Каталіцкія ярархі Беларусі павіншавалі беларускіх грэка-католікаў з 25-годдзем аднаўленьня адкрытай дзейнасьці Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандар Кашкевіч ад імя каталіцкіх ярархаў Беларусі накіраваў на імя Апостальскага візітатара БГКЦ Віншавальны ліст з нагоды 25-годдзя аднаўленьня адкрытага душпастырства і літургічнага жыцьця Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, у якім выказаў падзяку ўсім, хто служыць для разьвіцьця Божай справы ў нашай краіне, і пажадаў, каб і далей паглыблялася супрацоўніцтва паміж католікамі ўсходняй і заходняй традыцыяў.
13.03.2015
Унія. Адроджаная беларуская Царква Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі. Праз 150 гадоў забароны, ганеньняў і забыцьця.
03.03.2015
У Беларусь прыедзе Дзяржаўны Сакратар Ватыкану Як паведаміла Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь, па запрашэньні беларускіх уладаў з 12 па 15 сакавіка 2015 году адбудзецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Яго Эмінэнцыі кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Сьвятасьці Папы Францішка.
24.02.2015
БГКЦ: Асэнсаваць духовую спадчыну і новыя заданьні З нагоды пачатку Вялікага посту ў Нядзелю Праваслаўя Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў Пастырскае слова, у якім зьвярнуў увагу на заклік Сьвятога Айца да духоўнага абнаўленьня, каб нанова асэнсаваць крыніцы нашага пакліканьня да Сьвятой Царквы, і заклікаў грэка-католікаў асэнсаваць спадчыну мінулых дзесяцігоддзяў і новыя заданьні.
21.02.2015
Францішак: адрозьніваць рэальны пост ад фармальнага Хрысьціяне, асабліва на працягу Вялікага посту, пакліканы жыць сапраўднай любоўю да Бога і бліжняга, сказаў Папа Францішак 20 лютага 2015 году падчас ранішняй Еўхарыстыі ў Ватыкане.
30.01.2015
Кардынал Кох: Папа Францішак адчыняе многія дзьверы Кардынал Курт Кох, які ўзначальвае Папскую Раду па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, па завяршэньні Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў даў інтэрв’ю для Радыё Ватыкану. Ён адзначыў, што малітва за еднасьць ёсьць незаменная, а сама еднасьць — гэта дар Сьвятога Духу, і мы павінны быць адкрытымі для прыняцьця гэтага дару.
27.01.2015
Еднасьць хрысьціянаў ня стане вынікам тэарэтычных дыскусіяў Увечары 25 студзеня 2015 году, на завяршэньне Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, Папа Францішак узначаліў урачыстую вячэрню ў рымскай базыліцы сьв. Паўла за мурамі. Важным момантам набажэнства стала экуменічная малітва ля магілы сьв. Паўла — апостала язычнікаў, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых Цэркваў і царкоўных супольнасьцяў.
26.01.2015
Папа: Бог прагне нашай еднасьці Да тэмы экуменізму зьвярнуўся Сьвяты Айцец Францішак 25 студзеня 2015 году падчас сваіх разважаньняў перад малітвай «Анёл Гасподні». Ён заклікаў вернікаў да шчырай малітвы, каб узмоцніць імкненьні ўсіх вызнаўцаў Хрыста да поўнай еднасьці — паведамляе Радыё Ватыкану.
25.01.2015
Архімандрыт Сяргей (Гаек): Апосталы славянаў Кірыла і Мятод натхняюць нас на шляху экуменічнай дзейнасьці З нагоды Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які штогод праходзіць у Каталіцкай Царкве 18-25 студзеня, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) даў невялікае інтэрв’ю Catholiс.by, у якім спаслаўся на прыклад Настаўнікаў славянаў сьв. Кірылы і Мятода і адзначыў, што еднасьць хрысьціянаў немагчымая бяз духу братэрства.
Кардынал Кох: Папа Францішак адчыняе многія дзьверы
Кардынал Курт Кох, які ўзначальвае Папскую Раду па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, па завяршэньні Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў даў інтэрв’ю для Радыё Ватыкану. Ён адзначыў, што малітва за еднасьць ёсьць незаменная, а сама еднасьць — гэта дар Сьвятога Духу, і мы павінны быць адкрытымі для прыняцьця гэтага дару.
