I ня гэтым толькі, але хвалімся і жальбамі, ведаючы, што ад жальбы ідзе цярплівасьць,
ад цярплівасьці дасьведчанасьць, ад дасьведчанасьці надзея (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Рымлянаў 5:3-4)
Папа хоча бачыць у новых біскупах асобаў, здольных абудзіць Царкву Сёньня патрэбныя біскупы, якія не задавальняюцца павярхоўным, але імкнуцца да глыбіняў, адкуль Сьвяты Дух працягвае натхняць сваю Царкву. З такімі словамі Папа Францішак 18 верасьня 2014 году ў Ватыкане зьвярнуўся да біскупаў, якія атрымалі хіратонію на працягу апошняга году — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
21.09.2014
Сьвяткаваньні ў гонар сьвятога Язафата Кунцэвіча 20 гадоў споўнілася адноўленай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога Язафата Кунцэвіча. З гэтай нагоды ў Лідзкай парафіі ягонага імя адбылося ўрачыстае набажэнства, у якім узяў удзел айцец Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Пасьля малітвы на сьвяце гучала сярэднявечная беларуская музыка, парафіяне танчылі і радаваліся. Рэпартаж з сайту Радыё Свабода.
20.09.2014
Маскоўскі патрыярхат заклікае багасловаў зноў абмеркаваць “праблему уніі” Старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Іларыён Алфееў, каментуючы ў інтэрв’ю “Интерфакс-Религия” пачатак працы ў Амане чарговай сесіі Зьмешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнымі Цэрквамі, заявіў, што падзеі ва Ўкраіне зноў абвастрылі “праблему уніі” і лічыць неабходным абмеркаваць яе на гэтым форуме.
Пілігрымка ў памяць блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора Ромжы Напрыканцы лета, 22-24 жніўня 2014 году, адбылася 8-ая пешая пілігрымка моладзі Мукачаўскай Грэка-Каталіцкай япархіі з Хуста ў Вялікі Бычкаў, дзе захоўваюцца сьвятыя мошчы Блаславёнага Тэадора. Пра свой паломніцкі шлях і ўдзел у гэтай пілігрымцы распавядае адзін з вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з Баранавічаў.
13.09.2014
Славацкі біскуп пра БГКЦ: гэтая Царква мае вялікі духоўны патэнцыял Сітуацыя, у якой знаходзяцца беларускія грэка-католікі, цяжкая, аднак у іх ёсьць вялікі духоўны патэнцыял — так лічыць дапаможны біскуп Прэшаўскай грэка-каталіцкай архіяпархіі ў Славакіі Ўладыка Мілан Лах, SJ. Пра ўражаньні гэтага ярарха пасьля візіту ў Беларусь з нагоды 100-гадовага юбілею беларускага грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча распавядае матэрыял з кароткім інтэрв’ю на афіцыйным сайце грэка-каталіцкага архібіскупства ў Прэшаве.
Кнігу выбраных твораў айца Аляксандра Надсана прэзентавалі ў Горадні У душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні 7 верасьня 2014 году адбылася першая ў Беларусі прэзентацыя кнігі выбраных твораў Апостальскага Візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана.
03.09.2014
Прадстаўнік Папы пра біскупа Сіповіча: “Ён ня мог прадаць праўду, праўду, якая вызваляе” 31 жніўня 2014 году ў парафіі Найсьвяцейшай Тройцы ў Друі адбыліся ўрачыстасьці з нагоды 100-ых угодкаў з дня нараджэньня выхаванца Друйскага кляштару айцоў-марыянаў грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча. Падчас сьвяткаваньняў Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці выступіў з беларускамоўнай гаміліяй, якая выклікала вялікую цікавасьць у тым ліку і ў беларускіх сьвецкіх СМІ, многія з якіх прыводзілі цытаты з яе. Прапануем поўны тэкст гэтай гаміліі прадстаўніка Папы ў Беларусі.
02.09.2014
У Друі і Менску адбыліся ўрачыстасьці ў гонар 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча У памяць пра выдатнага беларускага рэлігійнага i грамадзкага дзеяча, першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ў ХХ стагоддзі Ўладыку Чэслава Сіповіча, які скончыў сваё зямное жыцьцё ў Лондане, ў 100-ыя ўгодкі з дня нараджэньня на яго радзіме была ўстаноўлена і асьвячана мемарыяльная табліца, а на магіле бацькоў закладзена капсула з зямлёй з магілы біскупа і ўстаноўлены новы помнік.
Кнігу выбраных твораў айца Аляксандра Надсана прэзентавалі ў Горадні
У душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні 7 верасьня 2014 году адбылася першая ў Беларусі прэзентацыя кнігі выбраных твораў Апостальскага Візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана.
Укладальніца кнігі выбраных твораў а. Аляксандра Надсана Ірына Багдановіч на прэзентацыі ў Горадні.Новая кніга духоўнага лідара беларусаў замежжа выйшла ў прэстыжнай кніжнай серыі “Беларускі кнігазбор”. Кніга на 600 старонак пабачыла сьвет напярэдадні 88-годдзя а. Аляксандра Надсана, якое ён адзначаў 8 жніўня 2014 году. Яе зьмест дае добрае ўяўленьне пра рэлігійную, культурна-гістарычную спадчыну сьвятара, які жыве і працуе ў Лондане.
У кнізе выбраных твораў сабраныя гістарычныя працы айца А. Надсана пра біскупа Чэслава Сіповіча і кляштар беларускіх марыянаў у Друі, пра Францішка Скарыну, пра кнігіню Магдалену Радзівіл і таямніцу яе брыльянтавага калье, артыкулы пра Скарынаўскую бібліятэку ў Лондане, якую ўзначальвае гэты выдатны беларускі сьвятар і дасьледчык, а таксама духоўныя пасланьні Апостальскага Візітатара для беларусаў-католікаў у замежжы, некаторыя яго літургічныя пераклады і інш.
На прэзентацыю кнігі а. Аляксандра Надсана прыйшлі ня толькі вернікі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай, але і вядомыя гарадзенцы, сярод іх пісьменьніца і паэтка Данута Бічэль. На прэзентацыі новай кнігі а. Аляксандра Надсана ў Горадні.Прыехаў таксама асістэнт Аляксандра Надсана, грэка-каталіцкі сьвятар Сяргей Стасевіч з Лондану.
Перад удзельнікамі прэзентацыі ў Горадні выступіла ўкладальніца зборніка выбраных твораў а. Аляксандра Надсана Ірына Багдановіч.
У інтэрв’ю для “Радыё Рацыя” ўкладальніца тому Ірына Багдановіч адзначыла а. Аляксандра як выдатнага дасьледчыка: “Айцец Аляксандар, канешне, валодае дасканалымі ведамі. Усе яго працы на глыбокай фактурнасьці, дасьведчанасьці і ў той жа час ён валодае яшчэ бліскучым стылем падачы пісьма гэтага самога. Зачытваешся проста! Часам мастацкай прозай так не зачытваешся, як зачытваешся кнігамі айца Аляксандра. Проста ўкручваешся ў гэтую гісторыю, пра што ён расказвае, гэтыя постаці паказаны так яскрава, тая ж Магдалена Радзівіл”.
Сваімі ўражаньнямі пра а. Аляксандра Надсана і яго творчую спадчыну падзяліліся сьвятары а. Сяргей Стасевіч, а. Андрэй Крот, пісьменьніца Данута Бічэль. Прысутныя змаглі паглядзець таксама і відэа-зварот аўтара кнігі.