У любові няма страху, а дасканалая любоў праганяе страх, бо ў страху ёсьць пакута; хто баіцца, той не дасканалы ў любові (1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 4:18)
Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Пантыфік выказаў спачуваньні ў сувязі з сьмерцю халдэйскага кардынала
8 красавіка 2014 году ў ЗША на 87-м годзе жыцьця памёр былы Патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы, кардынал Эмануэль ІІІ Дэлі. Ён праходзіў лячэньне ў адным з шпіталёў Сан-Дыега ў Каліфорніі. Папа Францішак выказаў спачуваньне ў сувязі з сьмерцю гэтага ўсходне-каталіцкага ярарха з Іраку, паведамляе афіцыйны ватыканскі інтэрнэт-сайт News.va.
Спачылы халдэйскі Патрыярх Эмануэль III Дэлі.Рымскі Архірэй, як адзначае Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, прызнаўся, што “быў глыбока засмучаны” весткай пра сьмерць кардынала, якога “успамінае з глыбокай удзячнасьцю”. Сьвяты Айцец адзначыў “адданасьць памерлага патрыярха свайму народу і яго імкненьне да паважлівых, справядлівых і мірных адносінаў з пасьлядоўнікамі іншых рэлігійных традыцыяў”. Папа даверыў яго “высакародную душу” бясконцай Божай міласэрнасьці.
Са сьмерцю кардынала Эмануэля III Дэлі Калегія кардыналаў налічвае 216 членаў з 67 краінаў, з якіх 120 зьяўляюцца выбаршчыкамі, гэта значыць не дасягнулі 80-гадовага ўзросту і маюць права прымаць удзел у канклаве.
Патрыярх Эмануэль III Дэлі нарадзіўся 6 кастрычніка 1927 году на тэрыторыі архіяпархіі Масул (Ірак). Высьвячаны на сьвятара ў 1952 годзе. Праз 10 гадоў Сьвяты Сінод Халдэйскай Каталіцкай Царквы абраў яго, у адпаведнасьці са звычаямі і правіламі, прынятымі ва Ўсходніх Цэрквах, дапаможным біскупам Халдэйскага Патрыярхату Вавілону, што пацьвердзіў праз некалькі тыдняў папа Павел VI. Спачатку ў якасьці эксьперта, а потым як біскуп ён браў удзел у працы Другога Ватыканскага Сабору. Зьяўляўся кансультарам (дарадцам) Камісіі па пераглядзе Кодэксу кананічнага права Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў і Камісіі па стасунках з ісламам. 3 сьнежня 2003 году, калі ў Іраку ішла вайна, ён быў абраны Сінодам на Патрыярха Вавілону, і ў той жа дзень гэты выбар быў зацьверджаны Папам.
Яшчэ да гэтага выбару, і неўзабаве пасьля пачатку вайны ў Іраку, 22 сакавіка 2003 году, халдэйскі ярарх быў лёгка паранены асколкам падчас бамбаваньня сядзібы Патрыярхату, але не пакінуў сталіцы. Патрыяршае служэньне Эмануэля ІІІ Дэлі супала з адным з самых цяжкіх перыядаў у найноўшай хрысьціянскай гісторыі Іраку. Гэта былі гады амерыканскай ваеннай акупацыі Іраку, шматлікіх нападаў на цэрквы, выкраданьняў, рэлігійных зачыстак у хрысьціянскіх раёнах Багдаду і Масулу і масавых уцёкаў вернікаў у Сірыю, Ліван і заходнія краіны. У траўні 2007 году Патрыярх Эмануэль ІІІ пракаментаваў трагічную сітуацыю, што склалася ў Іраку. Ён абвінаваціў улады гэтай краіны і замежныя ўзброеныя сілы ў пасіўнасьці адносна росту насільля ў краіне. Ён казаў пра цяжкія ўмовы, у якіх апынуліся мясцовыя хрысьціяне, перад якімі паўстала пагроза поўнага зьнікненьня з іракскай зямлі.
У Калегію кардыналаў халдэйскага Патрыярха Эмануэля ІІІ Дэлі ўключыў Папа Бенядыкт XVI 24 лістапада 2007 году. Як патрыярх Халдэйскай Царквы ён зьяўляўся таксама членам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. У 2012 годзе патрыярх пайшоў на спачын у сувязі з узростам і па стане здароўя.
Пахаваньне памерлага былога зьверхніка Халдэйскай Царквы адбудзецца 12 красавіка ў Дэтройце (ЗША), дзе жыве вялікая супольнасьць католікаў халдэйскага абраду. Пазьней адбудзецца ўрачыстае перапахаваньне патрыярха ў халдэйскай катэдры сьв. Язэпа ў Багдадзе ў Іраку.
Нагадаем, халдэі — гэта назва старадаўняга народу, які жыў на Блізкім Усходзе, на паўночна-заходнім беразе Персідзкай затокі. Сёньня гэтым словам называюць персідзкіх і месапатамскіх хрысьціянаў, найперш тых, што прынялі унію з Рымам. Халдэйская Каталіцкая Царква пашырана на тэрыторыі сучасных Іраку, Ірану, Турцыі, Лівану, Сірыі, Ізраіля, Ягіпту, а ў сувязі з ваеннымі дзеяньнямі на Блізкім Усходзе цяпер і ў многіх іншых краінах: ЗША, Аўстраліі, Канадзе, Францыі. Агульная іх колькасьць вернікаў паводле дадзеных Annuario Pontificio за 2013 год перавышае 536 тыс. чалавек. Зьверхнікам гэтай Усходняй Каталіцкай Царквы сёньня зьяўляецца Патрыярх Луіс Рафаэль I Сака.