Апостальскі Візітатар БГКЦ на ўрачыстасьцях у Вільні 9 лістапада 2014 году ў базыльянскім манастыры сьвятога Язафата ў Вільні (Літва), у рамках XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Чын Сьвятога Васіля Вялікага: асьветніцкая дзейнасьць» і з нагоды сьвята ў гонар сьвятамучаніка Язафата (Кунцэвіча) адбылася сьвяточная Боская Літургія, якую ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).
Ярархі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы сустрэліся ў Львове 23-26 кастрычніка 2014 году ў Львове праходзіла штогадовая Сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы, прысьвечаная 25-годдзю выйсьця з падпольля Грэка-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне. У ёй прынялі ўдзел 45 прадстаўнікоў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы з 16 краінаў.
24.10.2014
Грэка-Каталіцкая Царква ў Крыму пад пагрозай ліквідацыі УГКЦ упершыню за сваю гісторыю з часоў выхаду з падпольля стаіць перад выклікам ліквідацыі часткі сваёй структуры — Крымскага экзархату — заявіў Зьверхнік УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук.
07.10.2014
У Ватыкане пачаў працу Надзвычайны Сінод пра сям’ю 5 кастрычніка ў Ватыкане пачаліся пасяджэньні ІІІ Надзвычайнай асамблеі Сіноду Біскупаў, на якой біскупы з розных краінаў сьвету будуць абмяркоўваць актуальныя праблемы і выклікі для сям’і ў сучасным сьвеце.
06.10.2014
Біскуп УГКЦ Багдан Дзюрах: нягледзячы на намаганьні Маскоўскай Патрыярхіі, экуменічны дыялог ідзе наперад Падчас свайго знаходжаньня на Саборы УГКЦ у Польшчы, які распачаўся 2 кастрычніка 2014 году ў Перамышлі, сакратар Сіноду біскупаў УГКЦ Уладыка Багдан (Дзюрах) пракаментаваў нядаўнюю заяву прадстаўнікоў Маскоўскага Патрыярхату пра жаданьне з боку Расейскай Царквы вярнуцца да тэмы «ўніятызму» ў рамках каталіцка-праваслаўнага багаслоўскага дыялогу. Гэтую прапанову расейская дэлегацыя высунула падчас апошняй сустрэчы Зьмешанай камісіі ў Амане (Ярданія).
02.10.2014
Чаму мужчыны ня любяць хадзіць у царкву? 20 верасьня ў Гарадзенскай дыяцэзіі адбыліся рэкалекцыі для мужчынаў, якія правёў сп. Дональд Тарбіт, каардынатар “Служэньня абнаўленьня” (Renewal Ministry) для Польшчы і Ўкраіны, а таксама кіраўнік і сузаснавальнік міжнароднага каталіцкага руху “Мужчыны сьвятога Юзафа”.
30.09.2014
У Амане багасловы не змаглі выпрацаваць сумесны дакумент пра прымат Пра праблемы ў каталіцка-праваслаўным дыялогу расказаў Ватыканскаму радыё кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў на заканчэньне пасяджэньня Зьмешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнай Царквой. Форум праходзіў 15-23 верасьня 2014 году ў Амане (Ярданія).
24.09.2014
Прадстаўнік РПЦ сустрэўся з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў 19 верасьня 2014 году ў Амане (Ярданія), дзе праходзіла пленарнае паседжаньне Зьмешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі, адбылася сустрэча старшыні Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Расейскай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева) з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардыналам Леанарда Сандры, чальцом Зьмешанай камісіі з каталіцкага боку.
Прадстаўнік РПЦ сустрэўся з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
19 верасьня 2014 году ў Амане (Ярданія), дзе праходзіла пленарнае паседжаньне Зьмешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі, адбылася сустрэча старшыні Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Расейскай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева) з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардыналам Леанарда Сандры, чальцом Зьмешанай камісіі з каталіцкага боку.
Як паведамляе Служба камунікацыі Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў РПЦ, у сустрэчы прынялі ўдзел супрацоўнік Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці сьвятар Гіяцынт Дэстывэль і супрацоўнік Сакратарыяту АЗЦС РПЦ па міжхрысьціянскім адносінам сьвятар Аляксей Дзікароў.
Тэмай гутаркі сталі апошнія падзеі ва Ўкраіне. Мітрапаліт Іларыён Алфееў выказаў пункт гледжаньня Расейскай Праваслаўнай Царквы на гэтыя падзеі. Размова кардынала Леанарда Сандры з мітрапалітам Іларыёнам Алфеевым. (Фота з сайту АЗЦС РПЦ).У Маскоўскім Патрыярхаце лічаць, што ва Ўкраіне сёньня адбываецца абвастрэньне адносінаў паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі. Кардынал Леанарда Сандры з свайго боку выказаў свой погляд на падзеі і выказаў гатовасьць спрыяць рашэньню праблемаў у адносінах паміж дзьвюма Цэрквамі.
Падчас гутаркі мітрапаліт Іларыён адзначыў таксама глыбокую занепакоенасьць, з якой у РПЦ сочыць за разьвіцьцём падзеяў на Блізкім Усходзе і асабліва за становішчам хрысьціянаў у гэтым рэгіёне. Ён паведаміў, што Маскоўскі Патрыярхат у супрацоўніцтве з расейскімі і міжнароднымі арганізацыямі аказвае пасільную дапамогу блізкаўсходнім хрысьціянам, у тым ліку і з Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. Старшыня АЗЦС РПЦ нагадаў, што ў лютым 2013 ггоду па запрашэньні Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірылы Маскву наведаў Патрыярх Мараніцкай Царквы Бешара Бутрас Раі, а ў чэрвені 2014 году ў Аддзеле зьнешніх царкоўных сувязяў адбылася сустрэча мітрапаліта Іларыёна Алфеева з Патрыярхам Сірыйска-Каталіцкай Царквы Ігнатам Язэпам III Юнанам.
У сваю чаргу кардынал Леанарда Сандры адзначыў важнае значэньне намаганьняў Расеі і Расейскай Праваслаўнай Царквы па падтрымцы хрысьціянскага насельніцтва ў блізкаўсходнім рэгіёне. Бакі пагадзіліся, што праваслаўна-каталіцкае супрацоўніцтва ў дадзеным накірунку неабходна разьвіваць.
Нагадаем, напярэдадні пасяджэньня Зьмешанай камісіі па каталіцка-праваслаўным тэалагічным дыялогу прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату выказваўся за тое, каб камісія багасловаў зноў закранула “праблему уніі”.