Апостальскі Візітатар БГКЦ на ўрачыстасьцях у Вільні 9 лістапада 2014 году ў базыльянскім манастыры сьвятога Язафата ў Вільні (Літва), у рамках XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Чын Сьвятога Васіля Вялікага: асьветніцкая дзейнасьць» і з нагоды сьвята ў гонар сьвятамучаніка Язафата (Кунцэвіча) адбылася сьвяточная Боская Літургія, якую ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).
Ярархі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы сустрэліся ў Львове 23-26 кастрычніка 2014 году ў Львове праходзіла штогадовая Сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы, прысьвечаная 25-годдзю выйсьця з падпольля Грэка-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне. У ёй прынялі ўдзел 45 прадстаўнікоў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы з 16 краінаў.
24.10.2014
Грэка-Каталіцкая Царква ў Крыму пад пагрозай ліквідацыі УГКЦ упершыню за сваю гісторыю з часоў выхаду з падпольля стаіць перад выклікам ліквідацыі часткі сваёй структуры — Крымскага экзархату — заявіў Зьверхнік УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук.
07.10.2014
У Ватыкане пачаў працу Надзвычайны Сінод пра сям’ю 5 кастрычніка ў Ватыкане пачаліся пасяджэньні ІІІ Надзвычайнай асамблеі Сіноду Біскупаў, на якой біскупы з розных краінаў сьвету будуць абмяркоўваць актуальныя праблемы і выклікі для сям’і ў сучасным сьвеце.
06.10.2014
Біскуп УГКЦ Багдан Дзюрах: нягледзячы на намаганьні Маскоўскай Патрыярхіі, экуменічны дыялог ідзе наперад Падчас свайго знаходжаньня на Саборы УГКЦ у Польшчы, які распачаўся 2 кастрычніка 2014 году ў Перамышлі, сакратар Сіноду біскупаў УГКЦ Уладыка Багдан (Дзюрах) пракаментаваў нядаўнюю заяву прадстаўнікоў Маскоўскага Патрыярхату пра жаданьне з боку Расейскай Царквы вярнуцца да тэмы «ўніятызму» ў рамках каталіцка-праваслаўнага багаслоўскага дыялогу. Гэтую прапанову расейская дэлегацыя высунула падчас апошняй сустрэчы Зьмешанай камісіі ў Амане (Ярданія).
02.10.2014
Чаму мужчыны ня любяць хадзіць у царкву? 20 верасьня ў Гарадзенскай дыяцэзіі адбыліся рэкалекцыі для мужчынаў, якія правёў сп. Дональд Тарбіт, каардынатар “Служэньня абнаўленьня” (Renewal Ministry) для Польшчы і Ўкраіны, а таксама кіраўнік і сузаснавальнік міжнароднага каталіцкага руху “Мужчыны сьвятога Юзафа”.
30.09.2014
У Амане багасловы не змаглі выпрацаваць сумесны дакумент пра прымат Пра праблемы ў каталіцка-праваслаўным дыялогу расказаў Ватыканскаму радыё кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў на заканчэньне пасяджэньня Зьмешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Праваслаўнай Царквой. Форум праходзіў 15-23 верасьня 2014 году ў Амане (Ярданія).
24.09.2014
Прадстаўнік РПЦ сустрэўся з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў 19 верасьня 2014 году ў Амане (Ярданія), дзе праходзіла пленарнае паседжаньне Зьмешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі, адбылася сустрэча старшыні Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Расейскай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева) з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардыналам Леанарда Сандры, чальцом Зьмешанай камісіі з каталіцкага боку.
У Ватыкане пачаў працу Надзвычайны Сінод пра сям’ю
5 кастрычніка ў Ватыкане пачаліся пасяджэньні ІІІ Надзвычайнай асамблеі Сіноду Біскупаў, на якой біскупы з розных краінаў сьвету будуць абмяркоўваць актуальныя праблемы і выклікі для сям’і ў сучасным сьвеце.
