Незвычайны музычны альбом Папы Францішка 17 сьнежня Сьвятому Айцу Францішку споўнілася 79 гадоў. За некалькі тыдняў да яго дня народзінаў, 27 лістапада 2015 году, пабачыў свьет незвычайны музычна-катэхетычны праект — музычны альбом «Wake Up»! («Абудзіцеся!») з урыўкамі з прамоваў Папы Францішка і яго малітвамі.
16.12.2015
Новая грэка-каталіцкая япархія створана ва Ўкраіне У Ватыкане 11 сьнежня 2015 году паведамлена, што Сьвяты Айцец Францішак блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ пра стварэньне Камянец-Падольскай япархіі з цэнтрам у г. Хмяльніцкі.
15.12.2015
Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці: «Я быў сьведкам вашага пошуку ўнутранай свабоды» 12 сьнежня 2015 году архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці адслужыў у архікатэдры ў Менску сьв. Імшу на разьвітаньне і ў знак падзякі за чатырохгадовае служэньне Апостальскім нунцыем у Беларусі. «Маліцеся за мяне, каб я мог быць пасланьнікам міру і паяднаньня», — папрасіў беларускіх вернікаў ярарх, якога Сьвяты Пасад накіраваў цяпер для служэньня ва Ўкраіну.
Візантыйская ікона на адкрыцьці Году міласэрнасьці На просьбу Сьвятога Айца Францішка старажытная візантыйская ікона Багародзіцы «Міласэрнасьці дзьверы» была дастаўлена ў Рым з грэка-каталіцкай царквы ў Польшчы і выстаўлена на плошчы сьв. Пятра ў дзень адкрыцьця Сьвятога году Божай міласэрнасьці.
10.12.2015
Рымскі Архірэй адчыніў Сьвятыя Дзьверы Папа Францішак 8 сьнежня 2015 году, пасьля ўрачыстай літургіі на ватыканскай плошчы, адчыніў Сьвятыя Дзьверы ў базыліцы сьв. Пятра, распачынаючы Год Божай міласэрнасьці ў Каталіцкай Царкве, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
У Любліне высьвячаны новы дыякан для БГКЦ 29 лістапада 2015 году ў Любліне падчас сьвяточнай архірэйскай літургіі з нагоды сьвята ў гонар сьвятамучаніка Язафата быў высьвячаны на грэка-каталіцкага дыякана беларус Аляксандар Хахлоў з Менску.
Новая грэка-каталіцкая япархія створана ва Ўкраіне
У Ватыкане 11 сьнежня 2015 году паведамлена, што Сьвяты Айцец Францішак блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ пра стварэньне Камянец-Падольскай япархіі з цэнтрам у г. Хмяльніцкі.
Новая япархія была вылучана з тэрыторыі Тарнопальска-Збораўскай архіяпархіі і падпарадкавана гэтаму мітрапалічаму цэнтру.
У верасьні 2003 году юрысдыкцыя тагачаснай Тарнопальска-Збораўскай япархіі пашырылася на тэрыторыю Хмяльніцкай вобласьці згодна з рашэньнем Сіноду Біскупаў УГКЦ. У 2011 годзе гэтую япархію ўзьнялі да годнасьці архіяпархіі і мітрапалічай рэзідэнцыі.
Каментуючы для Рэлігійна-інфармацыйнай службы Ўкраіны стварэньне трэцяй япархіі ў складзе Тарнопальска-Збораўскай мітраполіі, сінкел па пытаньнях стратэгіі і разьвіцьця Тарнопальска-Збароўскай архіяпархіі УГКЦ а. Віталь Козак адзначыў: «Перш за ўсё, гаворка ідзе не пра стварэньне новай япархіі, а пра аднаўленьне нашай старой Камянец-Падольскай япархіі, ліквідаванай пасьля падзелаў Польшчы». Таксама ён паведаміў, што разгляд у Ватыкане пытаньня пра стварэньне новай япархіі не трываў доўга: з часу падачы апошніх неабходных дакументаў да рашэньня прайшло каля чатырох месяцаў.
Адноўлены грэка-каталіцкі храм Сьвятой Тройцы манахаў-базыяльнаў у Камянец-Падольску.Душпастырская апека грэка-каталіцкіх вернікаў у Хмяльніцкай вобласьці да гэтага часу каардынавалася праз два дэканаты — Хмяльніцкі і Камянец-Падольскі. Паводле стану на канец 2015 году ў Камянец-Падольскім дэканаце УГКЦ налічвалася 21 парафія (4 з іх — у Камянец-Падольску, дзе рыхтуюць адчыніць яшчэ адну парафію). У Хмяльніцкім дэканаце дзейнічае 24 парафіі (4 з іх у абласным цэнтры) і яшчэ адна ў стане рэгістрацыі. Разам у новастворанай Камянец-Падольскай япархіі 45 парафіяў.
У адпаведнасьці з прадпісаньнямі царкоўнага права, Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) адміністратарам вакантнага пасаду новастворанай япархіі прызначыў Уладыку Васіля (Семенюка), архібіскупа і мітрапаліта Тарнопальска-Збораўскага.