Бо паўстануць ілжэхрысты ды ілжэпрарокі, і дадуць азнакі і цуды, каб увесьці ў зман, калі магчыма, і выбраных.
А вы зважайце... (Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 13:22-23)
Памёр былы прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў 2 чэрвеня 2014 году ва ўзросьце 90 гадоў у Рыме адыйшоў у вечнасьць індыйскі кардынал Дурайсамі Сымон Лурдусамі (Duraisamy Simon Lourdusamy), які ўзначальваў Кангрэгацыю Ўсходніх Цэркваў у перыяд адраджэньня каталіцкіх супольнасьцяў ва Ўсходняй Еўропе.
Папа Францішак пра тры рысы хрысьціянскай супольнасьці Кожная хрысьціянская супольнасьць павінна параўноўваць сваё жыцьцё з Царквой першых стагоддзяў, гэта значыць, павінна праверыць сваю здольнасьць жыць у згодзе, сьведчыць пра ўваскрасеньне Ісуса Хрыста і дапамагаць бедным, адзначыў Папа Францішак 29 красавіка 2014 году падчас сьв. Імшы ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.
01.05.2014
Зьверхнік УГКЦ: сьвята кананізацыі двух папаў дае нам надзею 27 красавіка 2014 году Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) прыняў удзел у кананізацыі двух выдатных Біскупаў Рыму мінулага стагоддзя: Папы Яна XXIII і Папы Яна Паўла II. З Сьвятым Айцом Францішкам саслужылі зьверхнікі розных Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, 150 кардыналаў і больш 700 біскупаў — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
30.04.2014
Дар розуму дапамагае зазірнуць у глыбіню Божых думак Прасіць Бога аб дары розуму, каб разумець жыцьцёвыя сітуацыі так, як іх разумее Бог, заклікаў Сьвяты Айцец Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра 30 красавіка 2014 году.
26.04.2014
У сэрцы Яна Паўла ІІ знайшлі месца ўсе народы, мовы і культуры “Я шчасьлівы абвясьціць пра сьвятасьць Яна Паўла ІІ — вялікага чалавека і Папы”, — прызнаўся Сьвяты Айцец Францішак у відэапасланьні да народу Польшчы, трансьляцыя якога прайшла вечарам 24 красавіка 2014 году на першым канале Польскага тэлебачаньня і Польскім радыё з нагоды кананізацыі іх славутага земляка.
11.04.2014
Пантыфік выказаў спачуваньні ў сувязі з сьмерцю халдэйскага кардынала 8 красавіка 2014 году ў ЗША на 87-м годзе жыцьця памёр былы Патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы, кардынал Эмануэль ІІІ Дэлі. Ён праходзіў лячэньне ў адным з шпіталёў Сан-Дыега ў Каліфорніі. Папа Францішак выказаў спачуваньне ў сувязі з сьмерцю гэтага ўсходне-каталіцкага ярарха з Іраку, паведамляе афіцыйны ватыканскі інтэрнэт-сайт News.va.
09.04.2014
Мудрасьць – гэта здольнасьць бачыць Божымі вачыма Падчас агульнай аўдыенцыі 9 красавіка 2014 году Папа Францішак пачаў новы цыкл катэхезаў, прысьвечаны дарам Сьвятога Духа — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
Сустрэча з дасьледчыкам царкоўнай гісторыі доктарам Ігарам Скачылясам
У сераду, 4 чэрвеня 2014 году, у Менску адбудзецца сустрэча з доктарам гістарычных навук, дэканам гуманітарнага факультэту Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту прафесарам Ігарам Скачылясам.
Прафесар УКУ д-р Ігар Скачыляс.Д-р Ігар Скачыляс зьяўляецца сябрам Працоўнай дасьледчай групы аўстрыйскага фонду “Pro Oriente” па вывучэньні Берасьцейскай уніі, Украінскага багаслоўскага навуковага таварыства, Украінскага геральдычнага таварыства, Украінскай камісіі параўнальнай царкоўнай гісторыі. З 2012 году зьяўляецца кіраўніком вучэбна-дасьледчай праграмы ”Кіеўскае хрысьціянства і ўніяцкая традыцыя”, аўтар і распрацоўшчык канцэптаў “кіеўскае хрысьціянства”, “другое культурна-рэлігійнае адраджэньне”, “Slavia Unita”.
Арганізатары сустрэчы, якая адбудзецца ў Душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, запрашаюць усіх, хто цікавіцца царкоўнай гісторыяй!
ЧАС МЕСЦА СУСТРЭЧЫ:
Серада, 4 чэрвеня 2014 г.,
г. Менск, завулак Сьнежны,
Душпастырскі цэнтар грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі
ПАЧАТАК СУСТРЭЧЫ — а 19.30 гадз.
Перад пачаткам сустрэчы а 18.30 гадз. будзе адслужана сьв. Літургія.