Царква ў Польшчы страціла вялікага чалавека Выдатны біскуп, навуковец, філосаф, вялікі чалавек Царквы, чалавек вялікага сэрца і вялікага розуму - так узгадваюць раптоўна памёрлага 10 лютага 2011 году ў Рыме архібіскупа Юзафа Жыціньскага ярархі і іншыя вядомыя людзі Царквы.
10.02.2011
Зьверхнік УГКЦ кардынал Любамір Гузар пайшоў на спачын Як паведамляе Ватыканская інфармацыйная служба VIS (Vatican Information Service), 10 лютага 2011 году Рымскі Архірэй Бенядыкт XV прыняў адстаўку Вярхоўнага архібіскупа Кіеўска-Галіцкага кардынала Любаміра Гузара. Сёньня гэтую інфармацыю Ўладыка Любамір паведаміў таксама на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
09.02.2011
Айцец Надсан: я заўсёды задумваюся – як дайсьці да душаў усіх беларусаў “Сярод беларусаў у Лондане вельмі шмат добрых асобаў, сапраўдных патрыётаў, але, на жаль, спадчынай савецкага часу зьяўляецца тое, што людзі застаюцца рэлігійна неадукаванымі, і сапраўднае духоўнае жыцьцё вядуць немногія”, - сказаў а. Аляксандар Надсан у інтэрв’ю беларускай праграме Ватыканскага радыё.
27.01.2011
Еднасьць ня можа быць зьведзена да прызнаньня адрозьненьняў і мірнага суіснаваньня Урачыстай экуменічнай вячяэрняй ў рымскай базыліцы сьв. Паўла за мурамі, якую ўзначальваў Сьвяты Айцец Бенядыкт ХVI, 25 студзеня 2011 году, у сьвята навяртаньня сьв. апостала Паўла, закончыўся Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў. Разам з Рымскім Архірэем у гэтым набажэнстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных Цэркваў і царкоўных супольнасьцяў, у тым ліку сябры Камісіі па справах багаслоўскага дыялогу паміж Каталіцкай і Старажытнымі Ўсходнімі Цэрквамі, а таксама дэлегацыя нямецкіх лютэранаў.
Памёр армянскі каталіцкі патрыярх
У Ліване ва ўзросьце 83 гадоў памёр армянскі каталіцкі патрыярх Кілікіі на спачынку Аганэс Бэдрос (Ян Пётр) XVIII Каспаран.
20.01.2011
Створаны ардынарыят для англіканаў, якія пераходзяць у Каталіцкую Царкву Пасьля таго, як тры былыя англіканскія біскупы ўвайшлі ў склад каталіцкага духавенства, Кангрэгацыя навукі веры 15 студзеня 2011 году апублікавала заяву, у якой абвясьціла пра стварэньне персанальнага ардынарыяту для Англіі і Ўэльса. Першым кіраўніком гэтага ардынарыяту Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў былога англіканскага біскупа Рычбара 58-гадовага Кіта Ньютана (Keith Newton).
20.01.2011
Бенядыкт ХVI заклікае да пераадоленьня бар’ераў паміж хрысьціянамі
19 студзеня 2011 г., у зале Паўла VI у Ватыкане адбылася агульная аўдыенцыя Сьвятога Айца падчас якой Бенядыкт XVI заклікаў вернікаў «штодзённа ўзрастаць ва ўзаемнай любові, прымаючы ўдзел у пераадоленьні тых перашкодаў, якія ўсё яшчэ застаюцца паміж хрысьціянамі».
19.01.2011
Няпростая каштоўнасьць — адзінства
Хрысьціянскае яднанне — гэта супольнасць, дзе ўсе слухаюць перадусім Бога. Багацце магчымасьей яднання ў Пану — адзінай найвышэйшай мэце — адкрывае для хрысціянскай супольнасці вялікія далягляды адзінства ў разнароднасці.
