Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
У Берасьці ўшанавалі памяць ахвяраў Галадамору ва Ўкраіне
У 85-ыя ўгодкі Галадомру ва Ўкраіне, у суботу вечарам, 24 лістапада 2018 году, у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці маліліся за ахвяраў гэтай вялікай трагедыі ўкраінскага народу.
У памяць пра ахвяры Галадамору ўдзельнікі набажэнства запалілі сьвечкі.На пачатку набажэнства душпастыр грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці а. Ігар Кандрацьеў, вітаючы ўсіх прысутных, адзначыў, што ў дзень, калі ў многіх краінах сьвету ўзгадваюць 85-ыя ўгодкі Галадамору ва Ўкраіне, мы ня толькі разам з усімі молімся і ўшаноўваем памяць ахвяраў той жахлівай трагедыі, якая забрала мільёны людзкіх жыцьцяў, але і нагадваем сьвету пра яе, каб такое ніколі больш нідзе не паўтарылася.
На памінальнае набажэнства ў грэка-каталіцкую царкву прыйшлі супрацоўнікі Консульства Ўкраіны ў Берасьці, парафіяне, а таксама прадстаўнікі ўкраінскай супольнасьці Берасьцейшчыны. Боская Літургія ў Дзень памяці ахвяраў Галадамору ва Ўкраіне была адслужана сьвятарамі БГКЦ па-ўкраінску. Літургію за супачын усіх бязьвінна загінулых падчас штучна створанага савецкім таталітарным рэжымам голаду ва Ўсходняй Украіне ў 1932-33 гг. узначаліў а. Віталь Быстроў з Івацэвічаў, з якім саслужыў парах берасьцейскай парафіі а. Ігар Кандрацьеў. Хор грэка-католікаў з Менску «Прасфара» ўпрыгожыў набажэнства сваімі сьпевамі па-ўкраінску.
На просьбу душпастыра парафіі ў Берасьці а. Ігара Кандрацьева консул Украіны ў Берасьці сп. Анатоль Дзідэнка распавёў прысутным пра трагічныя падзеі 1932-33 гг. ва Ўкраіне, якія прывялі да страшнага голаду, у выніку якога загінулі мільёны людзей. Украінскі консул у Берасьці сп. Анатоль Дзідэнка распавядае пра Галадамор.Ён прывёў вытрымкі з некаторых тагачасных дакументаў, якія сьведчаць пра тое, што голад адбыўся невыпадкова, а ў выніку сьвядома спланаваных захадаў бальшавіцкай улады ў Маскве ў рамках барацьбы з кулацтвам як варожым класам, з мэтай упакорваньня ўкраінскага сялянства, якое актыўна супраціўлялася масавай калектывізацыі і рэквізіцыям збожжа. Ня менш трагічным было і тое, што любая інфармацыя пра страшны голад прыхоўвалася, а тыя, хто спрабаваў пакінуць рэгіёны, ахопленыя голадам і эпідэміямі сьмерцяў, затрымліваліся — іх арыштоўвалі або вярталі назад.
Украінскі консул таксама падзякаваў беларускаму народу за дапамогу ўкраінскім уцекачам ад голаду ў тыя жахлівыя часы. Ён адзначыў, што простыя жыхары Беларусі, асабліва ў суседніх з Украінай абласьцях, у 1930-ыя гады прымалі, кармілі і як маглі падтрымлівалі тысячы ўкраінскіх уцекачоў, якія, нягледзячы на заслоны НКВД, імкнуліся знайсьці прытулак і схавацца ў Беларусі, каб пазьбегнуць галоднай сьмерці. У знак удзячнасьці беларусам за дапамогу ў 1930-ыя гады і як памяць пра ахвяраў Галадамору ў в. Доўск Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці нядаўна асьвяцілі Крыж памяці і ўдзячнасьці, пастаўлены ўкраінцамі і мясцовымі жыхарамі — нашчадкамі тых, хто перажыў Галадамор.
Напрыканцы сьв. Літургіі ўдзельнікі памінальнага набажэнства запалілі сьвечкі ў памяць па ахвярах Галадамору і працэсіяй выйшлі з храму, каб у цішы памаліцца перад крыжам, што ўстаноўлены на каплічцы перад будынкам царквы. Пасьля гэтага ўсе вярнуліся ў храм, дзе адбыўся яшчэ невялікі канцэрт памяці ахвяраў Галадамору. Арцём Сітнікаў і Андрэй Латыш з менскага хору «Прасфара» выканалі некалькі ўкраінскіх песьняў, якія якія ўзрушылі ўсіх прысутных. Удзельнікі жалобнай падзеі таксама падзяліліся расповедамі пра блізкіх ім людзей, якіх закрануў створаны камуністычнай уладай голад ва Ўкраіне ў 1930-ыя гады.
Малітва па-ўкраінску за ахвяраў Галадамору і ўся гэтая жалобная ўрачыстасьць была арганізаваная з ініцыятывы грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці напярэдадні яе парафіяльнага сьвята ў гонар сьвятых апекуноў парафіі — братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Яна стала своеасаблівым жэстам салідарнасьці ўсіх беларускіх грэка-католікаў з народам Украіны, а таксама падзякай сваім братам па веры, якія захавалі Зьяднаную Царкву ў часы камуністычнага перасьледу і падтрымліваюць адраджэньне Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы сёньня.