Дэлегацыя з Ватыкану перадала пасланьне Папы Царкве Канстанцінопаля З нагоды сьвята сьвятога апостала Андрэя Першапакліканага, нябеснага апекуна Канстанцінопальскага патрыяршага пасаду, дэлегацыя Сьвятога Пасаду ў Рыме, узначаленая Старшынём Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардыналам Куртам Кохам, прыняла ўдзел ва ўрачыстых сьвяткаваньнях, якія адбыліся ў Стамбуле 30 лістапада 2016 году.
19.11.2016
У Вільні прадстаўнікі БГКЦ ушанавалі памяць сьв. Язафата і продкаў У старажытнай базыльянскай царкве Сьвятой Тройцы ў Вільні 12 лістапада 2016 году адбылася архірэйская Боская Літургія з нагоды сьвяткаваньня дня памяці сьвятамучаніка Язафата і 400-годдзя стварэньня базыльянскага закону.
18.11.2016
Першаярарх УГКЦ сустрэўся з Рымскім Архірэем Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-Галіцкага Сьвятаслава (Шаўчука), Першаярарха УГКЦ, які знаходзіўся ў Рыме і ўдзельнічаў у пленарнай Асамблеі Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў.
16.11.2016
Пілігрымы з Беларусі на сьвяткаваньні 100-годдзя перанясеньня мошчаў сьв. Язафата ў Вену На запрашэньне кардынала Крыстафа Шэнбарна, архібіскупа Вены і ардынарыя для грэка-католікаў Аўстрыі, група грэка-каталіцкіх сьвятароў і вернікаў з Беларусі 12 лістапада 2016 году прыняла ўдзел ва ўрачыстым сьвяткаваньні памяці сьвятамучаніка Язафата (Кунцэвіча) ў Вене — паведамляе сайт SvJazep.org.
Біблейскае таварыства заклікала актыўна адсьвяткаваць 500-годдзе беларускага перакладу Бібліі Міжканфесійнае хрысьціянскае рэлігійнае брацтва «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь» заклікала грамадзтва актыўна прыняць удзель у мерапрыемствах, якія ў 2017 годзе будуць прысьвечаныя 500-годдзю перакладу Бібліі першадрукаром і асьветнікам Францішкам Скарынам, паведамляе БелаПАН.
24.10.2016
Апостальскі Візітатар БГКЦ на сустрэчы ярархаў Усходніх Цэркваў у Фаціме «Пастырскі клопат пра ўсходніх каталіцкіх мігрантаў у краінах Захаду» — такой была тэма чарговай Сустрэчы біскупаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы, якая адбывалася 20-23 кастрычніка 2016 году ў партугальскай Фаціме — паведамляе Ватыканскае радыё.
21.10.2016
Беларускія ярархі падарылі Папу Рымскаму беларускі пераклад яго кнігі 19 кастрычніка 2016 году падчас агульнай аўдыенцыі ў Рымскага Архірэя ў Ватыкане рыма-каталіцкі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек падарылі Сьвятому Айцу Францішку беларускае выданьне ягонай кнігі «Імя Бога — Міласэрнасьць».
20.10.2016
Кардынал Сандры перадаў блаславеньне Папы ірацкім і сірыйскім уцекачам Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры пабываў з візітам у Ярданіі на адкрыцьці санктуарыюма-мемарыяла Майсея на гары Нэво, а таксама сустрэўся з ірацкімі і сірыйскімі ўцекачамі-хрысьціянамі і перадаў ім словы блізкасьці і падтрымкі Папы Францішка.
16.09.2016
У Менску адслужылі паніхіду па Юрыю Хадыку 11 верасьня 2016 году ў Дэнвэры (ЗША) адышоў у вечнасьць сьвятой памяці Юры Хадыка — руплівы грэка-католік, які спрычыніўся да адраджэньня БГКЦ, дасьледчык уніяцкага іканапісу і гісторыі беларускага мастацтва. Яму было 78 год.
Кардынал Сандры перадаў блаславеньне Папы ірацкім і сірыйскім уцекачам
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры пабываў з візітам у Ярданіі на адкрыцьці санктуарыюма-мемарыяла Майсея на гары Нэво, а таксама сустрэўся з ірацкімі і сірыйскімі ўцекачамі-хрысьціянамі і перадаў ім словы блізкасьці і падтрымкі Папы Францішка.
Кардынал Леанарда Сандры на цырымоніі паўторнага адкрыцьця санктуарыюма-мемарыяла Майсея на гары Нэво.У якасьці сьпецыяльнага пасланца Сьвятога Айца ватыканскі ярарх 15 кастрычніка 2016 году прыняў удзел у цырымоніі паўторнага адкрыцьця санктуарыюма-мемарыяла Майсея на гары Нэво, які разьмешчаны на захадзе Яраданіі, недалёка ад Мёртвага мора. З гары Нэво біблійны Майсей убачыў Абяцаную Зямлю, у якую ён вёў ізраільскі народ. Там Майсей і памёр. Гэтае месца шануюць прадстаўнікі трох вялікіх рэлігіяў: юдаізму, хрысьціянства і ісламу. На вяршыні гары створаны археалагічны парк, якім апякуюцца францішкане. Там захаваліся старажытныя мазаічныя пано, рэшткі першай царквы, пабудаванай у канцы IV стагоддзя каб адзначыць месца скону Майсея, і рэшткі візантыйскага манастыра IV—VI стагоддзяў.
Пасьля вяртаньня кард. Леанарда Сандры ў Ватыкан карэспандэнт Ватыканскага радыё пагутарыў з ярархам пра гэтую паездку ў Ярданію.
«У мяне была магчымасьць прывітаць групы ўцекачоў, перш за ўсё ірацкага паходжаньня, — адзначыў Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. — Я перадаў ім падтрымку і блаславеньне Папы Францішка: і Сьвяты Айцец, і ўся Царква — разам з імі; яны ніколі не павінны сумнявацца ў дапамозе і моцы Бога, Які дасьць ім магчымасьць пабудаваць будучыню. Будучы пасланцам Папы на гары Нэво, адкуль Майсей убачыў Абяцаную Зямлю, я казаў пра “абяцаныя землі”, да якіх мы штодня імкнёмся: пра мір, пра спыненьне войнаў і насільля, якія зьдзяйсьняюцца ў імя Бога. Мы ўсе спадзяемся на гэтыя “абяцаныя землі”, на новае неба і зямлю, на будучае братэрства, салідарнасьць і павагу чалавечай годнасьці ва ўсім сьвеце. Новую абяцаную зямлю неабходна будаваць, нягледзячы на ўсе праблемы сучаснага сьвету».