420 гадоў Берасьцейскай Уніі адзначылі ў Рыме Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) 15 сьнежня 2016 году ў Папскім Латэранскім саборы сьв. Яна Хрысьціцеля ў Рыме ўзначаліў падзячную Архірэйскую Боскую Літургію з нагоды 420-годдзя Берасьцейскай царкоўнай уніі. Разам з шматлікімі вернікамі і духавенствам Зьверхнік УГКЦ дзякаваў Богу за «дар еднасьці Царквы».
22.12.2016
Апостальскі Візітатар БГКЦ павіншаваў вернікаў з сьвятам Раства Хрыстова У сваім пастырскім Слове на сьвята Нараджэньня Хрыстова 2016 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) пажадаў, каб сьледам за Францішкам Скарынам і нашымі праайцамі, захапляючыся Таямніцай Уцелаўленьня Спрадвечнага Слова Божага, вернікі чыталі Слова Божае ды знаходзілі ў ім сьвятло і моц для свайго хрысьціянскага жыцьця.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў з асьвячэньнем новай царквы ў Лондане Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і ўсіх вернікаў лацінскага абраду ў краіне архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў кіраўніка Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане а. Сяргея Стасевіча і супольнасьць мясцовых вернікаў з асьвячэньнем новай сьвятыні ў сталіцы Вялікай Брытаніі.
Манах-базыльянін з Горадні ўзгадвае пра а. Віктара Данілава Сваімі ўспамінамі пра нядаўна спачылага вядомага на постсавецкай прасторы каталіцкага місіянера, грэка-каталіцкага душпастыра і былога дэкана БГКЦ а. Віктара Данілава дзеліцца ўраджэнец Горадні, манах-базыльянін Максіміліян Грыгорыў, які цяпер жыве і навучаецца ў Львове ў Базыльянскім інстытуце філасофска-багаслоўскіх студыяў імя Язэпа Вельяміна Руцкага.
14.12.2016
Памяці сьвятара, які гарэў вераю Сьвятар-рэдэмптарыст з Горадні Зьміцер Чарнель піша пра свайго духоўнага настаўніка і былога душпастыра грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні а. Віктара Данілава, які спачыў на 90 годзе жыцьця ў Яраслаўлі.
12.12.2016
У Маскве разьвіталіся з сьвятаром Віктарам Данілавым 10 сьнежня 2016 году ў рыма-каталіцкай катэдры Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Маскве адбылася сьвятая Імша за супакой душы сьвятара Віктара Данілава, які спачыў 7 сьнежня на 90 годзе жыцьця ў яго родным горадзе Яраслаўлі. Пра гэта паведамляе Інфармацыйная служба Архіяпархіі Божай Маці ў Маскве.
Памёр былы дэкан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы У ноч на 7 сьнежня 2016 году, на 90-м годзе жыцьця, у Яраслаўлі (Расея) адышоў да Госпада вядомы душпастыр беларускіх грэка-католікаў, протапрасьвітар Віктар Данілаў.
Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) 15 сьнежня 2016 году ў Папскім Латэранскім саборы сьв. Яна Хрысьціцеля ў Рыме ўзначаліў падзячную Архірэйскую Боскую Літургію з нагоды 420-годдзя Берасьцейскай царкоўнай уніі. Разам з шматлікімі вернікамі і духавенствам Зьверхнік УГКЦ дзякаваў Богу за «дар еднасьці Царквы».
Як паведамляе прэс-служба таварыства «Свята Софія», зьвяртаючыся да прысутных вернікаў, украінскі грэка-каталіцкі першаярарх у сваім казаньні спыніўся на галоўных прычынах візіту пасланцоў Кіеўскага мітрапаліта ў Апостальскую Сталіцу. Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) у Рыме, 15.12.2016.«Што яны шукалі і з чым вярнуліся?» — паставіў пытаньне зьверхнік УГКЦ. «Найперш яны шукалі адраджэньня хрысьціянскага жыцьця /.../. Акрамя гэтага, яны жадалі роўнасьці візантыйскага абраду з лацінскім. Трэцяй прычынай быў пошук еднасьці Царквы», — сказаў Уладыка Сьвятаслаў (Шаўчук). Ён таксама зьвярнуў увагу, што папскі дакумент пра зацьвярджэньне Уніі, абвешчанай на царкоўным саборы ў Берасьці, які ўладыкі везьлі з сабой дадому, «стаў першым дакументам міжнароднага права, які ня толькі прызнаваў, але і абараняў правы Кіеўскай Царквы».
Згадваючы пра крытыку і недаацэнку Берасьцейскай уніі, Першаярарх УГКЦ адзначыў, што «да гэтага часу ніхто не знайшоў і ня прапанаваў лепшай мадэлі царкоўнага яднаньня». Прапаведнік падкрэсьліў, што юбілей, які адзначаюць грэка-католікі, зьяўляецца «нагодай падзякаваць Богу за 420 гадоў царкоўнай еднасьці, якія нашая Царква ня толькі атрымала як дар, але і здолела пранесьці праз розныя ліхалецьці гісторыі нашага народу. Таму мы дзякуем Богу таксама за дар вядомых і невядомых мучанікаў на ўкраінскіх і беларускіх землях».
Набажэнства з нагоды юбілею Берасьцейскай уніі адбывалася ў катэдральным саборы Рымскай япархіі, першым сярод чатырох папскіх базылік Вечнага гораду, гістарычна першай катэдры рымскіх пантыфікаў. З Першаярархам УГКЦ саслужылі Ўладыка Дыянісі (Ляховіч), Апостальскі візітатар для ўкраінцаў грэка-католікаў у Італіі і Гішпаніі, Уладыка Ірынэй (Білык), канонік Папскай базылікі Санта Марыя Маджорэ, грэка-каталіцкія душпастыры з розных украінскіх супольнасьцяў у Італіі, прадстаўнікі манаскіх супольнасьцяў, Украінскай папскай калегіі сьв. Язафата і Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
Адзначым таксама, што згодна з пастаноыай Сіноду Кіева-Галіцкага Вярхоўнага Архібіскупства УГКЦ, які адбыўся ў Львове 18-19 лістапада 2016 году, 15 сьнежня гэтага году ва ўсіх цэрквах Львоўскай архіяпархіі УГКЦ для ўшанаваньня 420-годдзя Берасьцейскай Уніі адбыліся падзячныя Боскія Літургіі за дар еднасьці УГКЦ з Паўсюднай Царквою, падчас якіх маліліся таксама за еднасьць Цэркваў — спадкаемніцаў Уладзіміравага хросту і за еднасьць усіх хрысьціянаў.