Бо ўсякая прырода зьвяроў і птушак, плазуноў і марскіх жывёлін таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечай,
а язык утаймаваць ніхто зь людзей ня можа: гэта - неўтаймавальнае ліха; ён поўны сьмяротнай атруты (Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Якава 3:7-8)
30 гадоў таму ў Барунах пачалося адраджэньне Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі З пілігрымкі беларускай моладзі і інтэлігенцыі 12 лістапада 1989 году на ўрачыстасьць сьв. Язафата ў мястэчка Баруны, што на Ашмяншчыне, у былы базыльянскі санктуарыюм Маці Божай, дзе служыў тады пробашчам мясцовай рыма-каталіцкай парафіі сьв. Пятра і Паўла а. Ян Матусевіч, пачалося адраджэньне Уніі ў Беларусі.
У грэка-католікаў Горадні пабывалі міністранты з Шчучына 21 верасьня 2019 году грэка-каталіцкаую парафію Маці Божай Фацімскай у Горадні наведала вялікая група міністрантаў з рыма-каталіцкай парафіі Сьвятой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне на чале з іх душпастырам а. Віталём Слукой з ордэна айцоў-піяраў.
12.09.2019
Католікі Берасьця падзякавалі Богу за 1000-годдзе гораду Дні 6-8 ліпеня 2019 году сталі ў Берасьці кульмінацыяй сьвяткаваньня Міленіюму, да якога актыўна далучыліся таксама мясцовыя каталіцкія вернікі лацінскага і візантыйскага абрадаў разам з сваімі душпастырамі.
10.09.2019
Грэка-католікі Берасьця павіншавалі сваіх братоў лацінскага абраду з новай сьвятыняй 6-8 ліпеня 2019 году Берасьце адзначыў сваё 1000-годдзе, і да гэтай знакавай даты было прымеркавана шэраг мерапрыемстваў у духоўным і рэлігійным жыцьці. Адным з іх стала ўрачыстае бласлаўленьне новазбудаванага рыма-каталіцкага касьцёлу ў гонар Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса ў мікрараёне Рэчыца.
09.09.2019
Берасьцейцаў з юбілеем 1000-годдзя гораду павіншавалі з Рыму 6-8 верасьня 2019 году Берасьце ўрачыста адзначыў свой 1000-гадовы юбілей. З гэтай нагоды віншаваньне вернікам і ўсім жыхарам гораду на адрас старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму сп. Аляксандра Рагачука было накіраванае з Рыму, з ватыканскай кангрэгацыі.
08.07.2019
Адменена грэка-каталіцкая пілігрымка: улады запатрабавалі аплаціць паслугі па ахове грамадзкага парадку Юбілейная 25-ая пілігрымка беларускіх грэка-католікаў з Віцебску ў Полацак у памяць Полацкіх мучанікаў-базыльянаў, якая мела праходзіць з 9 па 13 ліпеня 2019 году пад дэвізам «Хрыстос жыве», адменена. Пра гэта паведаміў вернікаў канцлер Курыі Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі а. Яўген Усошын, зьмясьціўшы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук паведамленьне аднаго з арганізатараў пілігрымкі а. Аляксандра Шаўцова з Полацку.
07.07.2019
Юбілейная 25-я грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацак У аўторак, 9 ліпеня 2019 году, з Літургіі ў грэка-каталіцкай царкве Ўваскрасеньня Хрыстова ў Віцебску пачынаецца 25-ая юбілейная пілігрымка беларускіх грэка-католікаў для ўшанаваньня Полацкіх мучанікаў.
04.06.2019
Папа стварыў Адміністратуру для грэка-католікаў Казахстану і Сярэдняй Азіі У Ватыкане паведамлена пра стварэньне новай царкоўнай структуры для католікаў усходняга абраду. 1 чэрвеня 2019 году Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі. Яе рэзідэнцыя будзе знаходзіцца ў Карагандзе.
08.05.2019
Папа блаславіў ініцыятыву беларускіх грэка-католікаў Кароткай, але зьмястоўнай назваў сваю размову з Папам Рымскім Францішкам Апостальскі Візітатар грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек). Сустрэча адбылася 8 траўня 2019 году ў Ватыкане пасьля агульнай аўдыенцыі.
Берасьцейцаў з юбілеем 1000-годдзя гораду павіншавалі з Рыму
6-8 верасьня 2019 году Берасьце ўрачыста адзначыў свой 1000-гадовы юбілей. З гэтай нагоды віншаваньне вернікам і ўсім жыхарам гораду на адрас старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму сп. Аляксандра Рагачука было накіраванае з Рыму, з ватыканскай кангрэгацыі.
Рым, Вечны Горад. Photo by David Iliff.7 верасьня 2019 году, падчас сумеснага малітоўнага сьвяткаваньня юбілею Берасьця католікамі лацінскага і візантыйскага абрадаў у касьцёле Ўзвышэньне Сьвятога Крыжа, дзе ўшаноўваецца каштоўная духоўная і культурная памятка сярэднявечнага Берасьця — цудатворная ікона Маці Божай Берасьцейскай, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) зачытаў ліст ад Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскупа Кірылы (Цырыля) Васіля і затым урачыста перадаў яго разам з памятным юбілейным медалём ад Папы Рымскага Францішка прадстаўніку гарадзкіх уладаў — кіраўніку адміністрацыі Ленінскага раёну гораду сп. Валянціну Мілашэўскаму.
У сваім віншаваньні Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў напісаў, што Берасьце — гэта вельмі асаблівае месца, дзе на працягу стагоддзяў побач жылі прадстаўнікі розных традыцыяў, розных хрысьціянскіх канфесіяў, а нават розных рэлігіяў. «Кожны з іх уклаў сваю лепту ў разьвіцьцё — духоўнае і матэрыяльнае — гэтага прыгожага Гораду, які заўжды жыў “на скрыжаваньні” цывілізацыяў», — падкрэсьліў архібіскуп Кірыла (Васіль).
Зьвяртаючыся з Вечнага Гораду да берасьцейцаў, ватыканскі ярарх, які паходзіць з Славакіі, напісаў у сваім віншавальным лісьце: «У час вашага Юбілею ўзгадваем шматлікія кантакты хрысьціянаў горада Берасьця з Рымам. Адсюль, з Вечнага Гораду, у даўнія часы трапіў у ваш Горад цудадзейны Абраз Маці Божай Берасьцейскай, які ў 1996 годзе быў ушанаваны і аздоблены каронамі, якія блаславіў Папа Рымскі сьвяты Ян Павел ІІ». З радасьцю даведваемся, піша ватыканскі ярарх, што ў час Юбілею супольнасьці розных канфесіяў і рэлігіяў у духу братэрства і прыязьні ўзносяць малітвы да Бога Ўсявышняга за Горад, за ўлады і жыхароў Берасьця. «Радуемся, што ў гэты духоўны “подзьвіг” уключаецца і берасьцейская супольнасьць грэка-католікаў», — адзначыў таксама Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
Прадстаўнік ватыканскай дыкастэрыі паведаміў берасьцейцам, што далучаецца да юбілейнай малітвы за горад Берасьце, за ўсіх ягоных жыхароў, за ўлады гораду, а
праз Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Дастойнага Архімандрыта Сяргея (Гаека) накіроўвае Ўладам і жыхарам горада самыя лепшыя віншаваньні: «Божае Блаславеньне няхай суправаджае вас у плённым служэньні і працы для дабра ўсіх жыхароў юбілейнага, шматкафесійнага горада Берасьця!»