Не выдумляй ілжы на брата твайго, і не рабі
таго ж супраць аднаго. Не жадай казаць
якую б то ні было хлусню, бо паўтор
яе не паслужыць на добрае
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 7:12-13)
Незвычайны музычны альбом Папы Францішка 17 сьнежня Сьвятому Айцу Францішку споўнілася 79 гадоў. За некалькі тыдняў да яго дня народзінаў, 27 лістапада 2015 году, пабачыў свьет незвычайны музычна-катэхетычны праект — музычны альбом «Wake Up»! («Абудзіцеся!») з урыўкамі з прамоваў Папы Францішка і яго малітвамі.
16.12.2015
Новая грэка-каталіцкая япархія створана ва Ўкраіне У Ватыкане 11 сьнежня 2015 году паведамлена, што Сьвяты Айцец Францішак блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ пра стварэньне Камянец-Падольскай япархіі з цэнтрам у г. Хмяльніцкі.
15.12.2015
Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці: «Я быў сьведкам вашага пошуку ўнутранай свабоды» 12 сьнежня 2015 году архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці адслужыў у архікатэдры ў Менску сьв. Імшу на разьвітаньне і ў знак падзякі за чатырохгадовае служэньне Апостальскім нунцыем у Беларусі. «Маліцеся за мяне, каб я мог быць пасланьнікам міру і паяднаньня», — папрасіў беларускіх вернікаў ярарх, якога Сьвяты Пасад накіраваў цяпер для служэньня ва Ўкраіну.
Візантыйская ікона на адкрыцьці Году міласэрнасьці На просьбу Сьвятога Айца Францішка старажытная візантыйская ікона Багародзіцы «Міласэрнасьці дзьверы» была дастаўлена ў Рым з грэка-каталіцкай царквы ў Польшчы і выстаўлена на плошчы сьв. Пятра ў дзень адкрыцьця Сьвятога году Божай міласэрнасьці.
10.12.2015
Рымскі Архірэй адчыніў Сьвятыя Дзьверы Папа Францішак 8 сьнежня 2015 году, пасьля ўрачыстай літургіі на ватыканскай плошчы, адчыніў Сьвятыя Дзьверы ў базыліцы сьв. Пятра, распачынаючы Год Божай міласэрнасьці ў Каталіцкай Царкве, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
У Любліне высьвячаны новы дыякан для БГКЦ 29 лістапада 2015 году ў Любліне падчас сьвяточнай архірэйскай літургіі з нагоды сьвята ў гонар сьвятамучаніка Язафата быў высьвячаны на грэка-каталіцкага дыякана беларус Аляксандар Хахлоў з Менску.
Папа Францішак 8 сьнежня 2015 году, пасьля ўрачыстай літургіі на ватыканскай плошчы, адчыніў Сьвятыя Дзьверы ў базыліцы сьв. Пятра, распачынаючы Год Божай міласэрнасьці ў Каталіцкай Царкве, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
Сьвяты год Божай міласэрнасьці будзе доўжыцца да 20 лістапада 2016 году. У гэты час у Рыме чакаецца прыбыцьцё мільёнаў пілігрымаў з усяго сьвету.
Ва ўрачыстай сьв. Імшы на адкрыцьцё Году Божай міласэрнасьці, якая прайшла на галоўнай ватыканскай плошчы, узялі ўдзел каля 50 тыс. чалавек. У набажэнстве удзельнічала вялікая колькасьць кардыналаў, біскупаў і сьвятароў розных абрадаў з усяго сьвету.
Папа Францішак адчыняе Сьвятыя Дзьверы Году міласэрнасьці.Папа Францішак спрасьціў цырымонію і адмовіўся ад традыцыйнага сымбалічнага трохразовага ўдару малатком і разьбіцьця сьцяны, якая знутры базылікі закрывае Сьвятыя Дзверы. Яна заўсёды ўзносіцца на перыяд паміж юбілеямі. Сьвяты Айцец абмежаваўся толькі адкрыцьцём Брамы Міласэрнасьці, штурхнуўшы яе два крылы. Затым Папа спыніўся на парозе храму для малітвы. Адразу за Папам Францішкам праз Сьвятыя Дзьверы увайшоў Бенядыкт XVI.
