Ніхто ня можа служыць двум гаспадарам: бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; альбо аднаго пачне трымацца, а другім будзе пагарджаць. Ня можаце служыць Богу і мамоне (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 6:24)
Папа хоча бачыць у новых біскупах асобаў, здольных абудзіць Царкву Сёньня патрэбныя біскупы, якія не задавальняюцца павярхоўным, але імкнуцца да глыбіняў, адкуль Сьвяты Дух працягвае натхняць сваю Царкву. З такімі словамі Папа Францішак 18 верасьня 2014 году ў Ватыкане зьвярнуўся да біскупаў, якія атрымалі хіратонію на працягу апошняга году — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
21.09.2014
Сьвяткаваньні ў гонар сьвятога Язафата Кунцэвіча 20 гадоў споўнілася адноўленай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога Язафата Кунцэвіча. З гэтай нагоды ў Лідзкай парафіі ягонага імя адбылося ўрачыстае набажэнства, у якім узяў удзел айцец Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Пасьля малітвы на сьвяце гучала сярэднявечная беларуская музыка, парафіяне танчылі і радаваліся. Рэпартаж з сайту Радыё Свабода.
20.09.2014
Маскоўскі патрыярхат заклікае багасловаў зноў абмеркаваць “праблему уніі” Старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Іларыён Алфееў, каментуючы ў інтэрв’ю “Интерфакс-Религия” пачатак працы ў Амане чарговай сесіі Зьмешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнымі Цэрквамі, заявіў, што падзеі ва Ўкраіне зноў абвастрылі “праблему уніі” і лічыць неабходным абмеркаваць яе на гэтым форуме.
Пілігрымка ў памяць блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора Ромжы Напрыканцы лета, 22-24 жніўня 2014 году, адбылася 8-ая пешая пілігрымка моладзі Мукачаўскай Грэка-Каталіцкай япархіі з Хуста ў Вялікі Бычкаў, дзе захоўваюцца сьвятыя мошчы Блаславёнага Тэадора. Пра свой паломніцкі шлях і ўдзел у гэтай пілігрымцы распавядае адзін з вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з Баранавічаў.
13.09.2014
Славацкі біскуп пра БГКЦ: гэтая Царква мае вялікі духоўны патэнцыял Сітуацыя, у якой знаходзяцца беларускія грэка-католікі, цяжкая, аднак у іх ёсьць вялікі духоўны патэнцыял — так лічыць дапаможны біскуп Прэшаўскай грэка-каталіцкай архіяпархіі ў Славакіі Ўладыка Мілан Лах, SJ. Пра ўражаньні гэтага ярарха пасьля візіту ў Беларусь з нагоды 100-гадовага юбілею беларускага грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча распавядае матэрыял з кароткім інтэрв’ю на афіцыйным сайце грэка-каталіцкага архібіскупства ў Прэшаве.
Кнігу выбраных твораў айца Аляксандра Надсана прэзентавалі ў Горадні У душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні 7 верасьня 2014 году адбылася першая ў Беларусі прэзентацыя кнігі выбраных твораў Апостальскага Візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана.
03.09.2014
Прадстаўнік Папы пра біскупа Сіповіча: “Ён ня мог прадаць праўду, праўду, якая вызваляе” 31 жніўня 2014 году ў парафіі Найсьвяцейшай Тройцы ў Друі адбыліся ўрачыстасьці з нагоды 100-ых угодкаў з дня нараджэньня выхаванца Друйскага кляштару айцоў-марыянаў грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча. Падчас сьвяткаваньняў Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці выступіў з беларускамоўнай гаміліяй, якая выклікала вялікую цікавасьць у тым ліку і ў беларускіх сьвецкіх СМІ, многія з якіх прыводзілі цытаты з яе. Прапануем поўны тэкст гэтай гаміліі прадстаўніка Папы ў Беларусі.
02.09.2014
У Друі і Менску адбыліся ўрачыстасьці ў гонар 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча У памяць пра выдатнага беларускага рэлігійнага i грамадзкага дзеяча, першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ў ХХ стагоддзі Ўладыку Чэслава Сіповіча, які скончыў сваё зямное жыцьцё ў Лондане, ў 100-ыя ўгодкі з дня нараджэньня на яго радзіме была ўстаноўлена і асьвячана мемарыяльная табліца, а на магіле бацькоў закладзена капсула з зямлёй з магілы біскупа і ўстаноўлены новы помнік.
Пілігрымка ў памяць блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора Ромжы
Напрыканцы лета, 22-24 жніўня 2014 году, адбылася 8-ая пешая пілігрымка моладзі Мукачаўскай Грэка-Каталіцкай япархіі з Хуста ў Вялікі Бычкаў, дзе захоўваюцца сьвятыя мошчы Блаславёнага Тэадора. Пра свой паломніцкі шлях і ўдзел у гэтай пілігрымцы распавядае адзін з вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з Баранавічаў.
Нарэшце я трапіў туды, куды хацеў. Больш году было жаданьне наведаць закарпацкі край, памаліцца ды аддаць павагу Сьвятому Закарпацьця — блаславёнаму мучаніку біскупу Мукачаўскаму Тэадору Ромжы.
Проста так у нашым штодзённым жыцьці не бывае, асабліва калі чалавек зьяўляецца вернікам. І таму — дзякуй Духу Сьвятому, мажліва якой-ніякой маёй сьціплай адвазе, заступніцтву Сына Божага, Дзевы Марыі, сьвятых айцоў і малітвам майго духаўніка ераманаха Лявонція (Тумоўскага) я вырушыў у далёкую дарогу.
