Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разадралі вас (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:6)
Новыя прызначэньні ў Рымскай курыі 29 сакавіка 2014 году ў Ватыкане паведамлена пра тое, што Папа Францішак зацьвердзіў Старшынём Папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу французскага кардынала Жан-Луі Тарана, а сакратаром — гішпанскага тэолага а. Мігеля Анхеля Аюса Гіксота (на гэтай пасадзе ён з 2012 году).
11.03.2014
Кардынал Каспэр: як пераадолець прорву паміж царкоўным навучаньнем пра шлюб і практыкай многіх католікаў У італійскім выдавецтве «Queriniana» выйшла кніга кардынала Вальтара Каспэра «Евангельле сям’і». У ёй падаецца поўны тэкст Уступнага слова гэтага нямецкага кардынала, прамоўленага ім нядаўна на Пазачарговай кансісторыі на тэму сям’і. Сярод «вострых» тэмаў кнігі — пытаньне пра дапушчэньне разьведзеных, што ўзялі другі шлюб, да сьв. Прычасьця.
21.02.2014
Сірыйска-маланкарскі кардынал абраны Старшынём Канферэнцыі біскупаў Індыі Падчас пленарнага паседжаньня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Індыі, якое адбываецца раз ў два гады, яе члены абралі кардынала Базіліяса Кліміса Татункала ў якасьці новага старшыні, паведамляе агенцтва тэленавінаў Rome Repoprts.
20.02.2014
Рымскі Архірэй прыняў кадравыя рашэньні адносна Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Сьвяты Айцец Францішак 19 лютага 2014 году пацьвердзіў паўнамоцтвы кардынала Леанарда Сандры на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў і архібіскупа Цырыла Васіля, SJ на пасадзе сакратара гэтай дыкастэрыі — паведамляе афіцыйны ватыканскі сайт News.va.
19.02.2014
Папа заклікае да згоды і міру ва Ўкраіне Папа Францішак 19 лютага 2014 году заклікаў спыніць ужываньне сілы ў процістаяньні ва Ўкраіне — паведамляе Ватыканскае радыё. “З глыбокай занепакоенасьцю я сачу за тым, што адбываецца ў гэтыя дні ў Кіеве”, — прызнаўся Сьвяты Айцец на заканчэньне агульнай аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра, на якой прысутнічала каля 20 тысячаў вернікаў.
19.02.2014
Папа паслаў на місіі 28 сьвятароў “Неакатэхуменальнага шляху” 14 лютага 2014 году Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Доме сьв. Марты заснавальнікаў і лідараў каталіцкага руху “Неакатэхуменальны шлях” Кіка Аргуэльё, Кармэн Эрнандэс і а. Марыё Пеццы. Як паведамляе Ватыканскае радыё, падчас сустрэчы Сьвяты Айцец перадаў блаславеньне 28 сьвятарам, якія будуць адказныя за евангелізацыйныя місіі у 11 краінах Еўропы і ЗША.
17.02.2014
Кардынал Каспэр пра новую культуру прыняцьця рашэньняў З абраньнем Папы Францішка наступіла новая культура ў прыняцьці рашэньняў у Ватыкане, лічыць былы старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Вальтэр Каспэр. “Папа імкнецца да свабоднай дыскусіі”, — сказаў журналістам у Мюнхене нямецкі кардынал. Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, 14 лютага 2014 году кардынал Вальтэр Каспэр атрымаў там Нямецкую прэмію культуры.
24.01.2014
Львоўскі грэка-каталіцкі ўладыка наведаў Беларусь З 17 па 20 студзеня 2014 году дапаможны біскуп Львоўскі УГКЦ Уладыка Бенядыкт (Алексійчук) знаходзіўся з трохдзённым працоўным візітам у Беларусі — паведамляе сайт Львоўскай архіяпархіі УГКЦ.
11.01.2014
Ці можа ўніяцтва зноў аб’яднаць беларусаў? Пра тое, як адраджаецца ў Беларусі Грэка-Каталіцкая Царква, скасаваная расейскімі ўладамі больш за паўтары стагоддзі таму, пра яе сучасных вернікаў і асаблівасьці душпастырскай працы — у матэрыяле Ксеніі Тарасевіч на сайце “Заўтра тваёй краіны”.
10.01.2014
Папа: хрысьціянская любоў – гэта не каханьне з тэлесерыялаў Для хрысьціянскай любові заўсёды была характэрная “канкрэтнасьць”, якая праяўляецца “больш у справах, чым у словах”, “больш у даваньні, чым атрыманьні” — пра гэта гаварыў на ранішняй сьв. Імшы 9 студзеня 2014 году Сьвяты Айцец Францішак.
