Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Грэка-католікі адзначылі 30-годдзе першай публічнай літургіі ў Менску
Вечар успамінаў пра першую публічную грэка-каталіцкую Літургію ў Менску, якую адслужыў айцец Аляксандар Надсан, адбыўся 21 лютага 2020 году, на заканчэньне Сырапуснага тыдня перад пачаткам Вялікага посту, у грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа ў Менску — паведамляе сайт Svjazep.org. З гэтай нагоды быў адслужаны падзячны Акафіст Імю Ісусаваму з удзелам Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) і менскіх душпастыраў а. Андрэя Абламейкі і а. Аляксандра Шыбекі.
Вечар успамінаў пра першую публічную грэка-каталіцкую Літургію ў Менску. Фота Міколы Лавіцкага.Вернікі з усіх грэка-каталіцкіх парафіяў Менска сабраліся разам, каб у малітве падзякаваць Богу за той цуд, які адбыўся 30 гадоў таму, 11 сакавіка 1990 году, у касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыйскіх могілках. Тады гэта быў адзіны касьцёл у Менску, дзе адбываліся набажэнствы. У той дзень у гэтым кальварыйскім касьцёле ў Менску адбылася першая пасьля доўгага перыяду ганеньняў публічная грэка-каталіцкая літургія, якую адслужыў Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў у замежжы а. Аляксандар Надсан, які прыехаў з Лондану.
Сярод тых, хто прысутнічаў на падзячным набажэнстве і вечарыне ўспамінаў, былі і самі ўдзельнікі той падзеі 30-гадовай даўніны, і тыя, хто далучыўся да Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы пазьней.
Пасьля Акафісту ў капліцы парафіяльнага цэнтру вернікі перайшлі ў бібліятэку, дзе паслухалі ўспаміны ўдзельнікаў той падзеі.
Падобныя духоўна-культурныя мерапрыемствы — частка духоўнай праграмы Грэка-каталіцкага клуба інтэлігенцыі імя сьвятога Кірылы Тураўскага, які ўзначальвае паэтка Валянціна Аксак.
Сярод тых людзей, што сабраліся ў храме, каб памаліцца і паслухаць Апостальскага Візітатара беларускіх грэка-католікаў у замежжы а. Аляксандра Надсана, былі ўжо новаахрышчаныя грэка-католікі, а таксама і тыя, хто тады пачынаў рабіць свае першыя крокі да Бога і да Царквы. Паводле словаў спн. Валянціны Аксак, у храм было не праціснуцца з-за вялікай колькасьці прысутных. Шмат хто хацеў упершыню ўбачыць айца Аляксандра Надсана — чалавека-легенду беларускай эміграцыі.
Парах менскай парафіі Сьвятога Духа а. Андрэй Абламейка адзначыў, што ў 1990 годзе было нямала цяжкасьцяў, ідэалагічны апарат кампартыі і савецкая прэса ачарнялі прадстаўнікоў беларускай эміграцыі. Сьвятар узгадаў пра тое, якім быў ён сам у той перыяд — 19-гадовым юнаком з «Талакі», расказаў пра тое, як сустрэча і блізкае знаёмства з айцом Аляксандрам паўплывалі на ягонае жаданьне стаць грэка-каталіцкім сьвятаром.
Сп. Алесь Гуркоў узгадваў, што айцец Аляксандар Надсан прыязджаў яшчэ з сваёй гуманітарнай місіяй у падтрымку дзяцей Чарнобыля. Прыгадаў тое, якімі авацыямі сустрэлі сьвятара ранкам на менскім вакзале пры выхадзе з цягніка, што стала для яго поўнай нечаканасьцю.
Паэтка Ірына Багдановіч узгадвала, што духовыя размовы з айцом Аляксандрам і споведзь часта адбываліся ў памяшканьнях творчых калектываў. Адзначыла яна тксама тыя духоўныя парады, якія даваў беларускі грэка-каталіцкі сьвятар з Лондану беларускай інтэлігенцыі.
Асабліва памятнымі для яе сталі словы айца Аляксандра «з пустога не нальеш», глыбокі сэнс якіх зразумела пазьней.
Вечарыну малітоўнай падзякі і ўспамінаў пра пачатак адкрытага літургічнага служэньня Грэка-Каталіцкай Царквы ў Менску удзельнікі скончылі малітвай за Беларусь — супольным сьпевам гімну «Магутны Божа» на верш Натальлі Арсеньневай.