi” (“Гораду і сьвету”) Папа Францішак заклікаў людзей дазволіць пяшчоце Бога, Які стаўся Дзіцяткам, сагрэць іхныя сэрцы. Сьвяты Айцец зьвярнуўся да вернікаў з цэнтральнай лоджыі базылікі сьв. Пятра 25 сьнежня 2013 году, ва ўрачыстасьць Нараджэньня Хрыстова.
25.12.2013
Каляднае віншаваньне Апостальскага нунцыя ў Беларусі Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці праз каталіцкі інтэрнэт-партал Catholic.by павінашаваў беларускі народ з сьвятам Нараджэньня Хрыстовага.
25.12.2013
Слова на Каляды З нагоды сьвята Нараджэньня Хрыстовага Апостальскі Візітатар для беларусаў грэка-католікаў у замежжы айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся да вернікаў з сваім сьвяточным пасланьнем.
24.12.2013
Кардынал Курт Кох: навучыцца нанова фармуляваць каштоўнасьці хрысьціянства Пра тое, як Царква павінна размаўляць з сьветам, які забыўся пра Бога, ці можа сама Царква зьмяняцца і наколькі — гэтыя пытаньні закрануў у сваіх адказах Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох на прэс-канферэнцыі ў Маскве 17 сьнежня 2013 году, паведамляе “Благовест-инфо”.
Ватыканскі ярарх: складанасьць экуменізму – у адрозьненьнях унутры праваслаўных Цэркваў Складанасьці дыялогу з праваслаўнымі Цэрквамі палягаюць на тым, што часам існуе больш адрозьненьняў паміж імі самімі, чым паміж памеснымі праваслаўнымі Цэрквамі і Каталіцкай Царквой, адзначыў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў, 16 сьнежня 2013 г. падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з каталіцкімі семінарыстамі і духавенствам паўночна-заходняга рэгіёну архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.
23.12.2013
Сьвяты Айцец пра заўсёды незадаволеных хрысьціянаў На трывожную зьяву ў Царкве, якой зьяўляецца катэгорыя заўсёды незадаволеных хрысьціянаў, у якіх алергія на прапаведнікаў, зьвярнуў увагу 13 сьнежня 2013 году падчас Імшы Папа Францішак. Паводле Сьвятога Айца гэтыя людзі баяцца адчыніць дзьверы для Сьвятога Духа, і адсюль іх стан пастаяннага смутку, незадаволенасьці.
Першаярарх УГКЦ адслужыў Боскую Літургію на галоўным алтары ў базыліцы Сьвятога Пятра 25 лістапада 2013 году, у сьвята сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага (паводле старога стылю), Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук), з асаблівага дазволу Біскупа Рыму Папы Францішка на галоўным алтары ватыканскай базылікі Сьвятога Пятра ўзначаліў урачыстую Архірэйскую Боскую Літургію з нагоды 50-годдзя перанясеньня ў Рым мошчаў сьвятога Язафата, мучаніка за еднасьць Царквы — паведамляе Ўкраінская служба Радыё Ватыкану. Ва ўрачыстасьці брала ўдзел і дэлегацыя беларускіх грэка-католікаў.
27.11.2013
Папа на заканчэньне Году веры: паставіць Хрыста ў цэнтар жыцьця Сваю гамілію падчас Еўхарыстыі ва ўрачыстасьць Хрыста Валадара Сусьвету 24 лістапада 2013 году Папа Францішак прысьвяціў цэнтральнаму месцу Госпада Ісуса Хрыста ў жыцьці чалавека і гісторыі. Гэтае набажэнства сталася ўрачыстым заканчэньнем Году веры, які быў абвешчаны Бенядыктам XVI, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
У пасланьні перад бласлаўленьнем “Urbi et Orbi” (“Гораду і сьвету”) Папа Францішак заклікаў людзей дазволіць пяшчоце Бога, Які стаўся Дзіцяткам, сагрэць іхныя сэрцы. Сьвяты Айцец зьвярнуўся да вернікаў з цэнтральнай лоджыі базылікі сьв. Пятра 25 сьнежня 2013 году, ва ўрачыстасьць Нараджэньня Хрыстова.
“Дарагія браты і сёстры ў Рыме і ва ўсім сьвеце, добрага дня і шчасьлівага Нараджэньня Хрыстова!
Далучаюся да словаў песьні анёлаў, што зьявіліся бэтлеемскім пастухам у ноч нараджэньня Ісуса. Гэта сьпеў, што яднае неба і зямлю, скіроўваючы да неба хвалу і праслаўленьне, а на зямлю людзей — пажаданьне супакою. Заклікаю ўсіх далучыцца да гэтага сьпеву: ён для кожнага мужчыны і кожнай жанчыны, якія чуваюць сярод ночы, спадзяюцца на лепшы сьвет, клапоцяцца аб іншых, намагаючыся пакорна выконваць уласныя абавязкі.
Слава ў вышынях Богу!
Да гэтага, у першую чаргу, заклікае нас Нараджэньне Хрыстова: аддаць хвалу Богу, за тое, што Ён добры, верны і міласэрны. У гэты дзень жадаю ўсім распазнаць сапраўднае аблічча Бога, Айца, Які падырыў нам Ісуса. Жадаю ўсім адчуць, што Бог блізка, быць у Яго прысутнасьці, любіць Яго і шанаваць Яго. Бласлаўленьне “Urbi et Orbi” (“Гораду і сьвету”) Папы Францішка 25 сьнежня 2013 г.Кожны з нас можа праславіць Бога, перш за ўсё сваім жыцьцём, жыцьцём, якое прысьвчанае любові да Яго і да братоў.
