
09.02.2011
“Сярод беларусаў у Лондане вельмі шмат добрых асобаў, сапраўдных патрыётаў, але, на жаль, спадчынай савецкага часу зьяўляецца тое, што людзі застаюцца рэлігійна неадукаванымі, і сапраўднае духоўнае жыцьцё вядуць немногія”, - сказаў а. Аляксандар Надсан у інтэрв’ю беларускай праграме Ватыканскага радыё.
Беларускі грэка-каталіцкі сьвятар распавёў пра сучаснае жыцьцё і праблемы Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане, выказаў сваё меркаваньне адносна рэлігійнасьці беларусаў, а таксама пра свой погляд на Каталіцкую Царкву ў Беларусі. “Здаецца сьвятыні поўныя, але колькі гэта ў параўнаньні з насельніцтвам нашай краіны. Аб гэтым я заўсёды задумваюся – як дайсьці да душаў усіх беларусаў”, – адзначыў а. Аляксандар Надсан.
Акрамя таго, рэктар Каталіцкай місіі ў Лондане распавёў пра значэньне беларускай мовы ў распаўсюджваньні Евангельля і выказаў спадзяваньне на прарастаньне “рэлігійнага дрэва” у Беларусі ў постацях новых маладых хрысьціянаў.
Паслухаць усю размову з а. Аляксандрам Надсанам можна тут:
http://www.radiovaticana.org/bie/Articolo.asp?c=460766
Паводле Ватыканскага радыё