Вось таму няма апраўданьня табе, кожны чалавеча, што судзіш другога; бо тым самым судом, якім судзіш другога, асуджаеш сам сябе (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Рымлянаў 2:1)
Папа хоча бачыць у новых біскупах асобаў, здольных абудзіць Царкву Сёньня патрэбныя біскупы, якія не задавальняюцца павярхоўным, але імкнуцца да глыбіняў, адкуль Сьвяты Дух працягвае натхняць сваю Царкву. З такімі словамі Папа Францішак 18 верасьня 2014 году ў Ватыкане зьвярнуўся да біскупаў, якія атрымалі хіратонію на працягу апошняга году — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
21.09.2014
Сьвяткаваньні ў гонар сьвятога Язафата Кунцэвіча 20 гадоў споўнілася адноўленай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога Язафата Кунцэвіча. З гэтай нагоды ў Лідзкай парафіі ягонага імя адбылося ўрачыстае набажэнства, у якім узяў удзел айцец Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Пасьля малітвы на сьвяце гучала сярэднявечная беларуская музыка, парафіяне танчылі і радаваліся. Рэпартаж з сайту Радыё Свабода.
20.09.2014
Маскоўскі патрыярхат заклікае багасловаў зноў абмеркаваць “праблему уніі” Старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Іларыён Алфееў, каментуючы ў інтэрв’ю “Интерфакс-Религия” пачатак працы ў Амане чарговай сесіі Зьмешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнымі Цэрквамі, заявіў, што падзеі ва Ўкраіне зноў абвастрылі “праблему уніі” і лічыць неабходным абмеркаваць яе на гэтым форуме.
Пілігрымка ў памяць блаславёнага сьвятамучаніка Тэадора Ромжы Напрыканцы лета, 22-24 жніўня 2014 году, адбылася 8-ая пешая пілігрымка моладзі Мукачаўскай Грэка-Каталіцкай япархіі з Хуста ў Вялікі Бычкаў, дзе захоўваюцца сьвятыя мошчы Блаславёнага Тэадора. Пра свой паломніцкі шлях і ўдзел у гэтай пілігрымцы распавядае адзін з вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з Баранавічаў.
13.09.2014
Славацкі біскуп пра БГКЦ: гэтая Царква мае вялікі духоўны патэнцыял Сітуацыя, у якой знаходзяцца беларускія грэка-католікі, цяжкая, аднак у іх ёсьць вялікі духоўны патэнцыял — так лічыць дапаможны біскуп Прэшаўскай грэка-каталіцкай архіяпархіі ў Славакіі Ўладыка Мілан Лах, SJ. Пра ўражаньні гэтага ярарха пасьля візіту ў Беларусь з нагоды 100-гадовага юбілею беларускага грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча распавядае матэрыял з кароткім інтэрв’ю на афіцыйным сайце грэка-каталіцкага архібіскупства ў Прэшаве.
Кнігу выбраных твораў айца Аляксандра Надсана прэзентавалі ў Горадні У душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні 7 верасьня 2014 году адбылася першая ў Беларусі прэзентацыя кнігі выбраных твораў Апостальскага Візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана.
03.09.2014
Прадстаўнік Папы пра біскупа Сіповіча: “Ён ня мог прадаць праўду, праўду, якая вызваляе” 31 жніўня 2014 году ў парафіі Найсьвяцейшай Тройцы ў Друі адбыліся ўрачыстасьці з нагоды 100-ых угодкаў з дня нараджэньня выхаванца Друйскага кляштару айцоў-марыянаў грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча. Падчас сьвяткаваньняў Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці выступіў з беларускамоўнай гаміліяй, якая выклікала вялікую цікавасьць у тым ліку і ў беларускіх сьвецкіх СМІ, многія з якіх прыводзілі цытаты з яе. Прапануем поўны тэкст гэтай гаміліі прадстаўніка Папы ў Беларусі.
02.09.2014
У Друі і Менску адбыліся ўрачыстасьці ў гонар 100-годдзя біскупа Чэслава Сіповіча У памяць пра выдатнага беларускага рэлігійнага i грамадзкага дзеяча, першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ў ХХ стагоддзі Ўладыку Чэслава Сіповіча, які скончыў сваё зямное жыцьцё ў Лондане, ў 100-ыя ўгодкі з дня нараджэньня на яго радзіме была ўстаноўлена і асьвячана мемарыяльная табліца, а на магіле бацькоў закладзена капсула з зямлёй з магілы біскупа і ўстаноўлены новы помнік.
20 гадоў споўнілася адноўленай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога Язафата Кунцэвіча. З гэтай нагоды ў Лідзкай парафіі ягонага імя адбылося ўрачыстае набажэнства, у якім узяў удзел айцец Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Пасьля малітвы на сьвяце гучала сярэднявечная беларуская музыка, парафіяне танчылі і радаваліся. Рэпартаж з сайту Радыё Свабода.
