Папа даслаў каляднае вітаньне католікам Блізкага Ўсходу Напярэдадні Хрыстовага Нараджэньня Папа Францішак напісаў адмысловы ліст да католікаў Блізкага Ўсходу, у якім заахвоціў іх мужна вызнаваць сваю веру — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
12.12.2014
Архімандрыт Сяргей Гаек пракаментаваў ідэю кананізацыі Францішка Скарыны «Сёньня зарана казаць аб тым, наколькі жыцьцё і справы Скарыны наогул дазваляюць распачаць яго кананічны працэс», — так пракаментаваў Апостальскі Візітатар грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек пытаньне пра кананізацыю беларускага першадрукара Францішка Скарыны.
11.12.2014
Юбілей біскупа Чэслава Сіповіча ў Рыме 100-гадовы юбілей першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ў XX стагоддзі Чэслава Сіповіча адсьвяткавалі ў Рыме. Урачыстасьці праходзілі ў царкве пры Папскім калегіюме «Russicum» і ў Генеральным доме Айцоў Марыянаў.
Еднасьць — гэта шлях, якім неабходна ісьці разам Падчас пералёту з Стамбулу ў Рым, пасьля апостальскага візіту ў Турцыю, Папа Францішак па традыцыі паразмаўляў з журналістамі, якія суправаджалі яго на борце самалёта, і падсумаваў некаторыя вынікі свайго візіту.
06.12.2014
Сьвята парафіі ў гонар апостала Андрэя ў берасьцейскіх грэка-католікаў 30 лістапада 2014 году, у дзень сьв. апостала Андрэя Першапакліканага, які лічыцца сьвятым заступнікам хрысьціянскага Ўсходу, грэка-каталіцкая парафія сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці адзначыла сваё зімовае парафіяльнае сьвята.
27.11.2014
Барталамей I перад сустрэчай з Францішкам: поўная еднасьць усё больш рэальная «Даты яшчэ ня ведаем, але я ўпэўнены, што прыйдзе дзень, калі мы супольна ўзьнясем хвалу Богу і будзем спажываць адзін Хлеб і будзем піць з адной чашы. Вера ў аднаўленьне поўнай еднасьці зьяўляецца ўсё больш рэальнай». Пра гэта гаварыў напярэдадні візіту Папы Рымскага ў Турцыю праваслаўны патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I у інтэрв’ю італійскаму штотыднёвіку «Famiglia Cristiana».
25.11.2014
Грэка-каталіцкі сьвятар з Украіны: палітычныя працэсы не павінны пераносіцца на рэлігійную глебу У Ватыкане завяршылася пасяджэньне Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, у якім прымаў удзел таксама прадстаўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Сустрэча, якая праходзіла 18-21 лістапада 2014 году, была прысьвечана 50-годдзю саборнага Дэкрэту пра экуменізм, выданьне якога стала пераломным момантам, з якога па сутнасьці пачалася новая старонка ў адносінах паміж хрысьціянскімі Цэрквамі.
22.11.2014
Папа Францішак: пошук еднасьці хрысьціянаў застаецца прыярытэтам для Каталіцкай Царквы Хоць шлях экуменічнага дыялогу пазначаны рознымі цяжкасьцямі, сярод якіх - новыя рознагалосьсі ў маральных і антрапалагічных пытаньнях, мы ня маем права паддавацца расчараваньню і мірыцца з падзеламі. На гэта зьвярнуў увагу Папа Францішак у сваім пасланьні, падрыхтаваным з нагоды сустрэчы з удзельнікамі пленарнай сесіі Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, якіх ён прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 20 лістапада 2014 году.
19.11.2014
Архімандрыт Сяргей Гаек: Папа пажадаў грэка-католікам Беларусі асэнсаваць сваю спадчыну Папа Францішак пажадаў беларускім грэка-католікам, каб «з адвагай асэнсавалі спадчыну мінулых дзесяцігоддзяў». Кароткая размова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека з Сьвятым Айцом адбылася пасьля агульнай аўдыенцыі 19 лістапада 2014 году.
