Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Грэка-каталіцкі сьвятар Сяргей Гаек: «Мова нашай Царквы — беларуская»
Размова з Апостальскім Візітатарам грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам журналіста Радыё Свабода ў Магілёве, з нагоды патранальнага сьвята мясцовай грэка-каталіцкай парафіі.
Архімандрыт Сяргей Гаек на сьвяце магілёўскіх грэка-католікаў.8 верасьня магілёўскія грэка-католікі адзначаюць сваё парафіяльнае сьвята — іконы Маці Божай Бялыніцкай. Напярэдадні ў мясцовай грэка-каталіцкай царкве, што знаходзіцца на тутэйшых каталіцкіх могілках, адбылася ўрачыстая літургія.
Яе адслужыў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У царкве сабралася нямала вернікаў. Многія на ўрачыстасьць прыйшлі з дзецьмі. Традыцыйна ўрачыстасьць завяршылася малітваю за Беларусь пад сьпеў гімну «Магутны Божа».
Ці адрадзілася пасьля 150 год заняпаду ўніяцкая Царква на Беларусі, чым яна жыве цяпер, і якая роля адведзена беларускай мове і культуры ў ёй? На пытаньні Свабоды адказаў архімандрыт Сяргей Гаек.
Адказваючы на пытаньне пра цяперашняе жыцьцё грэка-каталіцкай Царквы, архімандрыт Сяргей Гаек акрамя звыклых і традыцыйных рэлігійных спраў згадаў нядаўнюю падзею, якая, як вынікае з ягоных словаў, будзе дамінаваць у царкоўных справах бліжэйшай персьпектывы. Гаворка пра стогадовы юбілей Чэслава Сіповіча — першага пасьля 1839 году беларускага грэка-каталіцкага біскупа. На яго сьвяткаваньні прагучалі словы прабачэньня каталіцкага сьвятарства за няўвагу да беларускай мовы. Архімандрыт Сяргей Гаек зазначае, што спадчына Чэслава Сіповіча мае быць асэнсаваная ягонымі нашчадкамі:
«Мы хочам асэнсаваць ягоную вялікую спадчыну, ягоную любоў да Беларусі, да беларускай культуры, — даводзіць сьвятар. — Мы хочам паставіць сабе пытаньне, што гэта спадчына значыць для нас. А можа мы насамрэч яшчэ недастаткова любім нашу культуру ды нашу мову?»
Вернікі магілёўскай грэка-каталіцкай парафіі іконы Маці Божай Бялыніцкай.Пакліканьне грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі — вяшчаць Евангельле па-беларуску, кажа архімандрыт Сяргей Гаек. Паводле яго ўніяцкая Царква цалкам не выракаецца царкоўнаславянскай мовы, як і іншых моваў, якія выкарыстоўваюцца пры нагодзе, аднак беларуская мова — асноўная:
«Зразумела, калі нехта прыходзіць і гаворыць з намі па-расейску — мы з ім размаўляем таксама па-расейску, але мы хочам паказаць, што ён жыве на гэтай зямлі. Прычым мы гаворым пра мову не як пра нейкае мовазнаўства, а як пра канкрэтызацыю нашай спадчыны і культуры»,— зазначае сьвятар.
Паводле Сяргея Гаека ў Беларусі грамада каталікоў усходняга абраду вагаецца ад 30 да 35 тысяч вернікаў. Сьвятар аднак засьцерагае, што падобнага роду статыстыка не заўжды адлюстроўвае рэальную колькасьць прыхільнікаў грэка-каталіцкай Царквы. Любая канфесія, тлумачыць ён, можа весьці падлік сваіх прыхаджанаў, але ня можа пэўна ведаць, колькі вернікаў насамрэч у яе ёсьць.
Дзьве сотні гадоў таму католікі ўсходняга абраду былі дамінуючай канфесіяй на Беларусі. Пра гэта кажа і архімандрыт Сяргей Гаек, але заўважае: у розных беларускіх мясьцінах прысутнасьць грэка-католікаў была рознай. На Берасьцейшчыне іх было болей, а на Магілёўшчыне, дзе пераважалі праваслаўныя, іх было меней. Тым ня менш сьвятар адзначае:
«Гэта была прысутнасьць, якая нешта азначала, але частка людзей, асабліва ў 1905 годзе, перашлі ў рыма-каталіцкі абрад, бо гэта была адзіная магчымасьць захаваць іх тоеснасьць каталіцкую. Мы хочам проста асэнсаваць і жыць сёньня той вялікай спадчынай, якая нам засталася і, вядома ж, дзяліцца ёй з іншымі, хто захоча».
У Беларусі, паводле сьвятара, уніяцкая Царква не пераставала ніколі існаваць. Яе гвалтам пазбавілі магчымасьці публічна дзейнічаць, тлумачыць ён. Таму, яна не адраджаецца, а хутчэй аднаўляе публічную дзейнасьць сваіх парафіяў:
«Паколькі мы ня можам дабрацца да ўсіх вернікаў, якія працягваюць жыць у такой унутранай дыяспары, дык гэты працэс працягваецца. Безумоўна, вы можаце яго называць адраджэньнем, але гэта не працэс адраджэньня, таго, што зьнікла, а хутчэй таго, што гвалтам было замарожана».
Да інкарпарацыі Беларусі ў склад Расейскай імперыі паводле розных гістарычных зьвестак сярод вернікаў-хрысьціянаў колькасьць грэка-католікаў сягала 80 працэнтаў. Пасьля гэтак званага Полацкага сабору 1839 году, які пастанавіў беларусаў-уніятаў пераводзіць у праваслаўе, колькасьць каталікоў усходняга абраду пачала імкліва скарачацца. Багата стала [рыма-]каталікамі. 11 сакавіка 1990 году ў Менску у Кальварыйскім касьцёле айцец Аляксандар Надсан адслужыў першую за 150 гадоў, пасьля скасаваньня Уніі ў 1839 годзе, публічную каталіцкую імшу у візантыйскім абрадзе. Гэты дзень і лічыцца днём адраджэньня грэка-каталіцкай Царквы.
Грэка-каталіцкая царква ў Магілёве.Яе парафіі цяпер, кажа архімандрыт Сяргей Гаек, ёсьць шмат у якіх беларускіх гарадах. У кожнай свае адметнасьці.
Гаворачы пра будзённую дзейнасьць уніяцкай Царквы ў Беларусі, сьвятар заўважае:
«У гэтай нашай працы духовы элемент канкрэтызаваны ў любові да нашай зямлі, да нашай традыцыі. Больш за тое, калі мы сёньня ўзгадваем нараджэньне Маці Божай, якая мела сваю бацькаўшчыну, дык яе любоў да сваёй зямлі, да традыцыяў дзядоў сваіх таксама для нас прыклад».