Зьверхнік УГКЦ распавёў Сьвятому Айцу пра “боль ўкраінскага народу” Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) сустрэўся 26 чэрвеня 2014 году ў Ватыкане з Сьвятым Айцом Францішкам. Сустрэча адбылася ў рамках аўдыенцыі для сябраў 87-й пленарнай асамблеі Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў (РОАКО).
25.06.2014
Быць Царквою – несьці Божае блаславеньне ўсім людзям Быць людзьмі, якія нясуць блаславеньне ўсім народам зямлі — гэта, паводле Сьвятога Айца Францішка, адна з мэтаў існаваньня Царквы. Новы цыкл катэхезаў, прысьвечаны сутнасьці Царквы, распачаў 18 чэрвеня 2014 году Рымскі Архірэй падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
Нунцый узначаліў парафіяльныя ўрачыстасьці грэка-католікаў у Менску Храмавае сьвята ў гонар іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі адсьвяткавала 21 чэрвеня 2014 году адна з сталічных грэка-каталіцкіх парафіяў. З нагоды парафіяльнай ўрачыстасьці Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці.
20.06.2014
Дыск з найлепшымі беларускімі сьпевамі для пілігрымаў У чэрвені 2014 году, перад парою пілігрымак, у Менску выйшаў новы дыск з серыі “Беларускі хрысьціянскі хіт” — зборнік найлепшых сьпеваў для пілігрымаў пад назваю “Беларускі пілігрымскі хіт”.
13.06.2014
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў прывітаў грэка-каталіцкіх сьвятароў Беларусі 12 чэрвеня 2014 году Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры прыняў на сьпецыяльнай аўдыенцыі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
10.06.2014
Румынскі грэка-каталіцкі ярарх гасьціў у менскіх грэка-католікаў Знакавая падзея адбылася 5 чэрвеня 2014 году ў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску. Напярэдадні сьвята Зыходу Сьвятога Духа архірэйскую Боскую Літургію ў капліцы душпастырскага цэнтру на Сьнежным адслужыў біскуп Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы Ўладыка Віргіль Бэрча (Virgil Bercea).
07.06.2014
Праваслаўны мітрапаліт абвінаваціў грэка-католікаў у шкодзе праваслаўна-каталіцкаму дыялогу У Менску 2-6 чэрвеня 2014 году праходзіў IV Еўрапейскі праваслаўна-каталіцкі форум. Форум сёлета быў прысьвечаны тэме “Рэлігія і культурны плюралізм: выклікі хрысьціянскім Цэрквам у Еўропе”. Вялікі розгалас набыла агучаная на гэтым міжнародным форуме прывітальная заява старшыні Аддзелу зьнешніх царкоўных зносінаў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна.
05.06.2014
Памятаць пра свае вытокі Сустрэча з доктарам гістарычных навук, дэканам гуманітарнага факультэта Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту прафесарам Ігарам Скачылясам адбылася ў сераду, 4 чэрвеня 2014 году, у душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску.
Зьверхнік УГКЦ распавёў Сьвятому Айцу пра “боль ўкраінскага народу”
Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) сустрэўся 26 чэрвеня 2014 году ў Ватыкане з Сьвятым Айцом Францішкам. Сустрэча адбылася ў рамках аўдыенцыі для сябраў 87-й пленарнай асамблеі Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў (РОАКО).
Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) і Папа Францішак.Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук меў магчымасьць асабіста пагутарыць з Рымскім Архірэем — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ. Ярарах распавёў Папе пра сітуацыю ва Ўкраіне, пра тысячы ўцекачоў ды сотні параненых і забітых. Паводле яго словаў, Папа Францішак запэўніў, што моліцца за Ўкраіну і робіць усё магчымае, каб ва Ўкраіне запанаваў мір і спакой. Сьвяты Айцец таксама асабіста павіншаваў Зьверхніка УГКЦ з юбілеем 20-годдзя сьвятарства, які ён адзначае ў гэты дзень.
Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) і Папа Францішак падчас сустрэчы ў Ватыкане 26.06.2014..Зьвяртаючыся да прысутных на аўдыенцыі, Папа Францішак сказаў пра значэньне міру ў пабудове сучаснага сьвету, адзначыўшы, што галоўным “будаўніком міру зьяўляецца сам Хрыстос”. Сьвяты Айцец прывітаў прадстаўнікоў Ўсходніх Цэркваў і падзякаваў ім за іх уклад у пабудову міру і згоды ў тых краінах, якія яны прадстаўляюць. Ён таксама заклікаў хрысьціянаў маліцца, каб яго падарожжа на Сьвятую Зямлю прынесла “плён еднасьці паміж хрысьціянамі”. “Агонь Пяцідзясятніцы і сіла Любові, — паводле словаў Папы, — можа спыніць агонь зброі, нянавісьці і раздору”.
Адзначым таксама, што 24-26 чэрвеня 2014 году ў Ватыкане адбыліся працоўныя пасяджэньні 87-й пленарнай асамблеі Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў (РОАКО) — органу, што аб’ядноўвае розныя дабрачынныя арганізацыі, якія падтрымліваюць душпастырскую дзейнасьць Усходніх Цэркваў. Сёлета асаблівая ўвага была ўдзелена сітуацыі ва Ўкраіне.