Пра тое, як адраджаецца ў Беларусі Грэка-Каталіцкая Царква, скасаваная расейскімі ўладамі больш за паўтары стагоддзі таму, пра яе сучасных вернікаў і асаблівасьці душпастырскай працы — у матэрыяле Ксеніі Тарасевіч на сайце “Заўтра тваёй краіны”.
Як адраджаецца Царква, скасаваная расейскімі ўладамі больш за паўтары стагоддзі таму
У пачатку XIX стагоддзя 75% беларусаў былі прыхільнікамі ўніяцтва. Сёньня, па зьвестках Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі налічваецца 10 тысячаў грэка-каталікоў.
Дакладнай методыкі падліку вернікаў (і тычыцца гэта ня толькі ўніятаў) у Беларусі няма. Галоўнае пытаньне: ці варта лічыць вернікамі толькі тых, хто рэгулярна наведвае царкву альбо можна адносіць да прыхільнікаў канфесіі ўсіх, хто хоць раз на год бывае ў бажніцы?
Грэка-каталіцкая царква ў Магілёве.У выпадку з грэка-каталікамі сітуацыю абвастрае і недахоп месцаў для правядзеньня набажэнстваў. Ня ўсе вернікі маюць жывы кантакт з парафіямі, бо частка іх жыве ў мясьцінах, дзе парафіяў няма.
Сёньня ў Беларусі налічваецца больш за 20 грэка-каталіцкіх парафіяў, частка ў працэссе рэгістрацыі, яшчэ некалькі дзейнічае па-за межамі: у Лондане, Антвэрпане, Празе і Вене.
— У нашай парафіі ў нядзелю на адну літургію ў сярэднім прыходзіць 40-50 чалавек. На сьвяты, зразумела, значна больш, — кажа ўніяцкі сьвятар, айцец Антон. — Вернікам часта трэба ехаць на іншы канец гораду на літургію, яны робяць намаганьні.
Беларуская мова набажэнства, паводле словаў сьвятара, ні ў якім разе не перашкода.
— У Харватыі моляцца па-харвацку, ва Ўкраіне — па-ўкраінску, чаму ж у Беларусі вернікі ня могуць маліцца па-беларуску? — гаворыць айцец Антон.
Стаць уніяцкім сьвятаром у Беларусі складана. Жадаючыя едуць навучацца ў Заходнюю Ўкраіну (там найбольш моцныя пазіцыі грэка-каталіцкай Царквы), Польшчу ці нават у Рым.
Уніяцкія парафіі ў Беларусі існуюць за кошт ахвяраваньняў вернікаў. Каб падтрымаць царкву, кожны дае тую ахвяру, якую можа.
Сёньня ў Беларусі дзейнічаюць дзьве ўніяцкія бажніцы: у Полацку і ў Магілёве.*
Гэта можа быць і працоўны з Менскага трактарнага завода, і акадэмік. Яднае іх неабыякавае стаўленьне да беларускай мовы, культуры, гісторыі.
Сярод уніятаў няма тэрытарыяльнага падзелу. Яны аднолькава распаўсюджаныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі. З асаблівасьцяў: у Лідзе сярод парафіянаў больш прадстаўнікоў так званай інтэлектуальнай групы, а ў Івацэвічах — гэта абсалютна простыя людзі.
Нярэдкія выпадкі, калі людзі, якія спавядаюць іншыя рэлігійныя плыні, зьвяртаюцца да ўніяцтва. Што іх падштурхоўвае да гэтага кроку?
— Я проста пазнаёмілася з уніятамі. Спачатку цікава было, як у іх царкоўнае жыцьцё ладзіцца, — распавядае Натальля Рабко. — Раней я хадзіла да праваслаўнай царквы. Было цікава параўноўваць. Ва ўніятаў сьвятар выхоўвае вернікаў, навучае: заўсёды праходзяць сустрэчы, тлумачыцца Сьвятое Пісаньне і прадпісаньні Царквы, шмат сацыяльнай працы, працы з моладдзю. Мне гэта вельмі спадабалася. Уніяцкія парафіі больш падобныя да сям’і, людзі ведаюць адзін аднаго, ніводзін новы чалавек не застаецца сам па сабе. Я лічу, што істотных адрозьненьняў ад праваслаўя тут няма, толькі што малітвы па-беларуску.
“Для мяне ўніяцтва — сімвал прыналежнасьці да Беларусі”
Журналіста, музычнага крытыка Зьмітра Падбярэзскага да ўніяцтва падштурхнула знаёмства з сьвятаром, цяпер ужо нябожчыкам Янам Матусевічам, вельмі адукаваным чалавекам.
