Галоўная
Навіны за 2017 год
Арганізатарамі канферэнцыі, прысьвечанай 500-годдзю друку беларускай Бібліі Ф. Скарыны, выступілі Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пятра Машэрава, Віцебская дыяцэзія Рымска-Каталіцкай Царквы і Біблійнае таварыства Беларусі. Навуковую кансультацыю ў працэсе падрыхтоўкі канферэнцыі аказвалі таксама Апостальскі Візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей Гаек і а. Кірыла Міронаў з Рыму.
— Айцец Андрэй, у праграме канферэнцыі зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што побач з дзяржаўнымі органамі і ўстановамі сярод арганізатараў значыцца Віцебская дыяцэзія Рымска-Каталіцкай Царквы. Чаму няма іншых Цэркваў?
Гл. таксама:
У грэка-католікаў Горадні пабывалі міністранты з Шчучына
Urbi et Orbi: Нараджэньне Хрыстова – крыніца нашага братэрства
Мой Бог...
У Менску прайшло духоўна-асьветніцкае сьвята ў гонар Скарыны
Францішак Скарына. Чалавек сьвету

24.06.2017
Дастатковых доказаў аб прыналежнасьці Скарыны да пэўнай канфесіі пакуль няма
У Віцебску 23 чэрвеня 2017 году адбылася Міжнародная навукова-практычнаяй канферэнцыя «Францішак Скарына і яго духоўная спадчына ўчора і сёньня».

Канферэнцыя мела інтэрдысцыплінарны і міжканфесійны характар. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі праваслаўнай, рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкіх канфесіяў, а таксама дасьледчыкі сьвецкіх адукацыйных установаў.
Падчас канферэнцыі прагучалі даклады замежных навукоўцаў з Венецыі, Рыму, Варшавы і Любліна, а таксама беларускіх дасьледчыкаў з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя П. Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, прадстаўнікоў Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, Менскай духоўнай акадэміі. Сярод удзельнікаў канферэнцыі — дэкан гістарычнага факультэту ВДзУ прафесар Веньямін Космач, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН, кандыдат філалагічных навук Алесь Жлутка, кандыдат багаслоўя, дацэнт Менскай духоўнай акадэміі пратаярэй Аляксей Васін, прафесар венецыянскага ўніверсітэту Са’ Foscari Аляксандар Навумаў і іншыя.
Напрыканцы канферэнцыі адбыўся круглы стол на тэму: «Ісьці шляхам Францішка Скарыны сёньня».
Журналіст Радыё Свабоды Сяргей Абламейка з гэтай нагоды паразмаўляў з адным з удзельнікаў канферэнцыі пра спадчыну Скарыны — парахам грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні, магістрам тэалогіі а. Андрэем Кратом.
Ніжэй падаем зьмест гэтае размовы.

— Бо гэта мясцовая віцебская ініцыятыва, да якой спрычыніліся біскуп Віцебскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі Алег Буткевіч і віцебскі грэка-каталіцкі сьвятар айцец Зьміцер Грышан. Ну і таксама прадстаўнікі віцебскіх навуковых колаў, найперш Віцебскі ўніверсітэт.
— Мы з вамі гутарым у дзень, калі канферэнцыя яшчэ ідзе. Але частка дакладаў ужо прагучала. Зьвяртае на сябе ўвагу даклад кандыдата гістарычных навук, дацэнта Сяргея Верамеева з Гомеля, прысьвечаны канфесійнай прыналежнасьці Францішка Скарыны ў беларускай гістарыяграфіі ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў. Што цікавага было ў ягоным дакладзе?
— Асабіста мяне ўразіла ў ягоным дакладзе вось што. Гісторык заўважыў, што канфесійная прыналежнасьць Скарыны ў дасьледаваньнях залежала ад канфесійнай прыналежнасьці іх аўтараў. Гэта значыць, што кожны з дасьледчыкаў бачыў Скарыну прадстаўніком сваёй канфеэсіі. Праваслаўныя пісалі, што Скарына — праваслаўны, каталікі — што ён каталік, грэка-каталікі — што Скарына ўніят, пратэстанты, адпаведна, пісалі, што Скарына быў пратэстантам. У гэтым я бачу шматбаковасьць і багацьце самой асобы Францішка Скарыны і ягонай дзейнасьці, якая не была абмежаваная нейкімі жорсткімі рамкамі. Яго дзейнасьць была для ўсіх — менавіта для «пасаплітага люду».
— Ваш даклад на канферэнцыі прысьвечаны «Малой падарожнай кніжцы» Скарыны. Якія Вашы асноўныя высновы?
— Я зьвяртаю асаблівую ўвагу на акафісты і малітвы ў «Малой падарожнай кніжцы», бо яны найбольш адлюстроўваюць самога Скарыну. Іншыя часткі кнігі — гэта пераклады пасальмаў, часаслова. А ў малітвах і акафістах можна знайсьці больш асабістых думак, якія Скарына туды ўвёў, складаючы гэтыя тэкст.
Таксама мне хацелася б падкрэсьліць тое, што прагучала і ў дакладзе Сяргея Верамеева — а менавіта тое, што Скарына быў шматбаковым чалавекам. Ён ва ўсходнія акафісты ўводзіў думкі, характэрныя для Каталіцкай Царквы. У малітвах Скарыны таксама прысутнічае яго асабісты духоўны вопыт, калі ён, напрыклад, узгадвае пра апосталаў, што яны былі найболей зьвязаныя з заходнімі краінамі. Апостал Марк — з Венецыяй, апостал Якуб — з Гішпаніяй і іншымі заходнімі краінамі. Вось пра гэта ўсё і гаворыцца ў маім дакладзе.
Гл. таксама:
У грэка-католікаў Горадні пабывалі міністранты з Шчучына
Urbi et Orbi: Нараджэньне Хрыстова – крыніца нашага братэрства
Мой Бог...
У Менску прайшло духоўна-асьветніцкае сьвята ў гонар Скарыны
Францішак Скарына. Чалавек сьвету
Гэты артыкул чыталі 90 разоў (-ы)