Архімандрыт Сяргей Гаек пракаментаваў ідэю кананізацыі Францішка Скарыны
«Сёньня зарана казаць аб тым, наколькі жыцьцё і справы Скарыны наогул дазваляюць распачаць яго кананічны працэс», — так пракаментаваў Апостальскі Візітатар грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек пытаньне пра кананізацыю беларускага першадрукара Францішка Скарыны.
Помнік беларускаму першадрукару Францішку Скарыну ў Лідзе.«Мы ўсе чакаем 500-годдзя юбілею выданьня Францішкам Скарынам першай беларускай Бібліі, — адзначыў Апостальскі візітатар БГКЦ у інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. — У нашай Царкве ўжо 10 гадоў таму пачалося абмеркаваньне гэтай тэматыкі. Прычым гэта адбывалася ня толькі ў грэка-католікаў. Ёсьць пэўныя колы, якія пачынаюць нанова асэнсоўваць каштоўнасьць справы Скарыны». У складзе грамадзкага камітэту, які зьвярнуўся да Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з прапановай кананізаваць першадрукара, працуе шмат вядомых гісторыкаў, заўважыў Архімандрыт Сяргей (Гаек).
«Яны ведаюць пра нашу духоўную сімпатыю да асобы Францішка Скарыны і ўсьведамленьне каштоўнасьці гэтай асобы для ўсёй Беларусі. Таму камітэт і заявіў пра свае спадзяванні адносна падтрымкі з боку Грэка-Каталіцкай Царквы», — сказаў а. Сяргей Гаек.
Нагадаем, на пачатку лістапада на Зьезьдзе Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны было абвешчана пра стварэньне ў Беларусі міжнароднага грамадзкага аргкамітэту па кананізацыі Францішка Скарыны. Яго ўзначаліў былы міністар замежных спраў кандыдат гістарычных навук Пятро Краўчанка. Сакратаром аргкамітэту стаў вядомы беларускі навукоўца і пісьменьнік, літаратуразнаўца, гісторык, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, якія сьцьвярджае, што Скарына быў каталіком і сваімі справамі служыў еднасьці хрысьціянаў.
Адзначым таксама, паводле словаў Пятра Краўчанкі, з цікавасьцю паставіўся да самой ідэі папулярызацыі асобы Ф. Скарыны і паабяцаў спрыяць аргкамітэту Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці.
Сёньня міжнародны грамадзкі аргкамітэт па кананізацыі Скарыны рыхтуе аргументацыю на карысьць таго, каб гэты працэс быў распачаты.
Апостальскі візітатар дадаў, што біяграфія Фрацішка Скарыны вывучана яшчэ недастаткова добра і ў ёй шмат невядомых момантаў. «Таму, калі паўстаў гэты грамадзкі камітэт, Апостальскі Візітатар грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).у нас зьявілася спадзяваньне на іх вельмі салідную працу, заснаваную на крыніцах, па дасьледаваньні біяграфіі першадрукара», — патлумачыў Архімандрыт Сяргей (Гаек).
Паводле словаў Апостальскага візітатара, Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква чакае грунтоўнага дасьледаваньня тых фактаў у біяграфіі Францішка Скарыны, якія сьведчылі б пра глыбокую веру першадрукара: «У дадзеным кантэксьце гэта самае важнае. Пытаньне кананізацыі — зусім іншая гісторыя. І тут грамадзкі камітэт ня вельмі кампетэнтны. Хоць можна маліцца ў інтэнцыі кананізацыі [Скарыны]. Але гэта справа Царквы і кананічнага працэсу, прычым вельмі складанага».
Архімандрыт Сяргей падкрэсьліў, што пакуль зарана рабіць нейкія высновы пра жыцьцё Францішка Скарыны, каб распачынаць кананічны працэс адносна яго. «Сёньня занадта рана казаць, наколькі жыцьцё і справы Скарыны наогул дазваляюць распачаць гэты кананічны працэс. Таму мы зараз знаходзімся на этапе асэнсаваньня яго біяграфіі, і тут ёсьць пэўныя пытаньні, на якія мы пакуль ня ведаем, як адказаць», — заключыў Апостальскі Візітатар грэка-католікаў Беларусі.