— Для мяне ўніяцтва — сімвал прыналежнасьці да Беларусі. Найбольш блізкая да Беларусі рэлігійная плыня. Найбольш прывязаная да гэтай зямлі. Падабаецца менавіта адчуваньне беларускасьці, — тлумачыць Зьміцер. Грэка-каталіцкая капліца парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.На яго думку, да грэка-каталіцтва зьвяртаюцца ня толькі прадстаўнікі творчых прафесіяў, але і ўсе тыя, каму неабыякавы лёс роднай мовы і гістарычнай спадчыны.
На калядных службах пабачыў шмат знаёмых, — гаворыць Зьміцер Падбярэзскі.
Але аб’ектыўна казаць пра рэзкае павелічэньне колькасьці вернікаў за апошнія гады нельга. За гэты тэрмін актывізаваліся некаторыя парафіі. Але, як кажуць самі сьвятары, на службе ў ноч з 24 на 25 сьнежня можна было пабачыць людзей, якія прыходзілі ў царкву 20 гадоў таму, але не прыходзілі 10 гадоў таму.
Уніяты сьвядома не займаюцца агітацыяй
— Нельга сказаць, што ў душпастырскім плане ва ўніяцкай Царкве ёсьць нешта тое, чаго няма, напрыклад, ў праваслаўі, — адзначае Апостальскі візітатар грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі Сяргей Гаек. — Калі чалавек прыйшоў да нас — значыць, ён не знайшоў у іншай канфесіі чагосьці для сябе. Гэта ня значыць, што гэтага няма ў той Царкве. Шмат праваслаўных прыходаў у Менску маюць і брацтвы, і іншыя суполкі, дзе можна сустрэцца. Пераход ад адной рэлігійнай плыні да іншай — гэта вельмі суб’ектыўная рэч. Хтосьці пераходзіць з рыма-каталікоў, бо яму не падабаецца гітара ў касьцёле. Ну дык гітара ж невінаватая!
Уніяты сьвядома не займаюцца агітацыяй. Яны лічаць, што іх галоўны абавязак — гэта духоўная інфармацыя і фармаваньне пэўных ведаў, якія памагаюць фармавацца духоўна.
“Уніяцтва — спроба стварыць агульную рэлігію для ўсёй нацыі”
Цяжка чакаць вялікай папулярнасьці ў сучаснай Беларусі ад Царквы, якую расейскія ўлады скасавалі больш за паўтары стагоддзі таму, лічыць Пятро Дарашчонак, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, выкладчык гісторыі Беларусі Інстытуту журналістыкі БДУ.
Уніяцкая Царква аднавіла сваю дзейнасьць толькі з набыцьцём Беларусьсю незалежнасьці.
— Я ня думаю, што ў сучаснай Беларусі магчыма існаваньне адзінай маналітнай рэлігіі, як, напрыклад, у палякаў, — адзначае эксьперт. — Увогуле, уніяцтва — гэта спроба стварыць агульную рэлігію для ўсёй нацыі.** Але можна параўнаць усіх вернікаў краіны з парламентам: калі нейкая партыя не набірае неабходную колькасьць галасоў, яна не атрымлівае месцы ў парламенце. Тое самае і з канфесіямі: калі колькасьць вернікаў не дасягае нават адсотка насельніцтва, то і яе ўплыў на жыцьцё насельніцтва мінімальны. Але добра, што рэлігійная плыня разьвіваецца і не загінула, нягледзячы ні на што.
Усяго ў Беларусі дзейнічаюць 25 канфесіяў. Самыя буйныя — гэта праваслаўе (76% усіх вернікаў краіны), 16% — каталікі, 2% насельніцтва складаюць юдэі. 49% насельніцтва ня мае ніякага кантакту з рэлігіяй.
Заўвагі да матэрыялу ад рэдакцыі сайту “ЦАРКВА”:
* Маецца на ўвазе, што ў якасьці культавых будынкаў у Беларусі сёньня афіцыйна зарэгістраваныя толькі 2 грэка-каталіцкія храмы.
** Уніяцтва ня мае на мэце стварэньне “агульнай рэлігіі для ўсёй нацыі”. Гэта неактуальны сёньня сярэднявечны спосаб аднаўленьня першаснай еднасьці ўнутры хрысьціянскай Царквы праз далучэньне асобных адміністрацыйна-царкоўных адзінак (мітраполіяў, япархіяў, парафіяў) да Каталіцкай Царквы. Таму сучаснае грэка-каталіцтва (гэта больш адпаведны сёньня тэрмін) — гэта магчымасьць для асобных вернікаў візантыйскага абраду жыць у еднасьці з Паўсюднай (Каталіцкай) Царквой, практыкуючы каталіцкую веру ў сваім родным усходнім абрадзе і выкарыстоўваючы для гэтага сваю родную мову і нацыянальныя традыцыі.