Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Маскоўскі патрыярхат заклікае багасловаў зноў абмеркаваць “праблему уніі”
Старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Іларыён Алфееў, каментуючы ў інтэрв’ю “Интерфакс-Религия” пачатак працы ў Амане чарговай сесіі Зьмешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнымі Цэрквамі, заявіў, што падзеі ва Ўкраіне зноў абвастрылі “праблему уніі” і лічыць неабходным абмеркаваць яе на гэтым форуме.
У цэнтры дыскусіяў каталіцкіх і праваслаўных багасловаў на ХІІІ пленарнай сесіі Зьмешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнымі Царквой, якая праходзіць з 15 па 23 верасьня 2014 году ў сталіцы Ярданіі Амане, знаходзіцца працоўны варыянт сумеснага дакументу пра праблему прымату і сінадальнасьці ў Царкве.
У ходзе доўгіх тэалагічных абмеркаваньняў праваслаўнымі і каталіцкімі багасловамі складанага пытаньня аб першынстве ў Царкве, якія праводзіліся ў апошнія гады, Зьмешаная камісія на сустрэчы ў Равэне ў 2007 годзе падрыхтавала сумесны дакумент, дзе былі акрэсьлены адносіны паміж прыматам і сінадальнасьцю ў Царкве як “ўзаемазалежныя”. Яго тады прынялі ўсе праваслаўныя Цэрквы, за выключэньнем Маскоўскага Патрыярхату, прадстаўнікі якога адмовіліся прысутнічаць на заключных пасяджэньнях. Працоўны тэкст новага дакументу “Сінадалаьнасьць і прымат”, які разглядаецца ў Амане, разьвівае некаторыя ключавыя моманты таго, што ўжо пазначана ў Равэнскім дакуменце. У ім адносіны паміж прыматам і сінадальнасьцю ў царкоўным жыцьці на мясцовым, рэгіянальным і ўніверсальным узроўні паказваюцца толькі з багаслоўскага пункту гледжаньня, пакідаючы ў баку гістарычныя і сьвятаайцоўскія аргументы, якія сталіся каменем спатыкненьня і пярэчаньня, у асноўным з боку праваслаўных Маскоўскага Патрыярхату на папярэдніх пленарных пасяджэньнях, якія адбыліся на Кіпры (2009) і Вене (2010). У сумеснай дэкларацыі, падпісанай у Ерусаліме 25 траўня 2014 году, Папа Францішак і Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I пацьвердзілі сваю поўную падтрымку гэтай працы і намаганьням Зьмяшанай тэалагічнай камісіі.
Мітрапаліт Іларыён Алфееў.Тым ня менш, прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Іларыён Алфееў лічыць, што ў разуменьні прымату і саборнасьці “паміж каталікамі і праваслаўнымі існуе шмат рознагалосьсяў”. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю “Интерфакс-Религия” на пачатку працы ў Амане Зьмешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнымі Цэрквамі. Ён адзначыў, што ў Рымска-Каталіцкай і ў Праваслаўнай Цэрквах склаліся адрозныя эклезіялагічныя мадэлі, і таму “мэта камісіі — выявіць адрозьненьні паміж двума мадэлямі, а таксама паказаць, што паміж імі агульнага”. Расейскі праваслаўны ярарх нагадаў, што ў працэсе падрыхтоўкі да пасяджэньня ў Амане зьмешанай каталіцка-праваслаўнай багаслоўскай камісіі Расейскай Праваслаўнай Царквой была распрацавана афіцыйная пазіцыя па пытаньні аб першынстве у Паўсюднай Царкве. Адпаведны дакумент быў прыняты на пасяджэньні Сьвятога Сіноду РПЦ МП 25 сьнежня 2013 году. Гэты дакумент выкладае традыцыйны для праваслаўя пункт гледжаньня па гэтым пытаньні.
Вынікам цяперашняга паседжаньня Зьмешанай камісіі прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату лічыць “павінна стаць не прыняцьце нейкага кампраміснага дакументу, а сумленнае і па-багаслоўску карэктнае выяўленьне адрозьненьняў паміж вучэньнем пра прымат і саборнасьць у праваслаўнай і каталіцкай традыцыях і пошук тых агульных момантаў, якія могуць стаць асновай для працягу дыялогу ў будучыні”.
