21.04.2010
Напярэдадні чарнобыльскай гадавіны ў Беларусь прыязджае Апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў замежжа, айцец Аляксандар Надсан.
У пятніцу, 23 красавіка 2010 г., а 19-й гадз. Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірылы Тураўскага запрашае ўсіх зацікаўленых беларускай духоўнай спадчынай на даклад мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана “Сьвяты Кірыла Тураўскі і яго спадчына”.
Даклад прымеркаваны да сьвята сьв. Кірылы Тураўскага, успамн якога Царква адзначае 28 красавіка.
Даклад айца А.Надсана і сустрэча з ім адбудзецца ў душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язэпа па адрасе: вул. Арджанікідзэ, 6 (станцыя метро "Аўтазаводзкая") .
Айцец Аляксандар Надсан будзе знаходзіцца ў Беларусі да 28 красавіка. Акрамя Менску ён плануе наведаць таксама грэка-каталіцкія парафіі ў Лідзе і Івацэвічах.
Тэл. для кантактаў: МТС (029) 522-70-19, а. Алесь Аўдзяюк.