Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:2)
Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Міжнародны семінар у Рыме ў памяць пра архімандрыта Фабіяна Абрантовіча
2 студзеня 2016 году мінула 70 гадоў з дня мучаніцкай сьмерці ў Бутырскай турме беларускага каталіцкага сьвятара візантыйскга абраду архімандрыта Фабіяна Абрантовіча. У 2003 годзе распачаўся афіцыйны працэс яго беатыфікацыі.
З гэтай нагоды ў Рыме быў арганізаваны Міжнародны кансультацыйны семінар, прысьвечаны служэньню і мучаніцкай сьмерці гэтага вялікага беларускага ярарха, паведамляе сайт Svjazep.org.
Фрэска з выявай Слугі Божага архім. Фабіяна Абрантовіча ў Генеральным доме Ордэну марыянаў у Рыме.Семінар пачаўся 30 сьнежня 2015 году малебнам у візантыйскай капліцы ў Генеральным доме Ордэну марыянаў у Рыме, дзе знаходзіцца фрэска Слугі Божага Архімандрыта Фабіяна. Затым у Генеральным доме марыянаў адбываліся кансультацыі, студыйныя сустрэчы і архіўныя дасьледаваньні, прысьвечаныя асобе а. Фабіяна Абрантовіча.
Ганаровы патранат над міжнародным семінарам прыняў і актыўна ўдзельнічаў у яго працах Генеральны суперыёр Ордэну марыянаў а. д-р Андрэй Пакула. Каардынавалі працы семінару Апостальскі Візітатар БГКЦ архім. Сяргей (Гаек) з Беларусі і расейскі грэка-каталіцкі сьвятар Кірыла Міронаў з Санкт-Пецярбургу.
У гэтай царкоўна-навуковай нарадзе у рознай форме (у тым ліку з дапамогаю інтэрнэт-сувязі) удзельнічалі багасловы, кананісты і гісторыкі з Беларусі, Бразіліі, Польшчы, Расеі, Украіны, ЗША і Канады.
Сярод іншага было адзначана, што каштоўнай базай для асэнсаваньня праблематыкі семінару і для дыскусіі былі прысьвечаныя Архімандрыту Фабіяну працы гісторыка Царквы а. Андрэя Крата з Горадні.
Міжнародная група ўдзельнікаў семінару выказала ўдзячнасьць Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу за тое, што ў траўні 2003 году ён распачаў у Маскве беатыфікацыйны працэс навамучанікаў, што прынялі мучаніцкі подзьвіг на тэрыторыі СССР, сярод якіх ёсьць і Слуга Божы архім. Фабіян Абрантовіч (а таксама іншы беларускі марыянін архім. Андрэй Цікота).
Семінар у Рыме скончыўся ў нядзелю, 3 студзеня 2016 году, Боскай Літургіяй у храме Папскай калегіі «Russicum», у якім калісьці маліўся архім. Фабіян Абрантовіч.
Фабіян Абрантовіч быў адным з ідэолагаў і пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху XX ст. Ён атрымаў ступень доктара філасофіі ў Каталіцкім універсітэце ў Лёвэне (Бельгія) і працаваў прафесарам духоўных семінарыяў у Санкт-Пецярбургу, Менску, Пінску. Стаў арганізатарам і рэктарам Менскай духоўнай каталіцкай семінарыі, якая пазьней была пераведзена ў Пінск, дзе ён спрычыніўся да адбудовы зьнішчаных вайной памяшканьняў для духоўнай семінарыі.
Фабіян Абрантовіч уваходзіў у склад Рады БНР, а таксама быў сябрам Канвенту старэйшынаў Рады БНР. Актыўна выступаў за ўвядзеньне беларускай мовы ў набажэнствы, сябраваў з Янкам Купалам.
У 1926 годзе а. Фабіян Абрантовіч прыйшоў у беларускі кляштар марыянаў у Друі, які закладаўся біскупам Віленскім Юрыем Матулевічам з мэтаю місійнай працы сярод беларусаў, у тым ліку і ва ўсходнім абрадзе. Нягледзячы на тое, што ён шчыра прагнуў аддацца гэтаму служэньню сярод беларусаў, ужо 1928 годзе Апостальскі Пасад у Рыме прызначыў айца Фабіяна Абрантовіча ардынарыем (кіраўніком новастворанай япархіі) для расейскіх католікаў візантыйскага абраду на Далёкім Усходзе ў Харбіне.
Перад пачаткам ІІ Сусьветнай вайны Апостальскі Адміністратар Усходняй місіі ў Харбінесклаў у Рыме справаздачу аб сваёй працы і затым пабываў на сваёй радзіме ў Заходняй Беларусі. На зваротным шляху Архімандрыт Фабіян наведаў у Львове свайго сябра мітрапаліта Грэка-Каталіцкай Царквы Андрэя Шаптыцкага, дзе яго і застала вайна. Больш за месяц ён жыў у мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага, які ўласна ў гэты час прыняў рашэньне заснаваць новыя грэка-каталіцкія экзархаты, у тым ліку і для Беларусі. 22 кастрычніка 1939 году пры спробе пакінуць СССР ля гораду Рава-Руская (Украіна) а. Фабіян Абрантовіч быў затрыманы нямецкімі памежнікамі і вернуты на тэрыторыю СССР ды адразу арыштаваны савецкімі органамі бясьпекі. Некалькі месяцаў а. Фабіян знаходзіўся ў львоўскай турме НКВД, дзе яго, паводле сьведкаў, жорстка катавалі падчас шматгадзінных начных допытаў. Яго вінавацілі ў шпіянажы на карысьць Ватыкану і ў варожай дзейнасьці супраць рэвалюцыйнага руху і СССР.
Рашэньнем ад 11 студзеня 1940 году айцец Фабіян Абрантовіч быў накіраваны для далейшага сьледства ў Маскву, дзе знаходзіўся ў сумнавядомай Бутырскай турме. Ён так і не прызнаў сябе вінаватым, пры гэтым адкрыта падкрэсьліваў сваё адназначнае непрыняцьце савецкай ідэалогіі бязбожжа і атэізму. 23 верасьня 1942 году асобая нарада Калегіі НКВД вынесла прыгавор Фабіяну Абрантовічу — 10 гадоў «папраўчай» працы ў ГУЛАГу. Сваё пакараньне а. Фабіян павінен быў адбываць ў Карагандзінскім папраўча-працоўным лагеры. Аднак у Карлаг ён так і не тарпіў. Архімандрыт Фабіян Абрантовіч 2 студзеня 1946 году памёр у Бутырскай турме. Месца пахаваньня яго невядомае. Рэабілітаваны ў 1992 годзе.