Супакой людзям.
Сапраўдны супакой, як ведаем – не захаваньне раўнавагі паміж супрацьлеглымі сіламі. Гэта не прыгожы “фасад”, за якім хаваюцца супрацьстаяньне і падзелы. Супакой – гэта праца, якой трэба займацца дзень за днём, зыходзячы з дару Божага, з Яго ласкі, якую Ён дараваў нам у Ісусе Хрысьце.
Гледзячы на Дзіцятка ў ясьлях, Дзіцятка супакою, узгадаем пра дзяцей, якія зьяўляюцца найбольш уразьлівымі ахвярамі войнаў, але падумаем таксама і пра пажылых, пра жанчынаў, якія зазнаюць зьнявагу, пра хворых... Войны руйнуюць і раняць столькі жыцьцяў!
Вельмі шмат іх зьнішчыў у апошні час канфлікт у Сірыі, распальваючы нянавісьць і помсту. Не пераставайма маліцца да Госпада, каб Ён выбавіў улюбёны сірыйскі народ ад новых пакутаў, каб удзельнікі канфлікту паклалі канец гвалту і гарантавалі доступ для гуманітарнай дапамогі. Мы бачылі, наколькі моцнай зьяўляецца малітва! І я рады, што да нашай малітвы за супакой у Сірыі сёньня далучаюцца таксама вернікі розных рэлігійных канфесіяў. Ня будзем ніколі губляць малітоўнай адвагі! Адвагі казаць: Госпадзе, даруй супакой Твой Сірыі і ўсяму сьвету. Заклікаю таксама і няверуючых прагнуць супакою, такім прагненьнем, якое перапаўняе сэрцы: яднаймася ўсе, ці ў малітве, ці ў прагненьні. Але ўсе разам, дзеля супакою.
Бласлаўленьне “Urbi et Orbi” (“Гораду і сьвету”) Папы Францішка 25 сьнежня 2013 г.О, Дзіцятка! Даруй супакой Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, часта забытую людзьмі. Але Ты, Госпадзе, не забываеш нікога! І прагнеш прынесьці супакой таксама і на гэтую зямлю, якая церпіць ад эскалацыі гвалту і беднасьці, дзе многія людзі засталіся без прытулку, вады і ежы, без самага неабходнага для жыцьця. Паспрыяй згодзе ў Паўднёвым Судане, дзе цяперашняя напружанасьць ужо справакавала шматлікія ахвяры і пагражае мірнаму суіснаваньню ў гэтай маладой дзяржаве.
Ты, Князь супакою, навярні сэрцы жорсткіх, каб яны адклалі зброю і сталі на шлях дыялогу. Спаглянь на Нігерыю, што разьдзіраецца ад бесьперапынных тэрактаў, якія не шкадуюць бязьвінных і безабаронных. Блааславі Зямлю, якую Ты абраў, каб прыйсьці ў гэты сьвет, і прывядзі да шчаслівага завяршэньня мірных перамоваў паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Ацалі раны ўлюбёнага Іраку, які яшчэ шмат церпіць ад частых тэрактаў.
Ты, Уладар жыцьця, абарані тых, каго перасьледуюць за Тваё імя. Адары надзеяй і суцяшэньнем уцекачоў і скітальцаў, асабліва з рэгіёну Афрыканскага Рогу і ўсходу Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Учыні, каб мігранты, якія шукаюць годнага жыцьця, знаходзілі гасьціннасьць і дапамогу. Няхай такіх трагедыяў, якія мы бачылі ў гэтым годзе, з шматлікімі ахвярамі ў Лампедузы, ніколі больш ня будзе!
Бэтлеемскае Дзіцятка, дакраніся да сэрцаў усіх тых, хто ўдзельнічае ў гандлі людзьмі, каб яны ўсьвядомілі цяжар гэтага злачынства супраць чалавецтва. Скіруй Свой позірк на шматлікіх дзяцей, якіх выкрадаюць, раняць і забіваюць падчас узброеных канфліктаў, і на тых, з каго робяць салдат, скрадаючы ў іх дзяцінства.
Дарагія браты і сёстры, у гэтым сьвеце, сярод гэтага чалавецтва сёньня нарадзіўся Збаўца, якім ёсьць Хрыстос Госпад. Прыпынімся перад бэтлеемскім Дзіцяткам. Дазволім, каб нашае сэрца ўзьнеслася: ня будзем баяцца гэтага! Ня будзем баяцца таго, каб нашае сэрца ўзьнеслася! Мы маем патрэбу у тым, каб нашае сэрца было ўзьнесена! Дазволім сагрэць яго пяшчотай Бога; мы маем патрэбу ў Яго мілаце. Мілата Бога ня раніць: мілата Бога прыносіць нам супакой і моц. Бог – вялікі ў Сваёй любові, Яму — хвала і слава навекі! Бог – гэта супакой: папросім, каб Ён дапамагаў нам штодзень будаваць яго ў нашым жыцьці, у нашых сем’ях, у нашых гарадах і краінах, ва ўсім сьвеце. Дазволім сабе замілавацца Божай дабрынёю”.
Пасьля ўрачыстага бласлаўленьня “Urbi et Orbi” Рымскі Архірэй павіншаваў з сьвятамі Нараджэньня Хрыстовага пілігрымаў, што сабраліся на плошчы сьв. Пятра, і вернікаў ва ўсім сьвеце. Усім Сьвяты Айцец пажадаў радасьці і супакою.
Паводле беларускай, украінскай, расейскай і італійскай рэдакцыяў Радыё Ватыкану.