Галоўная
Навіны хрысьціянскага сьвету
На Сьвятую Зямлю з Беларусі былі арганізаваныя дзьве адмысловыя ўсебеларускія пілігрымкі. Першую ўзначальваў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, другую – дапаможны біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Пілігрымы 22-28 чэрвеня 2014 году наведалі Бэтлеем, Назарэт, Гару блаславеньняў, Кану, Гару Табор, Ерыхон і Ерусалім, шматлікія храмы і сьвятыя мясьціны, зьвязаныя з гісторыяй збаўленьня чалавецтва, дзе мелі магчымасьць памаліцца і прайсьці шляхамі Хрыста.
Перад сьв. Імшой мазаіка з выявай цудатворнай беларускай іконы Багародзіцы была ўнесена ў базыліку Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі і зьмешчана ў бакавым алтары.
Як адзначаюць удзельнікі пілігрымкі, набажэнства было вельмі ўзьнёслым і незвычайным. Хіба ўпершыню за час свайго існаваньня знакамітая базыліка ў Назарэце зьведала такую моцную прысутнасьць беларускіх хрысьціянаў. Урачыстую сьв. Імшу ўпрыгожваў сьпеў хору з менскага касьцёлу сьв. Сымона і Алены, а таксама з магілёўскай катэдры.
Таму і дзень 27 чэрвеня 2014 году будзе запісаны ў гісторыю Каталіцкай Царквы ў Беларусі. “Менавіта ў малым і забытым усімі Назарэце Бог праз арханёла Габрыэля аб’явіў Марыі Сваю волю. Марыя яе прыняла, і пад Яе сэрцам пачало біцца сэрца будучага Збаўцы сьвету”, – адзначыў Уладыка Тадэвуш Кандрусевіч, зьвяртаючыся да пілігрымаў.
Пазьней мазаіка будзе ўстаноўлена на падворку базылікі Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Назарэце, з левага боку ад цэнтральнага ўваходу. Там устаноўленыя падобныя мазаікі з многіх краінаў сьветаў, у тым ліку і ад нашых суседзяў – літоўцаў, ўкраінцаў і палякаў.
Гл. таксама:
Адменена грэка-каталіцкая пілігрымка: улады запатрабавалі аплаціць паслугі па ахове грамадзкага парадку
Сьвяткаваньні ў гонар сьвятога Язафата Кунцэвіча
У Хайфе ўшанавалі памяць блаславёнага Мікалая (Чарнецкага)
У Бэтлееме грэка-католікі маліліся за хрысьціянаў Беларусі
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў прывітаў грэка-каталіцкіх сьвятароў Беларусі

01.07.2014
Знак беларускай прысутнасьці на Сьвятой Зямлі
Падчас пілігрымкі вялікай групы беларускіх католікаў у Сьвятую Зямлю 27 чэрвеня 2014 году ў Назарэце адбылося ўрачыстае асьвячэньне мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай. Тысячы пілігрымаў з розных куткоў сьвету, якія штодня прыбываюць на Сьвятую Зямлю, цяпер будць атрымліваць інфармацыю і пра беларускае хрысьціянства.

Сярод беларускіх пілігрымаў былі каталіцкія вернікі і сьвятары, у тым ліку і грэка-каталіцкія сьвятары а. Андрэй Буйніч і ераманах Пахом (Кавалёў), а таксама Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек).
Сьвятары Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы падчас пілігрымкі мелі магчымасьць бліжэй пазнаёміцца з спадчынай і сучасным жыцьцём сваіх братоў з Усходніх Цэркваў, якія прысутныя ў Сьвятой Зямлі.
У першы дзень пілігрымкі, 22 чэрвеня 2014 году, у храме Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы падчас нядзельнай сьв. Літургіі нават была адмысловая малітва за хрысьціянаў Беларусі. А 26 чэрвеня Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек выкарыстаў для малітвы ў праваслаўным саборы Сьвятой Тройцы ў Ерусаліме, які належыць Рускай Духоўнай Місіі. “Кожны раз, калі я наведваю Сьвяты Горад Ерусалім, а ў ім храм Уваскрасеньня Гасподняга, стараюся зайсьці на малітву таксама і ў рускі праваслаўны сабор Сьвятой Тройцы. Там звычайна можна сустрэць праваслаўных пілігрымаў з Беларусі, а малітва да Госпада на тым самым месцы набліжае нас..., паглыбляе нашае духоўнае братэрства”, – сказаў архімандрыт Сяргей. Таксама ён адзначыў, што асабліва маліўся там за Мітрапаліта Паўла (Панамарова), і за ягонае пастырскае служэньне ў Беларусі, бо цяпершані зьверхнік БПЦ у 1981-1988 гг. служыў у саборы Сьвятой Тройцы ў Ерусаліме.

