Навуковая канферэнцыя пра Супрасьлеўскі манастыр Міжнародная канферэнцыя “Дзеі Супрасьлеўскага манастыра ў XVI-XIX стагоддзях” адбылася ў Супрасьлі (Польшча) 16-17 лістапада 2013 году, падчас якой была адслужана таксама грэка-каталіцкая літургія.
16.11.2013
Гарадзенскія грэка-католікі адшукалі магілу апошняга ўніяцкага дэкана У сёлетнія восеньскія Дзяды вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай ушанавалі памяць а. Тэадозія Гейштара, які пахаваны на старых уніяцкіх могілках у Падлабеньні каля Горадні. Дапамаглі выявіць магілу ўніяцкага сьвятара гарадзенскія гісторыкі.
Навучаньне Папы Францішка: чаму Царква зьяўляецца апостальскай Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра 16 кастрычніка 2013 году, у якой прынялі ўдзел каля 80 тыс. чалавек з розных краінаў і кантынентаў, зьвяртаючыся да сабраных, прапанаваў паразважаць над трыма значэньнямі паняцьця “апостальскі” у адносінах да Царквы. “Ці думаем мы пра тое, што менавіта Царква, на сваім шляху праз стагоддзі, нягледзячы на цяжкасьці, праблемы, слабасьці, перадае нам сапраўднае пасланьне Хрыста?” — задаў прысутным пытаньне Сьвяты Айцец.
23.10.2013
Папа: хто ня моліцца, той ператварае веру ў ідэалогію Калі хрысьціянін перастае маліцца, гэта азначае, што ён страціў веру і стаў вучнем рэлігійнай ідэалогіі, маралізатарства. Пра небесьпеку гэтага гаварыў Папа Францішак падчас Сьвятой Імшы 17 кастрычніка 2013 году ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі ў Доме сьв. Марты.
18.10.2013
Папа: ісьці да тых, хто згубіў веру, і сьведчыць жыцьцём 14 кастрычніка 2013 году Сьвяты Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнай асамблеі Папскай Рады па новай евангелізацыі. У сустрэчы з Папам прынялі ўдзел каля 50 чалавек, паведамляе Ватыканскае радыё.
05.10.2013
У Лондане пачнецца будаўніцтва новай беларускай царквы Мясцовыя ўлады ў паўночным Лондане далі дазвол Беларускай каталіцкай місіі пабудаваць грэка-каталіцкую царкву для патрэбаў беларускай супольнасьці ў ангельскай сталіцы — паведамяле сайт “Беларусы ў Вялікабрытаніі”.
16.08.2013
Пачаткі хрысьціянства ў Беларусі Сёлета адзначаюцца 1025-ыя ўгодкі Хрышчэньня Русі, а значыць, прыходу хрысьціянства і на беларускія землі. Але сёньня мала хто ведае, што зьвязваць Хрышчэньне Русі з днём памяці князя Ўладзіміра — досыць нядаўняя традыцыя, якой ня ведалі ў Кіеўскай мітраполіі, і наогул шмат чаго ў нашай царкоўнай гісторыі было падпраўлена і перапісана ў пазьнейшыя часы.
30.07.2013
УГКЦ захавала старажытную Кіеўскую традыцыю сьвяткаваньня Хрышчэньня Русі Сьвята Хрышчэньня Русі-Ўкраіны аб’ядноўвае ўсіх хрысьціянаў, незалежна ад таго, да якой канфесіі яны належаць, — заявіў Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) у інтэрв’ю Кіеўскай дзяржаўнай рэгіянальнай тэлерадыёкампаніі. Разам з тым ён адзначыў, што тое, як хрысьціяне адзначаюць гэтае сьвята, адлюстроўвае іх ідэнтычнасьць, гэта значыць паказвае, да якой традыцыі яны належаць.
20.07.2013
“Веру, Госпадзе, і вызнаю”: пілігрымка грэка-католікаў у Год веры 10-14 ліпеня 2013 году адбылася XIX штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацак у гонар Полацкіх мучанікаў, у якой сёлета прынялі ўдзел больш за 125 вернікаў з розных куткоў Беларусі.
Апостальскі нунцый сустрэнецца з грэка-каталікамі ў Баранавічах
У нядзелю, 27 кастрычніка 2013 году, Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдзі (Гуджэроцьці) наведае грэка-каталіцкую парафію сьвятых Кірылы і Мятода ў Баранавічах.
Апостальскі нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдзі (Гуджароцьці) .Гэтае малітоўнае спатканьне будзе насіць “Сьвятло веры 2013”. Прадстаўнік Папы а гадз. 12.30 узначаліць Боскую Літургію ў візантыйскім абрадзе, у якой — напрыканцы Году веры — будуць ўзгаданыя ў малітве вялікія сьведкі веры: сьвятыя настаўнікі славянскія роўнаапостальныя Кірыла і Мятод (патроны мясцовай грэка-каталіцкай парафіі), мітрапаліты Ўніяцкай Царквы Іпаці Пацей (+ 1613 г.) і Язэп Руцкі (уступіў на пасад у 1613 г.), сьвяты Язафат, блаславёны сьвятамучанік Мікалай Чарнецкі, які быў Апостальскім візітатарам для беларускіх грэка-католікаў у міжваенны час, беларускі грэка-каталіцкі экзарх-мучанік Антон Неманцэвіч (+ 1942 г.) і інш.
У гэты малітоўны ўспамін сьведкаў веры будуць уключаныя таксама грэка-каталіцкія вернікі, якія сталі ахвярамі нацысцкіх рэпрэсіяў у 1942-1943 гг. Сёлета адзначецца трагічная дата: 70-годдзе пакутніцкай сьмерці ўніятаў з грэка-каталіцкай парафіі ў Бабровічах на Берасьцейшчыне. Увосень 1943 году жыхары гэтай уніяцкай парафіі сталі ахвярамі карнай антыпартызанскай акцыі “Балотная ліхаманка”. Вёскі былі спаленыя і толькі нямногім жыхарам цудам удалося выратавацца.
Гэты малітоўны ўспамін праходзіць напрыканцы Году веры і названы “Сьвятло веры”. Згадваючы сваіх вызнаўцаў і мучанікаў, вернікі БГКЦ будуць асэнсоўваюць каштоўнасьць веры ў Хрыста ды цану вернасьці Каталіцкай Царкве.
Падрабязная інфармацыя пра набажэнства і малітоўную сустрэчу ў душпастыра грэка-каталіцкай парафіі ў Баранавічах: тэл. +375-29-20 88 102 (а. Яўген Маліноўскі).