Адкрываючы Сінод, Папа Францішак заклікаў дакладчыкаў «выказвацца шчыра і слухаць з пакорай» — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ. Біскупы падчас працы Сіноду пра сям’ю.«Кожны павінен казаць тое, што адчувае. Пасьля апошняй кансісторыі (люты 2014 году), на якой мы абмяркоўвалі тэму сям’і, адзін кардынал напісаў мне, што ня ўсе кардыналы мелі адвагу казаць пра некаторыя праблемы ў прысутнасьці Папы, баючыся, што ён думае інакш. Гэта ня добра і не зьяўляецца сапраўднай сінадальнасьцю. Трэба казаць усё, што ў Госпадзе адчуваем патрэбным сказаць», — адзначыў Сьвяты Айцец, зьвяртаючыся да ярархаў, што сабраліся на Сінод.
Адначасова Папа Францішак падкрэсьліў, што ўдзельнікі Сіноду павінны з павагай і адкрытым сэрцам слухаць сваіх субратоў. «Менавіта гэтыя два асьпекты вызначаюць сінадальнасьць... Я прашу вас выказваць свае думкі спакойна і ў супакоі, бо прысутнасьць папы на Сінодзе заўсёды зьяўляецца гарантыяй захаваньня веры», — сказаў Рымскі Архірэй.
Папа Францішак з біскупамі перад пачаткам чарговага пасяджэньня Сіноду. (Фота L'Osservatore Romano).На Сінодзе прысутнічае каля 250 біскупаў і эксьпертаў, сярод якіх таксама 14 сужэнскіх параў, якія будуць абмяркоўваць пытаньні душпастырства сем’яў. Сярод асноўных праблемаў, якія будуць разглядацца на Сінодзе — пастырская апека разьведзеных, аднак удзельнікі таксама абмяркуюць аднаполыя шлюбы, кантрацэпцыю і іншыя праблемы.
На гэтай асамблеі Сіноду біскупаў новым ёсьць тое, што кожны дзень працы будзе пачынацца з сьведчаньня сужэнскай пары і Сьвятой Імшы за патрэбы сем’яў у рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ, адзначае Радыё Ватыкану. Сярод тых, хто падзеліцца сваім сьведчаньнем ёсць і зьмешаная пара — каталічка і мусульманін. Пра сьпецыфіку сямейнага жыцьця і сужэнства ва Ўкраіне ўдзельнікам Сіноду распавядзе таксама Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук. Сярод удзельнікаў Сінодy з Беларусі — рыма-каталіцкі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Каментуючы для Catholic.by пачатак працы Сіноду біскупаў, беларускі ярарх адзначыў: «Шмат пытаньняў, на якія пакуль што няма адказаў. Такой напружанасьці за ўсе мае папярэднія сем Сінодаў, у якіх я прымаў удзел, яшчэ не памятаю».
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч слухае даклад чэшскага архібіскупа Яна Граўбнера. (Фота L'Osservatore Romano).Праца Сіноду працягнецца да 19 кастрычніка. Цяжкія пастырскія сітуацыі і актуальныя выклікі, зьвязаныя з адкрытасьцю сужонкаў да нараджэньня дзяцей, будуць абмяркоўвацца 8 і 9 кастрычніка. Пасьля 15-ці Генеральных кангрэгацыяў, якія адбываюцца ранкам і ўвечары, і постдыскусійнага дакладу 13 кастрычніка ўдзельнікі Сіноду будуць працаваць за зачыненымі дзьвярыма ў малых групах, распрацоўваючы выніковыя дакументы. 18 кастрычніка плануецца публікацыя заключнага пасланьня, а таксама Сінадальнага дакладу з выніковымі прапановамі, які будзе спачатку прадстаўлены папу. Гэты дакумент, разам з невялікім апытальнікам, стане асновай для другога этапу Сінода, які адбудзецца ў 2015 годзе.