Новы Апостальскі нунцый у Беларусі бачыць сваім прыярытэтам разьвіцьцё экуменізму Прызначаны 13 траўня 2016 году Папам Францішкам новы Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь мансіньёр Габар Пінтэр накіраваў прывітальнае слова да біскупаў, сьвятароў, членаў манаскіх супольнасьцяў, вернікаў ды ўсіх грамадзянаў добрай волі ў Беларусі, паведамляе Ватыканскае радыё.
24 красавіка ў каталіцкіх цэрквах Еўропы зьбіраюць ахвяраваньні для Ўкраіны Сьвяты Айцец Францішак, Папа Рымскі, выяўляючы клопат і салідарнасьць з людзьмі ва Ўкраіне, якія пацярпелі ў выніку вайсковых дзеяньняў, выступіў з заклікам правесьці ў нядзелю, 24 красавіка 2016 году, ва ўсіх каталіцкіх цэрквах Еўропы збор ахвяраваньняў для гуманітарнай дапамогі Ўкраіне.
22.04.2016
Год без айца Надсана – новыя выклікі для грэка-католікаў 15 красавіка 2016 году грэка-католікі Беларусі, і ня толькі, успамінаюць айца Аляксандра Надсана — знакамітага суайчыньніка, сьвятара, публіцыста і перакладчыка. Сёлета спаўняецца роўна год з моманту, як яго ня стала. У гэты дзень ў Беларусі і за мяжой вернікі моляцца і дзякуюць за яго вялікую працу на зямлі.
08.04.2016
Грэка-каталіцкая парафія ў Маладэчне адсьвяткавала сваё 25-годдзе 3 красавіка 2016 году, у Нядзелю Тамаша (іншая назва — нядзеля Божай Міласэрнасьці) маладэчанская грэка-каталіцкая парафія адсьвяткавала сваё парафіяльнае сьвята ў гонар Хрыста Чалавекалюбцы і адначасова 25-годдзе свайго існаваньня.
Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на сьвята Пасхі Гасподняй 2016 году Сёлетнія велікодныя ўрачыстасьці Царква Хрыстова сьвяткуе ў пасхальнай персьпектыве Божай Міласэрнасьці — адзначыў у сваім пасланьні Апостальскі Візітатар БГКЦ. «Любоў Божая, якая праявілася ў тым, што Ён не пашкадаваў Свайго Сына для збаўленьня людзей, дазваляе чалавеку паверыць у прысутнасьць любові ў сьвеце, паверыць у яе магутнасьць. Паверыць у міласэрнасьць і адкрыць глыбокі, праўдзівы сэнс любові, міласэрнасьці і салідарнасьці ў адносінах між людзьмі, між народамі, між Цэрквамі», — напісаў архім. Сяргей Гаек.
Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў заклікае шчодра паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі для Ўкраіны
Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў «з пачуцьцём сыноўскай удзячнасьці» далучылася да закліку Сьвятога Айца прысьвяціць нядзелю, 24 красавіка 2016 году, сьпецыяльнаму збору сродкаў для ахвяраў узброенага канфлікту ва Ўкраіне.
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп кардынал Леанарда Сандры.У адмысловай заяве, апублікаванай 22 красавіка, гэтая ватыканская дыкастэрыя, якая апякуецца сёньня жыцьцём Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, заклікае ўсіх вернікаў з шчодрасьцю паўдзельнічаць у гэтай дабрачыннай ініцыятыве, «каб забясьпечыць дапамогу тым людзям, чые целы і душы былі найбольш параненыя насільлем». Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў выказвае ўдзячнасьць за салідарнасьць, якую ўжо праявілі многія япархіі і дабрачынныя арганізацыі.
Як адзначае Радыё Ватыкану, у звароце падкрэсьліваецца, што жэст любові, аб якім Папа Францішак просіць мясцовыя Цэрквы ў Еўропе, дапаможа зазьзяць братэрству, якое злучае еўрапейскіх католікаў з іх братамі і сёстрамі ва Ўкраіне, якія часта забытыя, як і многія іншыя балесныя сітуацыі ў сьвеце.
«Магчыма, праява блізкасьці многіх людзей будзе як маленькі ліхтар, які зноў запаліць надзею ў тых параненых сэрцах, дапаможа ўсім пастырам хрысьціянскіх Цэркваў суцешыць і залячыць боль сваіх вернікаў, прымусіць тых, хто кіруе лёсамі народаў, спрыяць пашане чалавечых правоў і міру», — гаворыцца ў дакуменце ватыканскай дыкастэрыі.
Зварот Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў завяршаецца кароткай малітвай да Найсьвяцейшай Багародзіцы з просьбай аб апецы над усімі народамі Еўропы.
«Найсьвяцейшая Маці Божая, “Брама Міласэрнасьці”, што чувала на адкрыцьці Юбілейнага году на плошчы сьв. Пятра, хай чувае над Еўропай ды абуджае сваёй малітвай прагненьне паяднаньня і адновіць магчымасьць спазнаць, як жыць разам, як браты і сёстры».
Старажытная ікона Багародзіцы «Брама Міласэрнасьці» знаходзіцца ва ўкраінскай грэка-каталіцкай царкве Перамяненьня Гасподняга ў Яраславе, недалёка ад Перамышля (Польшча). Згодна з жаданьнем Папы Францішка, гэтая сымбалічная цудатворная ікона была сьпецыяльна дастаўлена на адкрыцьцё Году Міласэрнасьці 8 сьнежня 2015 году на плошчу сьвятога Пятра ў Ватыкане.
Рымскі Архірэй абвясьціў пра збор ахвяраваньняў для ахвяраў узброенага канфлікту ва Ўкраіне 3 красавіка 2016 году, у Нядзелю Божай Міласэрнасьці. Падчас штотыднёвай агульнай аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра ў сераду, 20 красавіка, Папа Францішак яшчэ раз паўтарыў гэты свой зварот да вернікаў.
Да гэтай агульнаеўрапейскай гуманітарнай акцыі ў падтрымку Ўкраіны ў нядзелю, 24 красавіка, далучацца і католікі лацінскага і візантыйскага абраду ў Беларусі.