Галоўная
Навіны хрысьціянскага сьвету
Гэтую думку выказаў Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Любамір (Гузар), разважаючы пра стасункі Каталіцкай Царквы і Праваслаўных Цэркваў.
На Ўсеўкраінскай навукова-практычнай канферэнцыі “Міжканфесійныя адносіны ў іх сутнасьці і праявах ва Ўкраіне”, якая адбылася 30 лістапада - 1 сьнежня 2010 году ў Кіеве, кардынал Любамір адзначыў: “На маю думку, мы яшчэ занадта мала прагнем сапраўднай еднасьці. Мы не гатовыя ахвяраваць вельмі шмат для таго, каб паміж хрысьціянамі была сапраўдная еднасьць. І гэта датычыць усіх бакоў, я ні каго не апраўдваю”.
У міжканфесійным дыялогу сёньня Першаярарх УГКЦ асабліва падкрэсьліў важнасьць імкненьня да еднасьці ня толькі сярод багасловаў і зьверхнікаў Цэркваў, але і сярод простых вернікаў: “Мы ведаем, што працуе камісія для пошуку еднасьці паміж каталікамі і праваслаўнымі, аднак усе дыялогі адбываюцца на ўзроўні сьвятароў і біскупаў. Мне здаецца, што наша галоўная задача сёньня, усіх нас: каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў - абудзіць у народзе жаданьне еднасьці”, - адзначыў Зьверхнік УГКЦ.
Паводле Дэпартаменту інфармацыі УГКЦ

14.01.2011
Мы яшчэ занадта мала прагнем еднасьці

Гэты артыкул чыталі 256 разоў (-ы)