Цэнтральным момантам пілігрымкі беларускіх католікаў у Сьвятую Зямлю стала ўрачыстае асьвячэньне 27 чэрвеня ў базыліцы Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Назарэце мазаікі, створанай паводле найбольш шанаванага сёньня ў Беларусі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Ва ўрачыстай сьв. Імшы з гэтай нагоды прынялі ўдзел тры сотні пілігрымаў з розных куткоў Беларусі, паведамляе Catholic.by.

Сьвятую Імшу ўзначальваў Мітрапаліт Менска-Магілёўскi архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, з якім саслужылі дапаможны біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) і каталіцкія сьвятары лацінскага і візантыйскага абрадаў з Беларусі.

У гаміліі падчас сьв. Імшы Мітрапаліт Менска-Магілёўскi архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў: “Мы ўшаноўваем месцы, дзе нарадзіліся, жылі, вучыліся ці працавалі вядомыя людзі. Сёньня Божы Провід прывёў нас у месца, дзе, дзякуючы згодзе Марыі з Божай воляй, распачалася новая эра – эра збаўленьня”.

Напрыканцы Імшы была асьвячана мазаічная выява Будслаўскага абраза, каля якога быў прачытаны Акт прысьвячэньня Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Найсьвяцейшай Дзевы Марыі. Пасьля цырымоніі асьвячэньня мазаікі беларускія пілігрымы прасьпявалі гімн “Магутны Божа”.

Ад гэтага дня ў старажытным горадзе Назарэце, гістарычнай сталіцы Галілеі, які з Сьвятога Пісьма ўсе ведаюць як месца, дзе знаходзіўся дом сьв. Язэпа і дзе рос Ісус Хрыстос, будзе знаходзіцца беларускі знак, які будзе сьведчыць пра Беларусь і беларускіх хрысьціянаў. Цяпер кожны пілігрым, які прыбывае да гэтага сьвятога месца, калі зьверне ўвагу на нашу мазаіку, спыніўшыся каля яе, з радасьцю або зьдзіўленьнем прачытае пад выявай Багародзіцы надпіс лацінскімі літарамі “Budslau-Belarus” ды ўзгадае ў малітве сваіх братоў-хрысьцяінаў у Беларусі.
Гэта ўжо другі беларускі знак на Сьвятой Зямлі. Першы, з беларускім тэкстам хрысьціянскай малітвы “Ойча наш”, быў усталяваны ў 2011 годзе ў каталіцкім храме у Ерусаліме.
Фота: Catholic.by.
Тэгі: пілігрымка, Сьвятая Зямля, Назарэт, Ерусалім, БГКЦ, Сяргей Гаек, Тадэвуш Кандрусевіч, Маці Божая Будслаўская
Гл. таксама:
Адменена грэка-каталіцкая пілігрымка: улады запатрабавалі аплаціць паслугі па ахове грамадзкага парадку
Сьвяткаваньні ў гонар сьвятога Язафата Кунцэвіча
У Хайфе ўшанавалі памяць блаславёнага Мікалая (Чарнецкага)
У Бэтлееме грэка-католікі маліліся за хрысьціянаў Беларусі
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў прывітаў грэка-каталіцкіх сьвятароў Беларусі
Гэты артыкул чыталі 100 разоў (-ы)