
10.02.2011
Як паведамляе Ватыканская інфармацыйная служба VIS (Vatican Information Service), 10 лютага 2011 году Рымскі Архірэй Бенядыкт XV прыняў адстаўку Вярхоўнага архібіскупа Кіеўска-Галіцкага кардынала Любаміра Гузара. Сёньня гэтую інфармацыю Ўладыка Любамір паведаміў таксама на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
Адстаўка Зьверхніка Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы кард. Любаміра (Гузара) прынята згодна з кан. 126 § 2 Кодэксу канонаў Усходніх Цэркваў. Уладыка Любамір ужо некалькі гадоў прасіў прыянць яго адстаўку ў сувязі з дасягненьнем 75-гадовага ўзросту і станам здароўя. Самую вялікую ўсходнюю каталіцкую Царкву ў сьвеце, якая налічвае каля 5,5 мільёнаў вернікаў ва Ўкраіне і каля 1,5 мільёны - у сьвеце кардынал Любамір Гузар узначальваў на працягу 10 гадоў, з 2001 году.
Адміністратарам УГКЦ да абраньня новага зьверхніка Царквы згодна з кананічным правам будзе Архібіскуп Львоўскі Ігар Возьняк, CSSR, паведамляе Ватыканская інфармацыйная служба.
Паводле VIS - Vatican Information Service