Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
У новай грэка-каталіцкай мітраполіі ў Бразіліі Першаярарх УГКЦ зьдзейсьніў чын інтранізацыі новых правячых біскупаў
10 ліпеня Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў (Шаўчук) распачаў свой візіт у Бразілію. Галоўная мэта візіту ўкраінскага першаярарха ў гэтую лацінаамерыканскую краіну — увядзеньне на новы ўрад у нядаўна ўтворанай новай грэка-каталіцкай мітраполіі двух біскупаў Уладзіміра Ковбыча) і Мірона Мазура.
Акрамя гэтых двух галоўных урачыстых набажэнстваў, паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, у праграме візіту Першаярарха УГКЦ Сьвятаслава (Шаўчука) запланаваны сустрэчы з духавенствам, манаскімі супольнасьцямі і арганізацыямі сьвецкіх вернікаў УГКЦ у Бразіліі. Таксама ён сустрэнецца з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, кіраўнікамі органаў мясцовага самакіраваньня.
Чын інтранізацыі Ўладыкі Мірона (Мазура) на Япарха грэка-каталіцкай япархіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Прудэнтопалісе (Бразілія)..Рымскі Архірэй Францішак 12 траўня 2014 году узьняў колішнюю япархію Сьвятога Яна Хрысьціцеля УГКЦ у Бразіліі з цэнтрам у Курытыбе да статусу архіяпархіі. Першым архібіскупам і мітрапалітам з мітрапалічай рэзідэнцыяй у Курытыбе прызначаны ранейшы япарх Уладыка Ўладзімір (Коўбыч). Адначасова Рымскі Архірэй стварыў япархію Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Багародзіцы УГКЦ з цэнтрам у Прудэнтопалісе, вылучыўшы яе тэрыторыю з новастворанай архіяпархіі Сьвятога Яна Хрысьціцеля і падпарадкаваўшы гэтаму мітрапалічаму пасаду. Першым епархам новастворанай япархіі прызначаны Ўладыка Мірон (Мазур), які да апошняга часу зьяўляўся біскупам-памочнікам Курытыбскай япархіі УГКЦ.
Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) і новыя правячыя архірэі ў Бразіліі.Стварэньне новай мітраполіі Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы назваў новым крокам для ўмацаваньня і вызнаньня патрыяршай годнасьці УГКЦ. “Стварэньне новых структураў у Царкве — знак таго, што яна актыўна разьвіваецца і расьце. Стварэньне мітраполіі УГКЦ ў Бразіліі, ужо чацьвёртай за апошні перыяд, сьведчыць пра тое, што сёньня нашая Царква зрабіла важны крок у разьвіцьці сваёй памеснасьці на гэтых землях”, — сказаў Яго Блаславенства Сьвятаслаў у відэаблогу для “Жывога.ТБ”.
У нядзелю, 13 ліпеня 2014 году, у Прудэнтопалісе (Бразілія) Першаярарх УГКЦ зьдзейсьніў чын інтранізацыі Ўладыкі Мірона (Мазура) на Япарха грэка-каталіцкай япархіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Багародзіцы. Падзея адбылася ў цяпер ужо катэдральным саборы Беззаганнага Зачацьця.
Урачыстасьць інтранізацыі новага грэка-каталіцкага япарха ў Прудэнтопалісе (Бразілія).Пасьля інтранізацыі распачалася Архірэйская Боская Літургія, якую са Зьверхнікам УГКЦ саслужылі Ўладыка Ўладзімір (Коўбыч), Архібіскуп і Мітрапаліт архіяпархіі Сьвятога Яна Хрысьціцеля, Уладыка Даніла (Казьлінскі), Апостальскі Адміністратар япархіі Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Аргентыне, рыма-каталіцкія біскупы Бразіліі і шматлікае духавенства новастворанай грэка-каталіцкай япархіі.
У казаньні Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) распавёў, што новая структурная адзінка УГКЦ створана, улічваючы новыя выклікі для Грэка-Каталіцкай Царквы ў Бразіліі. Ён заклікаў маліцца за разьвіцьцё япархіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Багародзіцы: “Маліцеся за тое, каб жыцьцё УГКЦ з стварэньнем гэтай новай япархіі актывізавалася і мела добрыя плады ў будучыні”.
15 ліпеня падобная ўрачыстасьць мела месца ў яшчэ адным бразільскім горадзе — Курытыбе. У гэты дзень адбылася інтранізацыя Ўладыкі Ўладзіміра (Коўбыча) на Архібіскупа і Мітрапаліта архіяпархіі Сьвятога Яна Хрысьціцеля.