Каталіцкія ярархі Беларусі павіншавалі беларускіх грэка-католікаў з 25-годдзем аднаўленьня адкрытай дзейнасьці Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандар Кашкевіч ад імя каталіцкіх ярархаў Беларусі накіраваў на імя Апостальскага візітатара БГКЦ Віншавальны ліст з нагоды 25-годдзя аднаўленьня адкрытага душпастырства і літургічнага жыцьця Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, у якім выказаў падзяку ўсім, хто служыць для разьвіцьця Божай справы ў нашай краіне, і пажадаў, каб і далей паглыблялася супрацоўніцтва паміж католікамі ўсходняй і заходняй традыцыяў.
13.03.2015
Унія. Адроджаная беларуская Царква Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі. Праз 150 гадоў забароны, ганеньняў і забыцьця.
03.03.2015
У Беларусь прыедзе Дзяржаўны Сакратар Ватыкану Як паведаміла Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь, па запрашэньні беларускіх уладаў з 12 па 15 сакавіка 2015 году адбудзецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Яго Эмінэнцыі кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Сьвятасьці Папы Францішка.
24.02.2015
БГКЦ: Асэнсаваць духовую спадчыну і новыя заданьні З нагоды пачатку Вялікага посту ў Нядзелю Праваслаўя Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў Пастырскае слова, у якім зьвярнуў увагу на заклік Сьвятога Айца да духоўнага абнаўленьня, каб нанова асэнсаваць крыніцы нашага пакліканьня да Сьвятой Царквы, і заклікаў грэка-католікаў асэнсаваць спадчыну мінулых дзесяцігоддзяў і новыя заданьні.
21.02.2015
Францішак: адрозьніваць рэальны пост ад фармальнага Хрысьціяне, асабліва на працягу Вялікага посту, пакліканы жыць сапраўднай любоўю да Бога і бліжняга, сказаў Папа Францішак 20 лютага 2015 году падчас ранішняй Еўхарыстыі ў Ватыкане.
30.01.2015
Кардынал Кох: Папа Францішак адчыняе многія дзьверы Кардынал Курт Кох, які ўзначальвае Папскую Раду па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, па завяршэньні Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў даў інтэрв’ю для Радыё Ватыкану. Ён адзначыў, што малітва за еднасьць ёсьць незаменная, а сама еднасьць — гэта дар Сьвятога Духу, і мы павінны быць адкрытымі для прыняцьця гэтага дару.
27.01.2015
Еднасьць хрысьціянаў ня стане вынікам тэарэтычных дыскусіяў Увечары 25 студзеня 2015 году, на завяршэньне Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, Папа Францішак узначаліў урачыстую вячэрню ў рымскай базыліцы сьв. Паўла за мурамі. Важным момантам набажэнства стала экуменічная малітва ля магілы сьв. Паўла — апостала язычнікаў, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых Цэркваў і царкоўных супольнасьцяў.
26.01.2015
Папа: Бог прагне нашай еднасьці Да тэмы экуменізму зьвярнуўся Сьвяты Айцец Францішак 25 студзеня 2015 году падчас сваіх разважаньняў перад малітвай «Анёл Гасподні». Ён заклікаў вернікаў да шчырай малітвы, каб узмоцніць імкненьні ўсіх вызнаўцаў Хрыста да поўнай еднасьці — паведамляе Радыё Ватыкану.
25.01.2015
Архімандрыт Сяргей (Гаек): Апосталы славянаў Кірыла і Мятод натхняюць нас на шляху экуменічнай дзейнасьці З нагоды Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які штогод праходзіць у Каталіцкай Царкве 18-25 студзеня, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) даў невялікае інтэрв’ю Catholiс.by, у якім спаслаўся на прыклад Настаўнікаў славянаў сьв. Кірылы і Мятода і адзначыў, што еднасьць хрысьціянаў немагчымая бяз духу братэрства.
Еднасьць хрысьціянаў ня стане вынікам тэарэтычных дыскусіяў
Увечары 25 студзеня 2015 году, на завяршэньне Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, Папа Францішак узначаліў урачыстую вячэрню ў рымскай базыліцы сьв. Паўла за мурамі. Важным момантам набажэнства стала экуменічная малітва ля магілы сьв. Паўла — апостала язычнікаў, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых Цэркваў і царкоўных супольнасьцяў.
Малітвы падчас гэтага экуменічнага набажэнства прачыталі праваслаўны мітрапаліт Генадзіяс (Лімурыс), прадстаўнік Канстанцінопальскага Патрыярхату, і архібіскуп Дэвід Моксан з Англіканскай Царквы, Экуменічная малітва ярархаў розных Цэркваў ля магілы сьв. апостала Паўла.асабісты прадстаўнік у Рыме Архібіскупа Кентэрберыйскага. Таксама прадстаўнікі розных Цэркваў і супольнасьцяў чыталі фрагменты Сьвятога Пісаньня. У вячэрняй экуменічнай малітве разам з вернікамі розных канфесіяў, якія жывуць на тэрыторыі япархіі Рыму, бралі таксама ўдзел удзельнікі экуменічнага кангрэсу манахаў і манахіняў з розных Цэркваў, які праходзіў у Рыме.
