Каляды ў Празе 25 сьнежня беларусы Прагі сабраліся на каляднае набажэнства, якое ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна адправіў беларускі грэка-каталіцкі сьвятар з Аўстрыі айцец Андрэй Абламейка. А на наступны дзень вернікі ў Празе маліліся за беларускі народ.
27.12.2010
Слова, якое стала... пытаньнем Айцец Пётр Рудкоўскі: Нельга адварочваць позірк ад тых, хто «церпіць перасьлед дзеля справядлівасьці».
26.12.2010
Ён служыў для адраджэньня Царквы і Бацькаўшчыны На Каляды 2010 году, 26 сьнежня, споўнілася 70 гадоў як адыйшоў да Бога беларускі каталіцкі сьвятар візантыйскага абраду а. Баляслаў Пачопка. Ён памёр на 56-ым годзе жыцьця, змучаны допытамі НКВД, прыдзіркамі і правакацыямі актывістаў бязбожнай савецкай улады, якая прыйшла ў Заходнюю Беларусь у 1939-ым.
25.12.2010
Апостальскі нунцый у Беларусі накіраваў Каляднае віншаваньне грэка-католікам З нагоды сьвята Нараджэньня Хрыстовага Апостальскі нунцый у Беларусі Найдастойны Ўладыка Марцін Відавіч накіраваў на імя Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) Каляднае віншаваньне да духавенства і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
23.12.2010
Маскоўскі Патрыярх Кірыл сардэчна павіншаваў Лукашэнку
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 22 сьнежня 2010 г., яшчэ да аб’яўленьня афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераабраньнем на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
23.12.2010
Калядны зварот а. Аляксандра Надсана да беларусаў Апостальскі візітатар для беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан у сваім калядным звароце да вернікаў разважае над сутнасьцю ўладаў і іх адказнасьцю перад грамадзтвам.
25.11.2010
Урачыстасьці ў гонар сьв. Язафата ў Любліне ўзначаліў Апостальскі візітатар БГКЦ 28 лістапада 2010 г. у Любліне (Польшча) адслужана ўрачыстая Боская Літургія сьв. Яна Залатавуснага ў гонар сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, якую ўзначальваў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт а. д-р Сяргей Гаек (MIC).
25 сьнежня беларусы Прагі сабраліся на каляднае набажэнства, якое ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна адправіў беларускі грэка-каталіцкі сьвятар з Аўстрыі айцец Андрэй Абламейка. А на наступны дзень вернікі ў Празе маліліся за беларускі народ.
Падчас сьв. Прычасьця.Пасьля набажэнства ў тэатральнай залі суседняга кляштару бенядыктынцаў адбылася невялікая тэатральная пастаноўка – калядная містэрыя з удзелам дзяцей, а таксама сяброўская гасьціна.
Перад пачаткам урачыстага набажэнства айцец Андрэй Абламейка сказаў слова, у якім зьвярнуў увагу, што ў цяперашні час для беларускага народу асаблівае значэньне набывае той пастулят хрысьціянскай веры, паводле якога Хрыстос прыходзіць якраз да таго, хто слабы, і якраз у той час, калі людзі маюць у ім патрэбу, і робіць іх мацнейшымі.
У нядзелю, 26 сьнежня, у царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна, дзе моляцца пражскія беларусы, айцец Андрэй Абламейка адслужыў адмысловае набажэнства за беларускі народ, які сёлета ў няпростых умовах адзначае Калядныя сьвяты.
У інтэрв’ю Радыё Свабода а. Андрэй Абламейка таксама сказаў:
“Мы, беларусы, ужо больш за тысячу гадоў зьяўляемся хрысьціянскім народам. Для большасьці з нас маральныя, грамадзкія і асабістыя каштоўнасьці – гэта хрысьціянскія каштоўнасьці. Таму адраджэньне нашага народу і асабістае адраджэньне кожнага чалавека немагчымае без Хрыста. Дык давайце запросім Хрыста ў нашае жыцьцё. Падзелімся з бліжнімі Добрай Навіной, якая больш як дзьве тысячы гадоў застаецца актуальнай – Навіной прыйсьця Хрыста ў сьвет. Хай кожная беларуская сям’я адкрые дзьверы нашаму Збаўцу. А самае галоўнае – хай кожны нават самы адзінокі чалавек у гэтыя дні адчуе нашу любоў, і хай гэтая любоў будзе адлюстраваньнем Боскай прысутнасьці ў нашым жыцьці”.
Вернікі падчас сьв. Літургіі ў Празе.
Айцец Андрэй Абламейка падчас Каляднай літургіі ў царкве сьв. Кузьмы і Дзям’яна ў Празе.
Калядная містэрыя.
Юныя ўдзельнікі тэатральнай пастаноўкі.
Сьвяты Мікалай з памочнікамі нясе дзецям падарункі.