Маскоўскі ярарх узгадаў у сваім інтэрв’ю таксама і дакумент “Уніяцтва як спосаб аб’яднаньня ў мінулым і пошукі поўнай еднасьці ў сучаснасьці”, падпісаны ў 1993 году ў Баламандзе, у якім рашуча асуджаюцца любыя формы празелітызму. Рыма-католікі ў ім, адзначыў мітрапаліт Іларыён Алфееў, упершыню афіцыйна пагадзіліся з тым, што унія, г. зн. палітыка Рыму па падпарадкаваньні сабе Ўсходніх Цэркваў, ня толькі не спрыяла збліжэньню паміж праваслаўнымі і католікамі, але наадварот, яшчэ больш аддаляла іх адно ад аднаго. “На жаль, гэты ўдалы з тэарэтычнага пункту гледжаньня дакумент ня змог вырашыць праблемы ў адносінах паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі, якія ўзьніклі ў выніку адраджэньня структураў уніяцкіх Цэркваў на Захадзе Ўкраіны, у Румыніі і іншых краінах у канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў. Абвастрэньне праваслаўна-каталіцкіх адносінаў, якое адбылося на гэтым фоне, надоўга перапыніла працу Зьмешанай камісіі, якая аднавілася толькі ў 2006 годзе”, — сказаў Старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.
На працягу апошніх месяцаў кіраўніцтва Расейскай Праваслаўнай Царквы на розных узроўнях ня раз спрабавала выдаць ўзброеныя дзеяньні ва ўсходняй Ўкраіне і гуманітарную катастрофу ў гэтым рэгіёне, ад якіх насамрэч церпяць прадстаўнікі ўсіх рэлігійных канфесіяў, за рэлігійнае супрацьстаяньне. РПЦ беспадстаўна абвінавачвала грэка-католікаў у перасьледзе “кананічнага праваслаўя” а кіраўнікі УГКЦ, у тым, што яны, нібыта, “адкрыта прапаведавалі нянавісьць да Праваслаўнай Царквы, заклікалі да захопу праваслаўных сьвятыняў і выкараненьня праваслаўя з тэрыторыі Ўкраіны”. (Гэтыя надуманыя абвінавачаньні Маскоўскі патрыярх Кірыл выклаў у сваім пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху Барталамею I.)
Таксама і аўтарытэтны міжнародны каталіцка-праваслаўны форум багасловаў у Амане старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Іларыён Алфееў хацеў бы выкарыстаць для ўцягненьня яго ўдзельнікаў у палітычныя дыскусіі аб “праблеме уніі”, заснаваныя на домыслах і сумнеўных інтэпрэтацыях. Расейскі праваслаўны ярарх заявіў: “Я лічу важным, каб камісія зноў закранула тэму уніі, абмеркаваньне якой засталося незавершаным у 2000 годзе з прычыны вострых рознагалосьсяў паміж двума бакамі па тэме пастырскіх і кананічных наступстваў уніі. Паколькі унія працягвае заставацца крывацечнай ранай на целе сусьветнага хрысьціянства, што паказваюць і апошнія падзеі ва Ўкраіне, і гучныя, да крайнасьці палітызаваныя заявы ўкраінскіх грэка-каталіцкіх лідараў, да гэтай тэмы неабходна вярнуцца”.
Зьмешаная камісія па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнымі Цэрквамі была створана ў 1979 годзе як пляцоўка для абмеркаваньня багаслоўскіх пытаньняў, якія маюць значэньне для дзьвюх Цэркваў. Камісія, у якую ўваходзіць роўная колькасьць прадстаўнікоў ад памесных Праваслаўных Цэркваў і Рыма-Каталіцкай Царквы, пачала сваю працу ў 1980 годзе.
За час сваёй больш за 30-гадовай працы Зьмешаная камісія прыняла шэраг сумесных дакументаў: “Таямніца Царквы і Еўхарыстыі ў сьвятле таямніцы Сьвятой Тройцы”, “Вера, таемствы і еднасьць Царквы”, “Тайна сьвятарства ў таямнічай структуры Царквы”, якія выявілі шмат агульных момантаў у вучэньні дзьвюх Цэркваў пра таемствы. Асаблівае значэньне мае дакумент, падпісаны ў 1993 годзе ў Баламандзе (Ліван), “Уніяцтва як спосаб аб’яднаньня ў мінулым і пошукі поўнай еднасьці ў сучаснасьці”.