Каталіцкія ярархі Беларусі павіншавалі беларускіх грэка-католікаў з 25-годдзем аднаўленьня адкрытай дзейнасьці Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандар Кашкевіч ад імя каталіцкіх ярархаў Беларусі накіраваў на імя Апостальскага візітатара БГКЦ Віншавальны ліст з нагоды 25-годдзя аднаўленьня адкрытага душпастырства і літургічнага жыцьця Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, у якім выказаў падзяку ўсім, хто служыць для разьвіцьця Божай справы ў нашай краіне, і пажадаў, каб і далей паглыблялася супрацоўніцтва паміж католікамі ўсходняй і заходняй традыцыяў.
13.03.2015
Унія. Адроджаная беларуская Царква Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі. Праз 150 гадоў забароны, ганеньняў і забыцьця.
03.03.2015
У Беларусь прыедзе Дзяржаўны Сакратар Ватыкану Як паведаміла Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь, па запрашэньні беларускіх уладаў з 12 па 15 сакавіка 2015 году адбудзецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Яго Эмінэнцыі кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Сьвятасьці Папы Францішка.
24.02.2015
БГКЦ: Асэнсаваць духовую спадчыну і новыя заданьні З нагоды пачатку Вялікага посту ў Нядзелю Праваслаўя Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў Пастырскае слова, у якім зьвярнуў увагу на заклік Сьвятога Айца да духоўнага абнаўленьня, каб нанова асэнсаваць крыніцы нашага пакліканьня да Сьвятой Царквы, і заклікаў грэка-католікаў асэнсаваць спадчыну мінулых дзесяцігоддзяў і новыя заданьні.
21.02.2015
Францішак: адрозьніваць рэальны пост ад фармальнага Хрысьціяне, асабліва на працягу Вялікага посту, пакліканы жыць сапраўднай любоўю да Бога і бліжняга, сказаў Папа Францішак 20 лютага 2015 году падчас ранішняй Еўхарыстыі ў Ватыкане.
30.01.2015
Кардынал Кох: Папа Францішак адчыняе многія дзьверы Кардынал Курт Кох, які ўзначальвае Папскую Раду па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, па завяршэньні Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў даў інтэрв’ю для Радыё Ватыкану. Ён адзначыў, што малітва за еднасьць ёсьць незаменная, а сама еднасьць — гэта дар Сьвятога Духу, і мы павінны быць адкрытымі для прыняцьця гэтага дару.
27.01.2015
Еднасьць хрысьціянаў ня стане вынікам тэарэтычных дыскусіяў Увечары 25 студзеня 2015 году, на завяршэньне Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, Папа Францішак узначаліў урачыстую вячэрню ў рымскай базыліцы сьв. Паўла за мурамі. Важным момантам набажэнства стала экуменічная малітва ля магілы сьв. Паўла — апостала язычнікаў, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых Цэркваў і царкоўных супольнасьцяў.
26.01.2015
Папа: Бог прагне нашай еднасьці Да тэмы экуменізму зьвярнуўся Сьвяты Айцец Францішак 25 студзеня 2015 году падчас сваіх разважаньняў перад малітвай «Анёл Гасподні». Ён заклікаў вернікаў да шчырай малітвы, каб узмоцніць імкненьні ўсіх вызнаўцаў Хрыста да поўнай еднасьці — паведамляе Радыё Ватыкану.
25.01.2015
Архімандрыт Сяргей (Гаек): Апосталы славянаў Кірыла і Мятод натхняюць нас на шляху экуменічнай дзейнасьці З нагоды Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які штогод праходзіць у Каталіцкай Царкве 18-25 студзеня, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) даў невялікае інтэрв’ю Catholiс.by, у якім спаслаўся на прыклад Настаўнікаў славянаў сьв. Кірылы і Мятода і адзначыў, што еднасьць хрысьціянаў немагчымая бяз духу братэрства.
Беларускія грэка-католікі адзначаюць сёньня 25 гадоў аднаўленьня легальнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі. Праз 150 гадоў забароны, ганеньняў і забыцьця.
Архіўныя здымкі і дакументы з жыцьця грэка-каталіцкіх парафіяў.11 сакавіка 1990 году ў каталіцкім касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа на менскай Кальварыі адбылася першая ў найноўшай гісторыі Менску імша паводле грэка-каталіцкага абраду. Яе правёў айцец Аляксандар Надсан.
У кастрычніку 1990 году ўніяцкая грамада сталіцы Беларусі атрымала афіцыйную рэгістрацыю. Гэтак 2015-ты стаў для беларускіх уніятаў годам 25-гадовага юбілею адраджэньня Грэка-Каталіцкай Царквы ў сучаснай Беларусі.
Пра гісторыю і сучаснасьць беларускага ўніяцтва Радыё Свабода распавёў канцлер курыі Апостальскага візітатара для грэка-католікаў у Беларусі айцец Яўген Усошын.