Сьвяточная літургія ў лідзкай парафіі сьв. Язафата Кунцэвіча з нагоды яе 20-годдзя.Парафіяльны дом грэка-каталікоў у Лідзе, у якім адбываюцца богаслужэньні, знаходзіцца на вуліцы Кастуся Каліноўскга. Сёньня трошкі пахаладала, але людзі зьбіраюцца яўна ў добрым настроі. Побач з домам шмат аўто — прыехалі госьці з Горадні, Менску, Маладэчна, Івацэвічаў, іншых гарадоў.
Айцец Андрэй Буйніч трохі хвалюецца, прымаючы гасьцей, тым ня менш паказвае парафіяльны дом, пакой, дзе адбываюцца малебны, распавядае, што 20 гадоў таму ўдалося аднавіць грэка-каталіцкую парафію ў Лідзе. Айцец Андрэй Буйніч, душпастыр Лідзкай грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата.Прычым, гэта было зроблена не на пустым месцы — у ваколіцах горада яшчэ засталіся ўніяцкія храмы, якія былі на гэтай зямлі спрадвеку.
«Наша парафія зараз знаходзіцца, скажам так, у катэджы. Але гэты катэдж адрозьнівае ад іншых тое, што ў нас у двары ўніяцкі крыж сьвятой Еўфрасіньні Полацкай. На першым паверсе парафіяльныя памяшканьні: капліца — гэта самае галоўнае месца, сэрца парафіі, дзе адбываюцца малебны. Сёньня мы адмыслова вынесьлі нашую капліцу на вуліцу ў рыцарскі шацёр, дзе і адбудзецца ўрачыстае богаслужэньне».
Боская літургія пачалася а 12-й гадзіне, як і планавалася. Служаць пяць уніяцкіх сьвятароў на чале з архімандрытам Сяргеем Гаекам. Усё ад пачатку і да канца адбываецца па-беларуску. Удзельнікі хору.Па ваколіцы разносіцца сьпеў хору. Здаецца, гэты прыгожы сьпеў апанаваў усю вуліцу Каліноўскага, бо навокал глыбокая цішыня — несамавітае ўражаньне.
Літургія цягнецца больш за гадзіну, парафіяне ў добрым настроі, старэйшыя людзі час ад часу плачуць. Літургія сканчаецца тым, што ўсе сьпяваюць «Магутны Божа». Пасьля літургіі падыходжу да вернікаў. Спадарыня Марыя Ганчар кажа, што належыць да парафіі ад самага пачатку яе існаваньня і гэта тое месца, куды яны прыходзіць заўсёды, нягледзячы ні на што:
«Кожнага з парафіян я ведаю асабіста, у нас вельмі сяброўскія, добрыя, цёплыя адносіны, мы ведаем сямейныя справы адзін аднаго. І яшчэ беларуская мова дазваляе бліжэй наблізіцца да Бога. Чаму? Калі я хадзіла ў касьцёл, то ведала ўсе малітвы, але часам падчас літургіі нешта і не зразумееш па-польску. А тут на беларускай мове, на роднай — гэта на душу ўсё кладзецца».
А вось спадарыня Ларыса Казлоўская кажа, што прыйшла сюды чатыры гады таму і засталася назаўсёды:
«Мне вельмі падабаецца малітва на беларускай мове. Гэта наша родная мова, мне так хораша і я так тут душой адпачываю. Прыходжу дадому, то мне так усё спакойна. І муж мой сюды ходзіць, і ўнукі пачалі хадзіць».
«Мне падабаецца, што парафія — гэта наша сям’я. Мы тут супольна молімся, можам рабіць супольна справы і калі адыходзіш адсюль, то на душы вельмі добра, цёпла. Дзеля гэтага варта сюды хадзіць і маліцца Богу. Вось мой муж таксама і дзеткі нашы парафіяне гэтае царквы».
Аляксей значна маладзейшы чалавек і кажа, што сёньня яго ахапіў гонар за тое, што парафія існуе столькі часу. Праўда, прызнаецца, што ня памятае, як стваралася парафія, бо быў тады яшчэ зусім малы. А ці памятае, як першы раз прыйшоў на службу?
«Я ня памятаю самы першы раз, але добра памятаю, як маліліся ў невялічкай піўніцы ў цэнтры гораду. Не адразу ў нас зьявіўся парафіяльны дом. Усё пачыналася з піўніцы, прыяжджаў да нас з Менску айцец Казімір. Гэта былі мае першыя крокі да Бога».
Айцец Андрэй Буйніч кажа, што парафіянаў у іх зараз ня так і шмат, на службу зьбіраюцца да 20 чалавек, але ён добра ведае, што людзі зрабілі дзеля гэтага сьвядомы выбар:
«Трэба зазначыць, што ў 1990-х гадах больш прыходзілі на хвалі адраджэньня і патрыятызму, шуканьня беларушчыны ў рэлігійнай сферы, а сёньня хутчэй прыходзяць людзі, якія шукаюць Бога».
Сьвята працягваецца ў двары канцэртам сярэднявечнай музыкі і танцамі прыхаджанаў.