У сваім інтэрв’ю ватыканскі ярарх нагадаў, што згодна з Дэкрэтам аб экуменізме II Ватыканскага сабору «Unitatis redintegratio» духоўны экуменізм зьяўляецца душой усяго экуменічнага руху. Кардынал Курт Кох.Мы, людзі, ня можам уласнымі сіламі збудаваць еднасьць, мы ня можам прадказаць, як і калі гэта адбудзецца — адзначыў кардынал Курт Кох. Еднасьць — гэта дар Сьвятога Духа, і таму мы павінны быць адкрытыя да гэтага.
Кардынал патлумачыў, чаму сёлета аўтарамі тэмаў для разважаньняў падчас Тыдня малітваў за еднасьць, які прайшоў пад дэвізам «Дай Мне піць» (Ян 4, 7), была група хрысьціянаў з Бразіліі. У апошні час, адзначыў ватыканскі ярарх, у гэтай краіне і ва ўсім рэгіёне адбываюцца вялікія зьмены, нараджаюцца новыя хрысьціянскія супольнасьці. Евангельскія, харызматычныя і пяцідзясятніцкія супольнасьці займаюць там па колькасьці ўжо другое месца пасьля католікаў. Аднак у стасунках паміж гэтымі супольнасьцямі і католікамі шмат закрытасьці, паўстала нямала праблемаў і стэрэатыпаў. У прапанаваным для разважаньня евангельскім урыўку ўзгадваецца пра сустрэчу Ісуса з жанчынай з Самарыі, а ў тыя дні габрэі ня мелі ніякіх кантактаў з самарыцянамі. Ісус вырашае гэтую праблему і пачынае размову з жанчынай-самарыцянкай, паказваючы нам, што і сёньня «дыялог можа пераадолець шматлікія праблемы, праблемы, якія ў нас ёсьць у экуменічнай сітуацыі».
Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў выказаў спадзяваньне, што ў Бразіліі, а таксама ў Лацінскай Амерыцы, сёньня ўжо ёсьць шмат зьменаў да лепшага ў экуменічным сітуацыі. Пратэстанты выяўляюць вялікую цікавасьць да словаў Папы Францішка, і гэта вельмі важна, паколькі ў мінулым у стаўленьні да Папы Рымскага і католікаў у цэлым у іх існавала нямала прадузятасьці і штапмаў. Вельмі важна, што евангелісты і пяцідзясятнікі маюць сёньня магчымасьць асабіста сустрэцца з Сьвятым Айцом. Папа Францішак з евангельскім прапаведнікам Джэймсам Робінсанам.(Нагадаем, летам 2014 году адбыліся шэраг асабістых сустрэчаў Папы Францішка з асобнымі лідарамі харызматычных супольнасьцяў, а таксама адбыўся візіт Папы Францішка ў г. Казерта (Італія), дзе ён сустрэўся з сваім даўнім сябрам пастарам Джавані Траэціна і мясцовай пяцідзясятніцкай супольнасьцю. У той сустрэчы прынялі ўдзел каля 300 чалавек — прадстаўнікі пратэстанцкіх супольнасьцяў ня толькі з Італіі, але і ЗША, Аргентыны ды іншых краінаў. Усе гэтыя падзеі выклікалі вялікую цікавасьць і энтузіязм у многіх евангельскіх супольнасьцях у сьвеце.) На думку кардынала Курта Коха, несумненна, тут Папа Францішак сёньня «адкрывае многія дзьверы» — «тыя дзьверы, якія яшчэ не былі цалкам адкрытыя».
На пытаньне пра сучасны стан экуменічнага руху ў цэлым ватыканскі ярарх сказаў: «Мы заўсёды ў дарозе! За экуменізмам вялікі шлях у 50 гадоў і ёсьць шмат рэчаў, якія мы зрабілі на гэтым шляху. Я думаю, што за гэтыя гады мы змаглі паглыбіць брацкія і прыязныя адносіны з большасьцю іншых Цэркваў і царкоўных супольнасьцяў. Але мы павінны таксама шчыра сказаць, што яшчэ не наблізіліся да канца: мы яшчэ ня маем еднасьці, і менавіта таму мы ўсё яшчэ ў дарозе». Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох адзначыў, што сёньня дыялог і асаблівыя адносіны ёсьць з усімі. Але гэта 15 розных дыялогаў і ацэніваць трэба усе. Таму ня лёгка сказаць: «у экуменізме мы знаходзімся ў дадзены момант...», бо «мы ўсё яшчэ ў дарозе» — падкрэсьліў ватыканскі ярарх.