Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
У 70-ыя ўгодкі Львоўскага псеўдасабору ярархі УГКЦ сустрэліся з Папам
З нагоды 70-й гадавіны Львоўскага псеўдасабору 1946 году Папа Францішак сутрэўся з сябрамі Пастаяннага Сіноду УГКЦ і накіраваў пасланьне на імя зьверхніка УГКЦ.
Паводле волі і інсьпірацыі савецкага кіраўніцтва тады было абвешчана пра разрыў з Рымам і пра ліквідацыю Грэка-Каталіцкай Царквы на тэрыторыі СССР, а ўсё духавенства і вернікі былі прымусова запісаныя ў склад Расейскай Праваслаўнай Царквы. Усе грэка-каталіцкія храмы таксама былі перададзеныя РПЦ.
Ніводзін грэка-каталіцкі біскуп ня браў удзелу ў царкоўных падзеях 8-10 сакавіка 1946 году ў Львове, бо яшчэ да гэтага ўсе ярархі ГКЦ былі арыштаваныя. Дзеля гэтага сход духавенства, праведзены з парушэньнем кананічнага права і пад жорсткім кантролем сьвецкай улады, як Грэка-Каталіцкая Царква ў вольным сьвеце, так і ўся Каталіцкая Царква заўсёды называлі псеўдасаборам. Многія з сьвятароў, манахаў і сьвецкіх вернікаў, хто адмовіўся прызнаваць рашэньні «сабору» 1946 году ў Львове, зазналі рэпрэсіі і былі высланыя ў Сібір. Тым ня менш, Грэка-Каталіцкая Царква, ня гледзячы на пастаянны перасьлед сьпецслужбаў, працягвала жыць у падпольлі.
Напярэдадні 70-й гадавіны трагічных падзеяў 1946 году ў Львове Сьвяты Айцец Францішак прыняў у Ватыкане 5 сакавіка 2016 году сябраў Пастаяннага Сіноду УГКЦ. Сустрэча Папы з сябрамі Пастаяннага Сіноду УГКЦ.Гэтая сустрэча адбылася пасьля падпісаньня ў Гаване сумеснай дэкларацыі Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірылы, якую вельмі неадназначна ўспрынялі ва Ўкраіне, у тым ліку і грэка-католікі. «Мы прыехалі, — сказаў пасьля аўдыенцыі Вярхоўны Архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук, — каб ізноў пацьвердзіць нашую сулучнасьць з Папам і папрасіць пра дапамогу для ўкраінскага народу». «Папа нас пачуў», — сказаў першаярарх УГКЦ, які таксама падкрэсьліў, што Сьвяты Айцец зьяўляецца «маральным аўтарытэтам, які кажа пра праўду, і зьяўляецца важным голасам для ўкраінскага народу».
Паводле словаў зьверхніка УГКЦ сустрэча Сьвятога Айца Францішка з ярархамі УГКЦ была вельмі шчырай і вызначалася асаблівай цеплынёю і бацькоўскім клопатам. У інтэрв’ю для ўкраінскай рэдакцыі Радыё Ватыкану грэка-каталіцкі першаярарх з Украіны сказаў, што падчас сустрэчы Папа падкрэсьліў: ніякія пытаньні і ніякія задачы ня можна вырашаць цаною нават аднаго жыцьця і, тым больш, цаной цэлай памеснай Усходняй Каталіцкай Царквы. Украінская Грэка-Каталіцкая Царква для яго зьяўляецца «ўлюбёнай дачкою, пра якую ён асабліва дбае». Яна ёсьць неад’емнай часткай Паўсюднай Царквы. Паводле словаў Вярхоўнага Архібіскупа УГКЦ Сьвяты Айцец добра адчувае і разумее боль украінскага народу ды шчыра спачувае яму. Папа з вялікай увагай і ўдзячнасьцю выслухаў думкі грэка-каталіцкіх ярархаў адносна падпісанай у Гаване каталіцка-праваслаўнай дэкларацыі і напрыканцы сустрэчы разам з імі памаліўся перад падоранай яму іконай Багародзіцы «Міласэрнасьці Дзьверы», блаславіў біскупаў і нават сам схіліў галаву ды папрасіў украінскіх уладыкаў памаліцца над ім.
Зьвяртаючыся да грэка-католікаў з нагоды 70-ых угодкаў Львоўскага псеўдасобору, Папа адзначае ў сваім пасланьні ад 6 сакавіка 2016 году на імя зьверхніка УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслава (Шаўчука), Вярхоўнага Архібіскупа Кіеўскага і Галіцкага, што гэтая сумная падзея прывяла да дзесяцігоддзяў цярпеньняў многіх пастыраў і вернікаў, якія захоўвалі сваю веру і Царкву, жывучы ў падпольлі: «З глыбокай удзячнасьцю схіляем галаву перад тымі, хто цаною выпрабаваньняў, а нават і мучаніцтва на працягу таго перыяду сьведчыў веру і жыў ёю, прысьвячаючы сябе ўласнай Царкве ў непахіснай еднасьці з Пераемнікам сьвятога Пятра».
Адначасова Папа заклікаў глядзець вачыма, прасьветленымі той жа жывой верай, ускладаючы на Госпада, а не на чалавечую справядлівасьць, усякую нашую надзею. Бо менавіта Ён зьяўляецца сапраўднай крыніцай нашай веры ў сучаснасьці і ў будучыні.
Рымскі Архірэй выказаў сваю глыбокую ўдзячнасьць грэка-католікам за іх вернасьць і заклікаў іх быць «нястомнымі сьведкамі той надзеі, якая асьвятляе нашае жыцьцё і жыцьцё братоў і сясьцёр, што вакол нас».
Сьвяты Айцец яшчэ раз выказаў сваю салідарнасьць з украінскімі пастырамі і вернікамі ва ўсім тым, што яны робяць у гэтыя складаныя часы, пазначаныя бедствамі вайны, для таго, каб палегчыць цярпеньні народу і знайсьці шлях да міру ва Ўкраіне.