28.12.2010
Сьвяты Айцец заклікае ўдзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Ратэрдаме да салідарнасьці з тымі, хто церпіць
Да ахвярнай любові і адкрыцьця сапраўднага значэньня салідарнасьці з тымі, хто церпіць, заахвоціў Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI удзельнікаў 33-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Ратэрдаме (Нідэрланды). 28 сьнежня 2010 г. па запрашэньні экуменічнай супольнасьці з Тэзэ там зьбяруцца каля 30 тысячаў маладых жыхароў з усёй Еўропы.
27.12.2010
Япіскап ХВЕ Сяргей Хоміч: Бог пастаўляе цароў і Бог іх зрынае Япіскап Царквы хрысьціян веры евангельскай Сяргей Хоміч перакананы: тое, што адбылося ў Менску 19 сьнежня, ня ўпісваецца ў дух Евангельля.
27.12.2010
Каляды ў Празе
25 сьнежня беларусы Прагі сабраліся на каляднае набажэнства, якое ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна адправіў беларускі грэка-каталіцкі сьвятар з Аўстрыі айцец Андрэй Абламейка. А на наступны дзень вернікі ў Празе маліліся за беларускі народ.
27.12.2010
Слова, якое стала... пытаньнем
Айцец Пётр Рудкоўскі: Нельга адварочваць позірк ад тых, хто «церпіць перасьлед дзеля справядлівасьці».
26.12.2010
Ён служыў для адраджэньня Царквы і Бацькаўшчыны 
На Каляды 2010 году, 26 сьнежня, споўнілася 70 гадоў як адыйшоў да Бога беларускі каталіцкі сьвятар візантыйскага абраду а. Баляслаў Пачопка. Ён памёр на 56-ым годзе жыцьця, змучаны допытамі НКВД, прыдзіркамі і правакацыямі актывістаў бязбожнай савецкай улады, якая прыйшла ў Заходнюю Беларусь у 1939-ым.
25.12.2010
Апостальскі нунцый у Беларусі накіраваў Каляднае віншаваньне грэка-католікам З нагоды сьвята Нараджэньня Хрыстовага Апостальскі нунцый у Беларусі Найдастойны Ўладыка Марцін Відавіч накіраваў на імя Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) Каляднае віншаваньне да духавенства і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
23.12.2010
Маскоўскі Патрыярх Кірыл сардэчна павіншаваў Лукашэнку
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 22 сьнежня 2010 г., яшчэ да аб’яўленьня афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераабраньнем на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
23.12.2010
Калядны зварот а. Аляксандра Надсана да беларусаў
Апостальскі візітатар для беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан у сваім калядным звароце да вернікаў разважае над сутнасьцю ўладаў і іх адказнасьцю перад грамадзтвам.
25.11.2010
Урачыстасьці ў гонар сьв. Язафата ў Любліне ўзначаліў Апостальскі візітатар БГКЦ
28 лістапада 2010 г. у Любліне (Польшча) адслужана ўрачыстая Боская Літургія сьв. Яна Залатавуснага ў гонар сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, якую ўзначальваў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт а. д-р Сяргей Гаек (MIC).