Урачыстая працэсія падчас экуменічнай вячэрні ў базыліцы сьв. Паўла за мурамі ў Рыме, 25.01.2015.У сваёй прамове, зьвяртаючыся да прысутных, Сьвяты Айцец падкрэсьліў, што «многія рознагалосьсі паміж хрысьціянамі, успадкаваныя з мінулага, можна пераадолець, адкладаючы ў бок палеміку ці апалагетыку і спрабуючы разам зразумець, што ў сутнасьці нас аб’ядноўвае, гэта значыць заклікае да ўдзелу ў таямніцы любові Айца, якая аб’яўлена нам праз Сына за пасярэдніцтвам Сьвятога Духа». Францішак спаслаўся на хрост, у якім «праз Сьвятога Духа мы сталі адным з Хрыстом, сынамі ў Сыне, сапраўднымі прыхільнікамі Айца». Менавіта таямніца любові зьяўляецца самым глыбокім матывам еднасьці — лічыць Папа, бо яна аб’ядноўвае ўсіх хрысьціянаў і зьяўляецца нашмат большай за ўсе падзелы, Урачыстая працэсія падчас экуменічнай вячэрні ў базыліцы сьв. Паўла за мурамі ў Рыме, 25.01.2015.якія мелі месца на працягу гісторыі. Ён адзначыў, што наколькі пакорліва мы набліжаемся да Бога, настолькі мы набліжаемся адзін да аднаго.
«Еднасьць хрысьціянаў ня стане вынікам мудрагелістых тэарэтычных дыскусіяў, у якіх кожны будзе імкнуцца пераканаць іншага ў правільнасьці ўласных поглядаў, — адзначыў Рымскі Архірэй. — Наступіць другое прышэсьце Сына Чалавечага і засьпее нас яшчэ ў спрэчках! Мы павінны прызнаць, што для дасягненьня глыбіняў тайны Бога мы маем патрэбу адзін у адным, мы павінны сустракацца і абменьвацца думкамі пад кіраваньнем Сьвятога Духа, Які прыводзіць да гармоніі разнастайнасьць і пераадольвае канфлікты».
Папа Францішак нагадаў, што Ісус, праходзячы з Юдэі ў Галілею, не сумняваўся ў тым, каб папытаць вады ў Самаранкі. Гэта была ня толькі фізічная смага, але і прагненьне сустрэчы, каб даць ёй магчымасьць устаць на шлях духоўнага навяртаньня. Ён зьвярнуў таксама ўвагу, што сустрэча з Ісусам перамяніла Самаранку ў місіянерку і вярнула ёй сэнс і радасьць жыцьця. І менавіта таму яна прагнула падзяліцца гэтай радасьцю з іншымі. Экуменічная вячэрня ў базыліцы сьв. Паўла за мурамі ў Рыме, 25.01.2015.Сьвяты Айцец адзначыў, што ў нашыя дні «ёсьць мноства стомленых і змучаных смагай людзей, якія просяць нас, хрысьціянаў, даць ім піць». Гэта просьба, ад якой «ніхто ня можа схавацца»: «У пакліканьні да евангелізацыі ўсе Цэрквы і царкоўныя супольнасьці знойдуць значную прастору для больш цеснага супрацоўніцтва. Для таго, каб пасьпяхова выконваць гэтую задачу, неабходна пазьбягаць замкнёнасьці ў сваіх асаблівасьцях і выключнасьці, роўна як і навязваньня аднастайнасьці ў імя выключна чалавечых планаў».
Агульны абавязак абвяшчаць Евангельле дазваляе пераадолець усе формы празелітызму і спакусы канкурэнцыі. «Усе мы служым аднаму і таму ж Евангельлю!» — падкрэсьліў Францішак. Папа нагадаў таксама, што праз сваё сьведчаньне пра Ісуса Хрыста многія хрысьціяне сёньня церпяць і, будучы перасьледаваныя, нярэдка аддаюць і ўласнае жыцьцё. Пры гэтым тыя, што чыняць перасьлед, не выбіраюць паміж веравызнаньнямі. Іх перасьледуюць за тое, што яны — хрысьціяне. І гэта ёсьць экуменізм крыві, адзначыў Сьвяты Айцец.
Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох у сваёй прамове ў адказ адзначыў, што «вада хрышчэньня пачынае струменіць з нас крыніцаю, што цячэ да нашых братоў, каб спатоліць іх смагу». На яго думку «гэты досьвед патрабуе ад усіх хрысьціянаў супольнага сьведчаньня ў сучасным сьвеце, які адзначаецца эгаізмам і сквапнасьцю, канфліктамі і нянавісьцю, гвалтам і агрэсіяй».