Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію
25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Архібіскуп Ян Бабяк, SJ.Нейкіх дадатковых падрабязнасьцяў прычыны адстаўкі 68-гадовага грэка-каталіцкага мітрапаліта, які яшчэ не дасягнуў пенсійнага ўзросту 75 гадоў, прэс-служба Ватыкану не падае.
Славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Прэшаўскі Ян Бабяк у сваім звароце з нагоды сваёй адстаўкі напісаў: «Я сыходжу дзеля міру і дабра Царквы, біскупаў, сьвятароў і вернікаў». Вядома, што Папа Францішак прымаў мітрапаліта Славацкай ГКЦ sui iuris (свайго права) Яна Бабяка на асабістай сустрэчы ў Ватыкане на пачатку лютага 2022 году. Тады Ватыкан таксама не агучыў нагоду аўдыенцыі. Папа Францішак падчас свайго апостальскага падарожжа ў Славакію ў верасьні 2021 году адслужыў з мітрапалітам Янам Бабякам урачыстую Боскую літургію ў візантыйскім абрадзе. Неафіцыйна сярод славацкага духавенства выказваецца меркаваньне, што нечаканая датэрміновая дабраахвотная адстаўка архібіскупа Яна Бабяка стала рэакцыяй на вынікі дзьвюх ватыканскіх візітацыяў у архіяпархіі ў 2019 і 2021 гадах. Пэўная частка духавенства і вернікаў выказвала незадаволенасьць ягоным спосабам кіраваньня.
Архібіскуп Ян Бабаяк, прымаючы пасьля малітваў і духоўнага разважаньня рашэньне аб адмове ад пасады мітрапаліта, падзякаваўшы Богу за гады свайго служэньня Царкве і ўсе зробленыя ў гэты час добрыя справы, напісаў: «Калі я быў недастаткова чулы да кагосьці падчас сваёй актыўнай службы і не апраўдаў іх чаканьняў, прабачце і даруйце мне. Я старанна працаваў і ніколі не клапаціўся ні пра што, акрамя дабра нашай Грэка-Каталіцкай Царквы. Я таксама ўсім дарую».
Прызначаны Рымскім Архірэем Апостальскі адміністратар Прэшаўскай архіяпархіі Браціслаўскі біскуп Пётар Руснак з нагоды свайго новага заданьня сказаў: «Прашу вернікаў аб малітве, каб я мог выконваць служэньне адміністратара». Ён будзе часова кіраваць архіяпархіяй да прызначэньня новага архібіскупа.
Варта таксама адзначыць, што славацкія грэка-католікі ў цяперашні час маюць вельмі нетыповую сітуацыю. У іх ёсьць толькі два дзейныя біскупы — архібіскуп Цырыл Васіль, SJ і біскуп Пётар Руснак. Біскуп Пётар Руснак з Браціслаўскай япархіі — Апостальскі адміністратар sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі ў Славакіі.А яшчэ ёсьць тры біскупы на адпачынку: архібіскуп Ян Бабяк, SJ, біскуп Мілан Хаўтур, CSsR і біскуп Андрэй Пацак, CSsR. З Славакіі таксама паходзяць біскуп Ладзіслаў Гучка, які ўзначальвае Апостальскі экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы ў Чэхіі, і біскуп Мілан Лах, SJ — кіруючы біскуп Пармскай грэка-каталіцкай япархіі ў ЗША.
Славацкі архібіскуп Прэшаўскі Ян Бабяк SJ 14 гадоў кіраваў Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквой. Нагадаем, 30 студзеня 2008 году ў Ватыкане было абвешчана пра важныя зьмены ў жыцьці Грэка-Каталіцкай Царквы ў Славакіі. Да таго часу там існавалі дзьве незалежныя структуры для католікаў візантыйскага абраду — Прэшаўская япархія і Апостальскі экзархат у Кошыцах. Згодна з рашэньнем Папы Бенядыкта XVI Прэшаўская япархія была ўзьнята да ўзроўню архіяпархіі з рэзідэцыяй мітрапаліта, а Кошыцкі экзархат, узьняты да годнасьці япархіі, разам з новастворанай Браціслаўскай япархіяй увайшлі ў склад новастворанай мітраполіі.
Уладыка Ян Бабяк стаў першым архібіскупам Прэшаўскім і мітрапалітам у Славацкай Грэка-Каталіцкай Царкве sui iuris (свайго права). Яго ўрачыстая інтранізацыя адбылася 17 лютага 2008 году ў Прэшаве.
Ян Бабяк на працягу 19 гадоў быў старшынём Падкамітэту па навакольным асяроддзі пры Канферэнцыі біскупаў Славакіі. З 2003 па 2009 год як біскуп ён таксама адказваў за Радыё «Lumen».
Падчас свайго служэньня на мітрапалічым пасадзе архібіскуп Ян Бабяк асабліва актыўна павялічваў два месцы марыйнага паломніцтва Прэшаўскай архіяпархіі – Люціна і Літманова.
Вялікую ўвагу архібіскуп Ян Бабяк таксама надаваў грэка-каталіцкаму тэалагічнаму факультэту Прэшаўскага ўніверсітэту, у якім падчас яго служэньня была праведзена комплексная рэканструкцыя інтэр’еру, што дазволіла яму стаць сучасным тэалагічным факультэтам XXI стагоддзя. 28 кастрычніка 2014 году па просьбе архібіскупа і пры захаваньні строгіх крытэраў факультэт быў прыняты ў саюз царкоўных факультэтаў, акрэдытаваных Кангрэгацыяй каталіцкай адукацыі (семінарыя і навучальныя інстытуты).
Уладыка Ян Бабяк за сваё больш чым 19-гадовае біскупскае служэньне высьвяціў 176 сьвятароў, а за час яго кіраваньня ў Прэшаўскай архіяпархіі было пабудавана 35 новых цэркваў, 53 парафіяльныя будынкі і 9 капліц.