Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Пра выклікі, якія стаяць перад экуменізмам, з нагоды 60-годдзя Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, распавёў у інтэрв’ю Vatican News яе старшыня, кардынал Курт Кох.
Ярарх заўважыў, што на працягу апошніх шасьці дзесяцігоддзяў адбылося шмат экуменічных сустрэч, разьвіваўся дыялог паміж Цэрквамі, што прынесла вялікую колькасьць добрых пладоў.
Кардынал Курт Кох размаўляе з Папам Францішкам.«Тым ня менш, сапраўдная мэта экуменічнага руху, якой зьяўляецца аднаўленьне еднасьці паміж усімі Цэрквамі, дасягнута не была. На дадзеным этапе адна з галоўных праблем заключаецца ў адсутнасьці цьвёрдага кансэнсуса адносна мэты экуменізму. Існуе згода адносна патрэбы еднасьці, але пакуль не адносна таго, якім яно павінна быць. Патрэбна супольнае бачаньне, якое фундаментальна важнае для адзінства Царквы. Наступныя крокі могуць быць зробленыя толькі калі будзем мець перад сабой выразныя мэты», — сказаў кардынал Курт Кох.
Гаворачы пра экуменізм як «абмен дарамі», старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў падкрэсьліў, што кожная Царква можа зрабіць свой сьпецыфічны ўнёсак у аднаўленьне еднасьці. Цэрквы і супольнасьці, якія ўзьніклі ў выніку Рэфармацыі — можа навучыць першынству Божага слова, а праваслаўныя Цэрквы — сінадальнасьці і калегіяльнасьці. Дарам Каталіцкай Царквы ў экуменічную дыскусію можа быць яе паўсюдны характар, — лічыць ватыканскі ярарх.
«У сувязі з тым, што Каталіцкая Царква жыве ва ўзаемаадносінах паміж адзінствам Паўсюднай Царквы і разнастайнасьцю мясцовых Цэркваў, яна можа ўзорным чынам прадэманстраваць, што еднасьць і разнастайнасьць не зьяўляюцца супрацьлеглымі таксама ў сферы экуменізму, але ўзаемна дапамагаюць», — мяркуе кардынал Кох.
Старшыня Папскай Рады заўважыў, што аднаўленьню адзінства спрыяе «дыялог у любові» паміж Цэрквамі, які ўжо дапамог пераадолець шматлікія забабоны з мінулага і ўмацаваць узаемаразуменьне, а таксама «дыялог у праўдзе», які скіраваны на багаслоўскі аналіз контраверсійных пытаньняў, што прыводзілі да падзелаў на працягу гісторыі. Гэтыя дзьве формы дыялогу паказалі, што паміж хрысьціянамі ёсьць больш таго, што аб’ядноўвае, чым таго, што разьдзяляе.
«Нарэшце, як пра фундаментальны асьпект, трэба памятаць пра духоўны экуменізм. Гэта значыць, пра глыбокую і ўзаемную адданасьць усіх вернікаў сьвятарскай малітве Ісуса аб тым, «каб усе былі адно». Гэтая малітва падтрымлівае ў нас усьведамленьне таго, што еднасьць Цэркваў адпавядае волі Госпада», — сказаў ярарх.
Каментуючы 30-годдзе энцыклікі сьв. Яна Паўла ІІ «Ut unum sint», кардынал Кох заўважыў, што гэта быў першы дакумент такога роду, цалкам прысьвечаны экуменізму. Ён важны таму, што ў ім Рымскі Архірэй нагадаў пра незваротнасьць скіраваньня Каталіцкай Царквы на экуменічны шлях, а таксама засьведчыў гатоўнасьць Сьвятога Айца да дыялогу з іншымі Цэрквамі адносна разуменьня першынства Біскупа Рыму. Гэтая ініцыятыва аказалася прароцкай і была падтрыманая таксама наступнікамі сьв. Яна Паўла ІІ — падкрэсьліў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў.
Сёлета адзначаецца 60-годдзе Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў. Яна была заснавана 5 чэрвеня 1960 году ў рамках падрыхтоўкі да Другога Ватыканскага Сабору з першапачатковай назвай Сакратарыят па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў. Яе першым старшынём стаў нямецкі кардынал Аўгустын Бэа. З 2010 году гэтым ватыканскім дэпартаментам кіруе швайцарскі кардынал Курт Кох.