Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Архімандрыт Сяргей Гаек: Папа пажадаў грэка-католікам Беларусі асэнсаваць сваю спадчыну
Папа Францішак пажадаў беларускім грэка-католікам, каб «з адвагай асэнсавалі спадчыну мінулых дзесяцігоддзяў». Кароткая размова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека з Сьвятым Айцом адбылася пасьля агульнай аўдыенцыі 19 лістапада 2014 году.
— Ойча Сяргей, калі ласка, некалькі словаў пра Вашую сёньняшнюю сустрэчу з Папам Францішкам.
— Для мяне сёньняшняя сустрэча з Папам у гэтыя дні мела асаблівае значэньне. Гэта вялікая радасьць і вялікая ласка таму, што 12 лістапада 2014 году ў сьвята сьв. Язафата, архібіскупа Полацкага, споўнілася 25 гадоў выхаду з падпольля нашай грэка-каталіцкай супольнасьці ў Беларусі. Я, канешне, з гэтай нагоды прасіў у Сьвятога Айца асаблівага блаславеньня.
25 гадоў таму група моладзі з Менску паехала ў Баруны, дзе тады служыў айцец Ян Матусевіч, яшчэ на рыма-каталіцкай парафіі. Яны прасілі яго атуліць іх сваёй духоўнай апекай. Пасьля ён ахрысьціў шмат маладых людзей. Вось чаму мы лічым гэты дзень датай аднаўленьня публічнага служэньня нашай Царквы. Мы ня лічым, што нашая Царква была ліквідавана, проста яе дзейнасьць была замарожана або нейкім чынам было схаванае ў падпольлі нашае душпастырства.
Таму блаславеньне Сьвятога Айца для нас і яго словы, каб мы «з адвагай асэнсавалі спадчыну мінулых дзесяцігоддзяў, асабліва апошніх 25-ці гадоў», гэта вялікая ласка, вялікая радасьць.
— У гэтыя апошнія тыдні і месяцы праходзяць юбілейныя ўрачыстасьці, зьвязаныя з асобай біскупа Чэслава Сіповіча. Яны прайшлі ўжо ў Беларусі, і зараз нас чакае іх рымскі этап...
— Біскуп Чэслаў Сіповіч нарадзіўся 8 сьнежня 1914 году ў вёсцы Дзедзінка, што пад Друяй. Дзякуючы гасьціннасьці Ўладыкі Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага, мы ў апошнюю нядзелю жніўня разам сьвяткавалі ў Друі 100-годдзе з дня нараджэньня ярарха. І гэта быў беларускі этап урачыстасьцяў.
У Рыме, зразумела, мы хочам сканцэнтравацца на самой даце. 8 сьнежня 2014 году, у сьвята Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, Генерал Кангрэгацыі айцоў марыянаў арганізуе малітву і сустрэчу сяброў марыянаў і тых, хто памятае біскупа Сіповіча. Для марыянаў гэта асаблівая дата таму, што біскуп Чэслаў Сіповіч быў Генеральным суперыёрам марыянаў і 50 гадоў таму адкрыў місію марыянаў у Бразіліі.
У больш шырокім фармаце 7 сьнежня ў храме сьв. Антонія пры рымскім калегіюме «Russicum», дзе атрымаў сьвятарскія сьвячаньні біскуп Сіповіч, адбудзецца ўрачыстая літургія, якую ўзначаліць архібіскуп Цырыл Васіль, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Трэба адзначыць, што біскуп Сіповіч быў у свой час членам гэтай ватыканскай дыкастэрыі. Канешне, на гэтую ўрачыстасьць запрошаныя і беларусы, асабліва студэнты, якія жывуць у Рыме, а таксама і ўсе сябры Беларусі.
Гэта будзе таксама дзень малітвы за Беларусь, за ўсіх хрысьціянаў Беларусі, таму, што біскуп Чэслаў Сіповіч заўжды падкрэсьліваў, і ў размовах са мной у тым ліку, што ён лічыць сябе сьвятаслужыцелем для ўсіх хрысьціянаў Беларусі, ня толькі для грэка-католікаў, рыма-католікаў, але таксама і для праваслаўных.
— Ойча, дзякуй вялікі за арганізацыю гэтых важных для нас мерапрыемстваў. Жадаю, каб яны былі заўважаны ў Беларусі і ня толькі, і прынесьлі сапраўдны духоўны плён.