Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Сустрэча з доктарам гістарычных навук, дэканам гуманітарнага факультэта Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту прафесарам Ігарам Скачылясам адбылася ў сераду, 4 чэрвеня 2014 году, у душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Доктар гістарычных навук Ігар Скачыляс (Украіна) у Менску.Як паведамляе сайт “Рэдэмптарысты візантыйскага абраду ў Беларусі”, сустрэчу з менскімі грэка-католікамі д-р Ігар Скачыляс распачаў сваім сьведчаньнем і роздумамі пра сучасныя падзеі ва Ўкраіне. Як гісторык, адміністратар і грамадзянін, ён упэўнена назваў іх рэвалюцыяй годнасьці і агульнанацыянальным рэферэндумам пра будучыню краіны. Тое, што зараз адбываецца ў нашых паўднёвых суседзяў, гэта заканамерны вынік гістарычнага працэсу, вынік прыроднай памяці народу, якая прарываецца на сьвет з глыбіні забыцьця і прыдушэньня.
Прафесар зрабіў кароткі экскурс у супольнае мінулае ўкраінскага і беларускага народаў, у мінулае нашай Царквы кіеўскага хрышчэньня. Паводле яго словаў, царкоўная унія, ідэя якой зарадзілася ў візантыйскім схаластычным багаслоўі, знайшла практычную рэалізацыю найперш менавіта на беларускіх землях, і ўжо адсюль хваляй прайшла па іншых еўрапейскіх краінах. Уніяцтва на тэрыторыі Кіеўскай мітраполіі практычна цэлае стагоддзе існавала толькі ў Беларусі. Пасьля далучэньня ўкраінскіх япархіяў Уніяцкая Царква стала перад фактам рознасьці звычаяў і традыцыяў. У выніку гэтага адбыўся культурны ўзаемаабмен і пераход да чарговага этапу царкоўнага разьвіцьця.
Гэты прыватны прыклад гістарычнага разьвіцьця паказвае зьвязанасьць і пераемнасьць гісторыі і сучаснасьці, таму там трэба шукаць адказы на многія пытаньні, у тым ліку на такія, як хто мы і куды мы ідзем. Д-р І. Скачыляс на сустрэчы з менскімі грэка-католікамі.Прафесар І. Скачыляс адзначыў, што ва Ўкраіне асэнсаваньне ўласнай гісторыі, у прыватнасьці царкоўнай, прайшло ўжо значны шлях. У Беларусі ж, паводле яго словаў, на гэтай ніве працы яшчэ “для тысячаў чалавек на многія гады”. Як адзначыў прысутны на сустрэчы беларускі гісторык Дзяніс Лісейчыкаў, асоба д-ра Ігара Скачыляса зьяўляецца знакавай і для беларускай навукі. Бо менавіта ён стаў тым, хто ўвёў у дасьледчыцкі працэс многія гістарычныя крыніцы, а таксама стаў для многіх беларускіх гісторыкаў прыкладам таго, як гэтыя дасьледаваньні праводзіць. Таму для ўсіх прысутных вялікай радасьцю стала магчымасьць сустрэцца з гэтым выдатным украінскім навукоўцам, бліжэй пазнаёміцца з яго поглядамі на царкоўную гісторыю ва Ўсходняй Еўропе.
Д-р Ігар Скачыляс зьяўляецца дэканам гуманітарнага факультэту УКУ ў Львове, сябрам Працоўнай дасьледчай групы аўстрыйскага фонду “Pro Oriente” па вывучэньні Берасьцейскай уніі, Украінскага багаслоўскага навуковага таварыства, Украінскага геральдычнага таварыства, Украінскай камісіі параўнальнай царкоўнай гісторыі. З 2012 году зьяўляецца кіраўніком вучэбна-дасьледчай праграмы ”Кіеўскае хрысьціянства і ўніяцкая традыцыя”, аўтар і распрацоўшчык канцэптаў “кіеўскае хрысьціянства”, “другое культурна-рэлігійнае адраджэньне”, “Slavia Unita”.
18 чэрвеня 2014 году ў Львове адбудзецца прэзентацыя новай цікавай манаграфіі ўкраінскага гісторыка Царквы д-ра Ігара Скачыляса, падрыхтаванай сумесна з польскім гісторыкам Анджэем Гілем: “Kościoły Wschodnie w państwie polsko-litewskim w procesie przemian i adaptacji: metropolia kijowska w latach 1458-1795”.