Гісторыя беларускага ўніяцтва — з глыбіні стагоддзяў
Айцец Яўген Усошын.На беларускія землі хрысьціянства прыйшло непадзельным. А пасьля расколу на заходняе і ўсходняе хрысьціянства нашы продкі ня раз намагаліся аб’яднацца. Царкоўныя ярархі яшчэ ў ХV стагоддзі бралі ўдзел у агульных саборах — да прыкладу, Канстанцкіх. Яшчэ адзін прыклад гэтага імкненьня, значна ранейшы, — Унія караля Данілы Галіцкага ў Драгічыне, падпісаньнем якой было прызнанае адзінства Царквы. Некалькі дзясяткаў гадоў у Беларусі дзейнічала Флярэнтыйская унія. Такім чынам, яшчэ да Берасьцейскай уніі 1596 году нашы продкі вызнавалі царкоўнае адзінства — была вялікая супольная спадчына і жаданьне хрысьціян у Беларусі жыць у адзінай Царкве.
Гісторыя Берасьцейскай царкоўнай уніі — асобная вялікая старонка духоўнага жыцьця беларусаў, якая мела моцны плён і ўплыў на культуру ўсяго народу. На гэты перыяд прыпаў росквіт кнігадрукаваньня, тэалагічнай думкі і іншых галінаў культуры.
Унія была гвалтоўна ліквідаваная царскімі ўладамі ў 1839 годзе.
Спробы адрадзіць унію былі на пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Жыцьцё Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прадоўжылася ў 50–70-х гадах у Заходняй Еўропе, падпольнае ўніяцтва існавала і ў самой Беларусі — уніяцкія сьвятары прыяжджалі з Украіны, таемна служылі ў Горадні.
Айцы-заснавальнікі сучаснага беларускага ўніяцтва — Ян Матусевіч і Аляксандар Надсан
У 1979 годзе ў вёсцы Баруны Ашмянскага раёну распачаў службу айцец Ян Матусевіч. Баруны былі адным з гістарычных грэка-каталіцкіх цэнтраў у Беларусі. Там захаваўся вялікі будынак былога кляштара айцоў-базыльянаў, а сам касьцёл — былая грэка-каталіцкая царква. У храме месьціцца ўніяцкі цудатворны абраз Маці Божай Барунскай. Там Матусевіча адведвалі айцы-базыльяне з Украіны, якія тады былі ў падпольлі. Пасьля 1988 году адбыліся паездкі айца Яна Матусевіча разам з ксяндзом Уладзіславам Чарняўскім у Лондан у Беларускую місію — там адпраўляліся службы па-беларуску паводле грэка-каталіцкага абраду. Баруны становяцца месцам паломніцтва інтэлігенцыі з усёй Беларусі. 12 лістапада 1989 году, у дзень памяці сьвятога Язафата Кунцэвіча, група менскай моладзі наведала Баруны і ўзяла ўдзел у набажэнстве. Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў у замежжы а. Аляксандар Надсан паказвае макет будучай царквы ў Лондане.На пачатку 1990 году гэтыя ж маладыя людзі пачалі працу над першым грэка-каталіцкім часопісам «Унія», а таксама заснавалі суполку «Унія».
У сакавіку 1990 году з Лондану ў Менск прыехаў айцец Аляксандар Надсан. У нядзелю 11 сакавіка айцец Аляксандар адслужыў літургію ў касьцёле Ўзвышэньня Крыжа на Кальварыі, якая сталася першай непадпольнай грэка-каталіцкай літургіяй у сучаснай Беларусі. Напрыканцы 1990 году была зарэгістраваная першая грэка-каталіцкая грамада сьвятога Язэпа. Пры дапамозе айца Аляксандра Надсана на беларускую мову былі перакладзеныя літургічныя тэксты і іншая духоўная літаратура. Службы ў грэка-каталіцкай царкве ідуць па-беларуску.
У еднасьці з Рымам, на службе беларускага народу
Айцец Ян Матусевіч на аўдыенцыі ў Рыме ў Папы Яна Паўла II.Паступова ў розных гарадах Беларусі паўставалі грэка-каталіцкія парафіі: у Менску, Полацку, Віцебску, Гомелі, Берасьці, Лідзе, Горадні ды іншых вялікіх і маладых гарадах краіны. Царква набыла і дагэтуль набывае свае самабытныя рысы, высьвячаюцца новыя сьвятары. У Беларусь Ватыканам быў прысланы і служыць Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек.
Уніяцкая Царква ў Беларусі амаль ня мае сваіх храмаў, а многія прыходы зьбіраюцца ў рыма-каталіцкіх капліцах і касьцёлах.
25 гадоў ад заснаваньня грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі — вельмі важны перыяд, праз які мы асэнсоўваем нашу спадчыну і наша заданьне перад будучыняй Хрыстовай Царквы ў Беларусі. Гэта значыць — для пэўных людзей, у пэўны час і ў пэўнай культурнай прасторы. Сёньня ў парафіі сьвятога Язэпа дзейнічае тэатральны гурток, клуб інтэлігенцыі.
Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргей Гаек.Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква — як даўней называлі, Уніяцкая Царква — Царква ўсходняй, візантыйскай традыцыі, у еднасьці са сьвятым Рымскім апостальскім пасадам яна заўсёды была са сваім народам, перажывала яго беды і радасьці, — сказаў айцец Яўген Усошын у інтэрв’ю Радыё Свабода.