Паводле тэолагаў і літургістаў, Сьвятыя Дзьверы сымбалізуюць Хрыста, Які сказаў: «Я – брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены, і ўвойдзе, і выйдзе, і знойдзе пашу» (Ян 10, 9). Яны таксама ўяўляюць сабой сэрца верніка, які павінен быць адкрыты для Хрыста. Традыцыя адкрыцьця Сьвятых Дзьвярэй на пачатку Юбілейнага Году ўзыходзіць да 1499 году, калі гэта ўпершыню зрабіў на сьвята Нараджэньня Хрыстова папа Аляксандар VI.
Цяперашнія Сьвятыя Дзьверы для ватыканскай базылікі перадалі ў дар швайцарскія католікі ў падзяку Богу за тое, што выратаваў іх краіну ад катастрафічных наступстваў Другой сусьветнай вайны. Яны былі ўсталяваныя да Юбілею 1950 году.
Год Божай міласэрнасьці — гэта дар ласкі, адзначыў Папа Францішак у сваёй гаміліі падчас сьв. Імшы на адкрыцьцё Юбілею. Спасылаючыся на просты і вельмі сымбалічны жэст адкрыцьця Сьвятых Дзьвярэй, а таксама на біблійныя тэксты, якія прагучалі падчас літургіі, Францішак заўважыў, што тут на першае месца пастаўлена «першынства ласкі». «Паўната ласкі ў стане перамяніць сэрца і ўчыніць яго здольным да такіх вялікіх справаў, якія могуць зьмяніць гісторыю чалавецтва», — сказаў ён.
Узгадваючы пра ўрачыстасьць Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, якая адзначаецца ў Рыма-Каталіцкай Царкве 8 сьнежня, Сьвяты Айцец падкрэсьліў, што яна паказвае «веліч любові Бога». Госпад пажадаў пазбавіць Марыю першароднага граху, які кожны чалавек нясе на сабе, калі прыходзіць на сьвет.
Францішак заўважыў, што чалавек заўсёды сустракаецца з спакусай непаслухмянасьці, якая выяўляецца ў імкненьні планаваць уласнае жыцьцё незалежна ад Божай волі. У той жа час, гісторыю граху можна зразумець толькі ў сьвятле любові, якая прабачае. «Калі б усё трывала ў граху, мы былі б самымі няшчаснымі сярод усіх стварэньняў, але абяцаньне перамогі любові Хрыста заключае ўсё ў міласэрнасьці Айца», — патлумачыў Папа.
Год Божай міласэрнасьці — гэта дар ласкі. Праход праз Сьвятыя Дзьверы азначае адкрыцьцё глыбіні міласэрнасьці Айца, які прымае ўсіх і выходзіць кожнаму насустрач. Таму Рымскі Архірэй заклікаў вернікаў на працягу Юбілею ўзрастаць ва ўпэўненасьці ў Божай міласэрнасьці.
Францішак адзначыў таксама, што адкрыцьцё Юбілейнага Году супала з 50-й гадавінай завяршэньня Другога Ватыканскага Сабору, «сапраўднай сустрэчы паміж Царквой і чалавекам нашага часу». Таму падчас цырымоніі адкрыцьця Сьвятых Дзьвярэй, якая распачала Год Міласэрнасьці, чыталіся фрагменты чатырох саборных канстытуцый. Папа падкрэсьліў, што Год Міласэрнасьці падштурхоўвае Царкву быць місійнай, не занядбоўваць духа Добрага Самараніна, да чаго заклікаюць пастановы Сабору, адзначае Ватыканскае радыё.