Прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам;
бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:7-8)
Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Прэзентацыя кнігі Аляксандра Надсана — пісьменьніка і сьвятара — адбылася ў Менску
28 кастрычніка 2014 году ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі а. Аляксандра Надсана «Выбранае», укладальнікам і аўтарам каментароў да якой зьяўляецца Ірына Багдановіч.
Да прэзентацыі новай кнігі Апостальскага Візітатара для беларусаў-католікаў у замежжы, якая выйшла ў прэстыжнай серыі выдавецтва «Кнігазбор», малодшым супрацоўнікам аддзелу рэдкіх кніг і рукапісаў Вольгай Губанавай у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа была падрыхтавана сьпецыяльная выстава «Слухай, неба, і пачуй, зямля: з нагоды выданьня збору твораў а. Аляксандра Надсана».
На пачатку імпрэзы, як інфармуе Catholic.by, прывітальнае слова прамовіў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), які адзначыў, што падчас прэзентацыі кнігі ў твораў Аляксандра Надсана прысутныя могуць правесьці час «у духоўнай сулучнасьці з айцом Алякандрам, ушанаваць памяць яго змаганьняў, вынікам якіх стала яго навуковая творчасьць».
Выданьне кнігі Архімандрыт Сяргей назваў подзьвігам, для якога патрэбны іншы подзьвіг — подзьвіг жыцьця, сьведчаньня і творчасьці. Пасьля гэтых словаў а. Сяргей Гаек прапанаваў усім прысутным далучыцца да малітвы за а. Аляксандра.
Распачынаючы сустрэчу, малітву «Ўладару нябесны…», якую на беларускую мову пераклаў а. Аляксандар Надсан, прамовілі ўдзельнікі і госьці прэзентацыі.
Прэзентацыя кнігі “Выбранае” а. Аляксандра Надсана ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа ў Менску. (Фота Марыны Варабей, Catholic.by).Падчас прэзентацыі выступілі вядомыя беларускія навукоўцы і грамадзкія дзеячы: дасьледчык беларускай культуры і літаратуры Адам Мальдзіс, доктар філалагічных навук, былы міністар замежных справаў Пятро Краўчанка, кандыдат гістарычных навук, галоўны рэдактар выдавецтва «Беларускі кнігазбор» Кастусь Цьвірка, кандыдат гістарычных навук Натальля Гардзіенка, аўтар прадмовы да кнігі Аляксандра Надсана «Выбранае» кандыдат філалагічных навук Лідзія Савік.
Лідзія Савік адзначыла, што а. Аляксандра можна лічыць першаадкрывальнікам рэлігійнай тэматыкі ў беларускай навуцы, чалавекам, які заслугоўвае асобнай кнігі пра яго самога.
Падчас прэзентацыі гучалі таксама сьпевы. Тацяна Матафонава выканала «Авэ Марыя», а гурт «Laudans» прадставіў сьпевы на вершы Ірыны Багдановіч і Караля Вайтылы (сьв. Яна Паўла ІІ).
Укладальніца кнігі Ірына Багдановіч, адзначае Catholic.by, на пачатку сваёй прамовы перадала ўсім прысутным словы ўдзячнасьці і блаславеньне ад а. Аляксандра Надсана, якому яна тэлефанавала ў Лондан напярэдадні прэзентацыі. Дасьледчыца распавяла пра сваю працу над кнігай, пра асобныя моманты пошуку і адбору матэрыялаў ды падрыхтоўку каментароў. Упершыню ў гэтай кнізе друкуецца частка яго перакладаў на беларускую мову Псальмаў.
Таксама пісьменьніца Ірына Багдановіч прызналася, што айцец Аляксандар — ня толькі чалавек, чые навуковыя працы яна сабрала ў кнігу, але гэта яшчэ і яе духоўны айцец, сьвятар, праз якога яна ўпершыню прыняла сакрамэнт пакаяньня.
Дасьледчыца адзначыла душпастырскія якасьці а. Аляксандра: яго здольнасьць зразумець і прыняць іншага чалавека, уменьне весьці чалавека, які шукае, ідзе да веры, уменьне даць гэтаму чалавеку належную духоўную падтрымку.
«Я зразумела, што Аляксандар Надсан — гэта духоўны беларускі пісьменьнік, асьветнік, які дае нам пазнаць Божую праўду аб чалавеку і аб сваёй краіне ня толькі праз Божае слова, гаміліі, але і праз сваю навуковую дзейнасьць. Ён праз навуковую праўду дапамагае пазнаць праўду Створцы», — сказала Ірына Багдановіч.
Гэтая была ўжо другая прэзентацыя кнігі «Выбранае» а. Аляксандра Надсана. Першая прэзентацыя кнігі адбылася ў Горадні, у душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай. У ёй браў удзел памочнік а. Аляксандра ў Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане а. Сяргей Стасевіч.