Перад гэтым я цікавіўся жыцьцём і душпастырскай дзейнасьцю Блаславёнага Тэадора. І ў маім сэрцы нешта зварухнулася, захацелася неяк ушанаваць яго памяць. Дарэчы, варта адзначыць, што блаславёным Тэадор Ромжа быў абвешчаны падчас візіту Папы Яна Паўла ІІ ва Ўкраіну 27 чэрвеня 2001 году, разам з іншымі ўкраінскімі грэка-каталіцкімі навамучанікамі. Ушанаваньне ягонае памяці паводле літургічнага календара каталікоў усходняга абраду адбываецца 1 лістапада.
Шлях у пілігрымку ў Закарпацьце быў доўгі і незнаёмы мне, пралягаў ён праз Львоў. 22 жніўня 2014 году я прыбыў у Хуст. Гэта невялікі гарадок закарпацкае Ўкраіны. Тут, каля храму Ўзьнясеньня Гасподняга пачынаўся збор пілігрымаў, у асноўным моладзі. Але былі людзі дарослыя і даволі сталага веку. Быў мужчына ва ўзросьце 75 гадоў, з якім я пазнаёміўся бліжэй і мы падтрымлівалі адзін аднаго падчас хады пілігрымкі.
Ікона блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора Ромжы ў царкве ў м. Вялікі Бычкаў.Пасьля малебну да Блаславёнага Тэадора і добрых пажаданьняў мясцовага сьвятара, які блаславіў прысутных, пілігрымы вырушылі ў шлях да Вялікага Бычкава — мясцовасьці, дзе нарадзіўся блаславёны Тэадор Ромжа. Болей за 500 чалавек вырушылі па маршруце пілігрымкі Хуст – Цячыў – Тэрэсва – Вялікі Бычкаў. Усе два дні пілігрымкі (22-24 жніўня) стаяла сьпёка каля 28-30о, і толькі ў апошні дзень, на заканчэньне пілігрымкі, пайшоў дождж. На працягу ўсяго шляху (каля 70 км) сьвятары спавядалі вернікаў, пілігрымы маліліся, у тым ліку на вяровіцы (ружанцы), сьпявалі Акафіст і шмат песень ў гонар і славу Блаславёнага Тэадора. Наперадзе калоны пілігрымаў моладзь несьла ікону Блаславёнага з укладзенымі ў яе часьцінкамі ягоных мошчаў.
У мястэчках і вёсках, праз якія мы праходзілі, людзі шчыра сустракалі і віталі нас, заўсёды прапаноўвалі ежу і пітво, частавалі пілігрымаў сваёй улюбёнай нацыянальнай стравай — галубцамі.
Першы дзень пілігрымкі скончыўся сьв. Літургіяй у Цячыве. Дзень 23 жніўня распачаўся для пілігрымаў Архірэйскай Літургіяй у храме Вярхоўных апосталаў Пятра і Паўла ў Тэрэсьве. Яе узначальваў Найдастойны Ўладыка Мілан (Шашык), біскуп Мукачаўскі. Падчас набажэнства ён узгадаў часы перасьледу Царквы, калі за савецкім часам Грэка-Каталіцкая Царква была забароненая, маліўся разам вернікамі за мір ва Ўкраіне, за дар жыцьця. Пасьля Боскай Літургіі Ўладыка Мілан узначаліў пілігрымку на шляху да Вялікага Бычківа — радзімы блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора Ромжы. Другі дзень пілігрымкі завершыўся Вялікай вячэрняй, якая правілася ў Сьвята-Ўсьпенскім храме. А раніцай 24 жніўня, у Дзень Незалежнасьці Ўкраіны, якая цяпер перажывае цяжкія часы і пакутуе ў сувязі з баявымі дзеяньнямі на ўсходзе краіны, адбылося ўрачыстае завяршэньне пілігрымкі Боскай Літургіяй, якую узначаліў дапаможны біскуп Мукачаўскі Ўладыка Ніл (Лушчак). Падчас яе вернікі маліліся за дар паломніцтва і незалежную Ўкраіну.
Я ўдзячны Богу за магчымасьць пазнаёміцца падчас пілігрымкі з сапраўднымі хрысьціянамі, семінарыстамі, а таксама за знаёмства і добрыя духоўныя размовы з манахамі, якія крочылі разам з намі ў пілігрымцы.
Ужо пасьля пілігрымкі я, з прычыны неабходнасьці чакаць цягнік дадому, застаўся ў Хусьце, а дакладней кажучы ў Малой семінарыі, якая там знаходзіцца. Там я прыняў удзел у занятках хрысьціянскае супольнасьці з Руху “Сьвятло — Жыцьцё”, мэта якой — дапамагчы людзям знайсьці Бога. У гэтай супольнасьці адбываецца супольная малітва, вывучаньне Слова Божага, практычныя заняткі веры, ёсьць ўзаемападтрымка і жывое сьведчаньне вернікаў. Апякуецца супольнасьцю а. Себасьцян Тэгза, выхаванец Кіеўскай семінарыі Тамаша Аквінскага. Было б добра, каб такіх супольнасьцяў было шмат і ў Беларусі.
Выказваю вялікую падзяку сьвятарам — айцам Уладзіміру Бабічу ды Паўлу Фіцаю — за клопат і ўвагу.
Дзякую Богу, Блаславёнаму Тэадору, людзям добрай волі, Закарпацьцю за гэтую пілігрымку, за маю маленькую ахвяру ды выпрабаваньне веры і жыцьця. Але, дзе б ты ня быў, ты ўсё роўна сумуеш па Беларусі, сям’і, сябрах…