Створаны ардынарыят для англіканаў, якія пераходзяць у Каталіцкую Царкву
Пасьля таго, як тры былыя англіканскія біскупы ўвайшлі ў склад каталіцкага духавенства, Кангрэгацыя навукі веры 15 студзеня 2011 году апублікавала заяву, у якой абвясьціла пра стварэньне персанальнага ардынарыяту для Англіі і Ўэльса. Першым кіраўніком гэтага ардынарыяту Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў былога англіканскага біскупа Рычбара 58-гадовага Кіта Ньютана (Keith Newton).
У заяве Ватыкана гаворыцца, што Кіт Ньютан разам з двума іншымі былымі англіканскім біскупамі «будзе назіраць за катэхетычнай падрыхтоўкай першых групаў англіканаў Англіі і Ўэльса, якія будуць прынятыя ў Каталіцкую Царкву разам са сваімі пастырамі на Вялікдзень,Цырымонія ў Вэстмінстэрскай катэдры ў Лондане 15.01.2011 г., падчас якой былыя англіканскія біскупы былі высьвячаны на каталіцкіх сьвятароў. Фота Andrew Winning, Reuters. і будзе суправаджаць духавенства, якое рыхтуецца да паўторнага высьвячаньня ў Каталіцкай Царкве на Пяцідзясятніцу». Персанальны ардынарыят для англіканаў, якія ўступаюць у поўную лучнасьць з Каталіцкай Царквой, створаны на падставе Апостальскай канстытуцыі Бенядыкта XVI «Anglicanorum coetibus», падпісанай ім у лістападзе 2009 году. Як растлумачылі ў Кангрэгацыі навукі веры, ардынарыят дазволіць англіканскім супольнасьцям падтрымліваць свае, адрозныя ад рыма-каталіцкіх, літургічныя і пастырскія традыцыі, будучы пры гэтым цалкам у лучнасьці са Сьвятым Пасадам. Афіцыйная назва новай структуры — «Персанальны ардынарыят Багародзіцы Ўолсінгемскай пад патранатам блаславёнага Джона Генры Ньюмэна». Старажытны санктуарыюм Маці Божай у Ўолсінгэме ў графстве Норфалк ва Ўсходняй Англіі вядомы тым, што прыцягвае шматлікіх паломнікаў — як англіканаў так і каталікоў, а нябесны апякун ардынарыяту нядаўна вызнаны блаславёным кардынал Джон Генры Ньюмэн сам у свой час перайшоў з англіканства ў каталіцтва. Хоць Кіт Ньютан як кіраўнік ардынарыяту будзе мець шмат з традыцыйных адміністрацыйных паўнамоцтваў біскупа, аднак, паколькі ён знаходзіцца ў шлюбе, ён ня будзе высьвячаны на біскупа. У той жа час ён быў нанова рукапакладзены ў сан сьвятара Каталіцкай Царквы паколькі новы ардынарыят дапускае наяўнасьць жанатага духавенства, але не епіскапату. Разам з Кітам Ньютанам 15 студзеня 2011 году высьвячаныя як каталіцкія сьвятары яшчэ два былыя англіканскія біскупы, якія зьяўляюцца жанатымі: Эндру Бёрнхэм з Эбсфілта і Джон Бродхэрст з Фулхэма. Сьвячаньні ім удзяліў рыма-каталіцкі архібіскуп Вэстмінстарскі Вінсэнт Нікалс, зьверхнік Каталіцкай Царквы ў Англіі і Ўэльсе. 1 студзеня разам з сваімі жонкамі яны далучыліся да Каталіцкай Царквы, а 13 студзеня былі высьвячаныя на дыяканаў. Усе яны прызначаны ў клір Вэстмінстэрскай катэдры ў Лондане — галоўнага храма Каталіцкай Царквы ў Англіі.
Чакаецца, што на сьвята Пяцідзясятніцы, 12 чэрвеня 2011 году, каля 60 англіканскіх сьвятароў разам з вернікамі сваіх парафіяў зьяднаюцца з Паўсюднай Царквой. Увесь Вялікі пост яны будуць узмоцнена рыхтавацца да гэтай падзеі.