Незвычайны музычны альбом Папы Францішка 17 сьнежня Сьвятому Айцу Францішку споўнілася 79 гадоў. За некалькі тыдняў да яго дня народзінаў, 27 лістапада 2015 году, пабачыў свьет незвычайны музычна-катэхетычны праект — музычны альбом «Wake Up»! («Абудзіцеся!») з урыўкамі з прамоваў Папы Францішка і яго малітвамі.
16.12.2015
Новая грэка-каталіцкая япархія створана ва Ўкраіне У Ватыкане 11 сьнежня 2015 году паведамлена, што Сьвяты Айцец Францішак блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ пра стварэньне Камянец-Падольскай япархіі з цэнтрам у г. Хмяльніцкі.
15.12.2015
Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці: «Я быў сьведкам вашага пошуку ўнутранай свабоды» 12 сьнежня 2015 году архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці адслужыў у архікатэдры ў Менску сьв. Імшу на разьвітаньне і ў знак падзякі за чатырохгадовае служэньне Апостальскім нунцыем у Беларусі. «Маліцеся за мяне, каб я мог быць пасланьнікам міру і паяднаньня», — папрасіў беларускіх вернікаў ярарх, якога Сьвяты Пасад накіраваў цяпер для служэньня ва Ўкраіну.
Візантыйская ікона на адкрыцьці Году міласэрнасьці На просьбу Сьвятога Айца Францішка старажытная візантыйская ікона Багародзіцы «Міласэрнасьці дзьверы» была дастаўлена ў Рым з грэка-каталіцкай царквы ў Польшчы і выстаўлена на плошчы сьв. Пятра ў дзень адкрыцьця Сьвятога году Божай міласэрнасьці.
10.12.2015
Рымскі Архірэй адчыніў Сьвятыя Дзьверы Папа Францішак 8 сьнежня 2015 году, пасьля ўрачыстай літургіі на ватыканскай плошчы, адчыніў Сьвятыя Дзьверы ў базыліцы сьв. Пятра, распачынаючы Год Божай міласэрнасьці ў Каталіцкай Царкве, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
У Любліне высьвячаны новы дыякан для БГКЦ 29 лістапада 2015 году ў Любліне падчас сьвяточнай архірэйскай літургіі з нагоды сьвята ў гонар сьвятамучаніка Язафата быў высьвячаны на грэка-каталіцкага дыякана беларус Аляксандар Хахлоў з Менску.
«Калі ты ня маеш каго запрасіць за калядны стол — запрасі Ісуса Хрыста...»
Пра тое, як адзначалі сёлета сьвята Нараджэньня Хрыстовага ў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні, матэрыял журналіста Радыё Свабода Міхала Карневіча.
Грэка-каталіцкі сьвятар айцец Андрэй Крот.Гарадзенскія грэка-католікі правялі вечаровую літургію пры выключаным сьвятле і са зьнічкамі ў руках, не накрывалі 12 страў, а проста елі куцьцю і тое, што Бог паслаў, а назаўтра пасьля малітвы калядавалі і глядзелі батлейку.
Вечаровая літургія ў невялічкай царкве гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі цягнулася амаль дзьве гадзіны. Прычым, амаль увесь час пры выключаным сьвятле — вернікі трымалі ў руках зьнічкі. Такая атмасфера надавала яшчэ большай урачыстасьці, нібыта падкрэсьліваючы незвычайнасьць падзеі.
Сьвятар айцец Андрэй Крот кажа, што гэта робіцца, каб падкрэсьліць значнасьць гэтага сьвята, каб падараваць парафіянам радасьць, якую ўсе мы памятаем з дзяцінства, калі сьвяткавалі Каляды.
«Я ў гэты дзень імкнуся нагадаць і падкрэсьліць, што гэта дзень нараджэньня Ісуса Хрыста, Сына Бога, Які стаўся чалавекам дзеля нашага збаўленьня, Які паніжае Сябе, каб быць бліжэй да нас. І мы павінны пераймаць Ягоную любоў і быць падобнымі да Бога. Магчыма, недзе паніжацца, саступаць іншым людзям, каб любоў панавала сярод нас».
Прычасьце вернікаў падчас сьвяточнага вечаровага набажэнства.Пасьля літургіі частка вернікаў засталася на вячэру, каб зьесьці куцьцю. Дарэчы, большасьцю засталіся маладыя людзі, якія жартуюць за сталом, распавядаюць цікавыя гісторыі. Айцец Андрэй кажа, што такая вячэра ладзіцца кожны год, і на ёй застаюцца тыя, хто жыве ў інтэрнатах альбо ня мае сям’і. Дванаццаці страў на стале няма, але куцьця смачная, ёсьць тое, як кажа сьвятар, што Бог паслаў. І, паводле яго, галоўнае, каб у такі вечар ніхто не заставаўся ў самоце сам-насам.
«Задача Царквы — падкрэсьліваць, што мы жывём у супольнасьці, што мы ня нейкія атамы ў гэтым сусьвеце, якія нікому не патрэбныя, бо мы найперш патрэбныя Богу. Нядаўна прачытаў цудоўнае выказваньне: калі ты ня маеш каго запрасіць за калядны стол, запрасі Ісуса Хрыста. І мы таксама імкнёмся быць разам з Ісусам Хрыстом і разам са сваёй супольнасьцю».
На наступня дзень адбылася сьвяточная літургія. Адчуваецца прыўзьняты настрой, вернікі славяць Хрыста. Напрыканцы набажэнства гучыць «Магутны Божа».
Сёньня на службе людзі самага рознага ўзросту, я цікаўлюся ў сталай спадарыні — ці ўзгадваецца ёй, як некалі ў дзяцінстве адзначалі Каляды. Спадарыня Марыя ўсьміхаецца і распавядае:
«Для мяне Каляды — гэта вялікае сьвята. Праўда, гэта цяпер я разумею ягонае значэньне, што гэта наша ачышчэньне і збаўленьне. А ў дзяцінстве гэта была самая вялікая радасьць. Верніца спадарыня Марыя.Мы заўсёды самі ставілі ялінку, упрыгожвалі яблычкамі, якія мама захоўвала да зімы, пяклі цацкі з цеста на ялінку, малявалі цацкі на паперы, а ланцужкі рабілі з саломы. І вельмі была прыгожая ялінка. А малыя яшчэ заўсёды ставілі пастаноўкі, вершыкі расказвалі — было вельмі цікава».
А вось маленькі парафіянін — Захарка пагадзіўся нам распавесьці вершык:
Дзеткі яшчэ зьбіраюцца ехаць па кватэрах і калядаваць, відавочна ім вельмі падабаецца гэтая справа. А вось як выказваюць сваю радасьць старэйшыя вернікі:
«Каляды — гэта чаканьне цуда, сьвята, чаканьне радасьці і для дзяцей і для дарослых. Для нас радасна, калі нашыя дзеці выступаюць, сьпяваюць — для нас гэта дадатковае цуда. Заўсёды ў такі дзень адчуваньне ўзьнёслае. Прыемна, што побач людзі духоўна блізкія — ня толькі паводле веры, але і паводле мовы — разам зьбіраюцца, гуртуюцца на такім значным сьвяце — Растве Хрыстовым...».
Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай існуе ў Горадні з 1992 году. Паводле айца Андрэя Крата на нядзельныя службы прыходзіць да 40 вернікаў. Царква месьціцца ў невялічкай прыбудове ў старым горадзе на вуліцы Гараднічанскай.